• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Іншае Мінск

«Галька»: нямое кіно+ жывая музыка

Пачатак: 06.12 (19:00)
Кінатэатр «Масква»
(Мінск, пр-т Пераможцаў, 13)

6 снежня 2019 года ў рамках праекта «Кінямо. Нямое кіно + жывая музыка» у кінатэатры «Масква» адбудзецца спецыяльны паказ драмы Канстанты Мягліцкага «Галька», прымеркаваны да 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі. Экранізацыя аднайменнай оперы, якая выйшла на экраны ў 1929 годзе, будзе прадстаўлена ў музычным суправаджэнні, створаным кампазітарам Вольгай Падгайскай адмыслова для адноўленай версіі фільма. Беларуская прэм’ера «Галькі» адбудзецца пад жывы музычны акампанемент у выкананні салістаў Вялікага тэатра Беларусі Ірыны Кучынскай (сапрана) і Андрэя Кліпо (барытон), харавой капэлы, калектыву новай камернай музыкі Five-storey ensemble. Паказ арганізаваны пры ўдзеле Польскага інстытута ў Мінску і Нацыянальнага кінаархіва ў Варшаве.

ГАЛЬКА

Halka

1929/1932, Польшча, 86 хв.

Рэжысёр: Канстанты Мягліцкі

Сцэнарый: Ежы Браўн

У ролях: Зорыка Шыманьска, Гары Корт, Гелена Загорска, Уладзімеж Чэрскі, Зоф’я Ліндарфуўна, Марыян Палевіч, Канстанты Мягліцкі

Адна з трох польскіх даваенных экранізацый оперы Станіслава Манюшкі, якая распавядае пра няшчаснае каханне вясковай дзяўчыны Галькі да паніча Януша. Фільм аднак не з’яўляецца дакладнай адаптацыяй твора Манюшкі: пры распрацоўцы сцэнарыя Ежы Браўн выкарыстаў толькі асноўныя матывы лібрэта. У 1932 годзе па рашэнні прадзюсара фільм быў агучаны ў адпаведнасці з тагачаснай практыкай: уласцівыя для нямога кіно інтэртытры захаваліся, а да асобных сцэн дадаткова былі створаны так званыя «спеўна-музычныя» ілюстрацыі. Разам з арыямі і хорамі з арыгінальнай оперы ў новай версіі гучалі фрагменты твораў Фрыдэрыка Шапэна, Войцэха Асманьскага, Эдварда Грыга, Рыхарда Эйленберга і народныя мелодыі.

Да нядаўняга часу нямая экранізацыя «Галькі» не была вядомая шырокай публіцы: з арыгінальнай версіі фільма захаваліся толькі апошнія чатыры хвіліны. У зборах Нацыянальнага кінаархіва ў Варшаве былі знойдзены таксама вялікія фрагменты працоўных матэрыялаў да больш позняй гукавой версіі. Пры гэтым гукавая дарожка да фільма захавалася толькі часткова. Рэстаўрацыя «Галькі» з’явілася адным з найвялікшых выклікаў такога кшталту, з якім сутыкнуўся Нацыянальны кінаархіў. Паколькі дакументацыя да фільма не захавалася, існуючыя матэрыялы былі няпоўнымі і да таго ж адносіліся да дзвюх розных версій фільма, сучасная зборка на аснове захаваных фрагментаў рабілася амаль інтуітыўна.

Ствараючы музычнае суправаджэнне да адноўленай версіі «Галькі», Вольга Падгайская імкнулася прадставіць гледачам сучаснае «прачытанне» нямой стужкі, напоўніць яе актуальным зместам, але ў той жа час аддаць даніну павагі Станіславу Манюшку як пачынальніку польскай і беларускай опернай традыцыі, уключыўшы ў партытуру фрагменты арыгінальнай оперы. Вынікам стаўся новы твор, своасаблівы сімбіоз кіно і оперы, адметны сваёй моцнай драматургіяй і сімфанічнай глыбінёй.

ВОЛЬГА ПАДГАЙСКАЯ І FIVE-STOREY ENSEMBLE

Вольга Падгайская — кампазітар, арганістка, аўтар сімфанічных твораў, камерна-вакальных і камерна-інструментальных сачыненняў, музыкі для тэатра і кіно, адна з арганізатараў міжнароднага фестываля нямога кіно і сучаснай музыкі «Кінямо».

У 2012 годзе разам з Віталём Эпавым заснавала калектыў новай камернай музыкі Five-storey ensemble. У музыцы, якую стварае i выконвае Five-storey ensemble, перакрыжоўваецца мноства стылёвых накiрункаў: мiнiмалiзм, авангард, неарамантызм. Калектыў выпусцiў два альбомы на італьянскім лейблы Altrock.

Калектыў выступіць у складзе: Вольга Падгайская (фартэпіяна), Аксана Герасімёнак (скрыпка), Аляксандра Чахоўская (скрыпка), Аляксандр Сердзюкоў (віяланчэль), Эрык Арлоў-Шымкус (кантрабас), Аляксандр Яскельчык (кларнет, бас-кларнет), Віталь Эпаў (сапрана-саксафон).

КІНЯМО

«Кінямо» — адзіны ў Беларусі штогадовы фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі, асноўнай задачай якога з’яўляецца папулярызацыя і пераасэнсаванне класікі нямога кіно сродкамі сучаснай музыкі. Апроч сезонных паказаў пад адкрытым небам фестываль на працягу года ладзіць спецыяльныя паказы нямога кіно з жывой музыкай на розных пляцоўках. Фестываль заснаваны праектам Cinemascope і Асацыяцыяй маладых беларускіх кампазітараў.

Фільм дэманструецца з беларускімі субтытрамі.

Пачатак у 19:00. Квіткі можна набыць у касе кінатэатра і анлайн.

Кінатэатр «Масква»: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 13 (ст.м. «Няміга»)


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM