• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Літаратура Мінск

Новая творчая сустрэча з пісьменніцай Людмілай Рублеўскай

Пачатак: 21.12 (18:00)
крама “Акадэмічная кніга”
(Мінск, пр. Незалежнасці, 72)
Кошт: Уваход вольны

21 снежня а 18-й гадзіне ў краме «Акадэмічная кніга» адбудзецца доўгачаканая творчая сустрэча з вядомай беларускай пісьменніцай Людмілай Рублеўскай.

Апошнім часам у папулярнай аўтаркі  выйшла некалькі новых кніг – другі том гістарычных замалёвак “Рыцары і дамы Беларусі”, а таксама рускамоўнае выданне першай кнігі са знакамітай серыі  «Авантюры Прантиша Вырвича, школяра и шпика”.

Людміла Рублеўская – працавітая пісьменніца, якая за апошнія 20 гадоў напісала шмат паэтычных зборнікаў, раманаў і аповесцяў. Беларускія школьнікі ведаюць яе па творах «Сэрца мармуровага анёла» і па серыі кніг пра прыгоды Пранціша Вырвіча якія ўключаны ў школьную праграму. На сённяшні дзень свет ужо ўбачыў чатыры часткі прыгод Пранціша на беларускай мове.

Другая кніга нарысаў «Рыцары І дамы Беларусі» прысвечана вядомым і невядомым персанажам беларускай гісторыі. Вы даведаецеся, як судзілі польскую каралеву Соф’ю Гальшанскую, як Ян Сапега паляваў на ведзьмаў, як Сімяон Полацкі пісаў візуальныя вершы, як беларускі шляхціц Уладзіслаў Малахоўскі вынайшаў фотаапарат «Кодак», а кантрабандыст і шпіён Сяргей Пясецкі, седзячы ў турме, стаў пераможцам літаратурнага конкурсу.

У гісторыка-прыгодніцкім бэстсэлеры “Аванцюры Пранціша Вырвіча” апісваюцца неверагодныя падзеі, галоўнымі героямі якіх сталі беглы студыёзус Менскага езуіцкага калегіума Пранціш Вырвіч і доктар Балтрамей Лёднік з Полацку. Прыгоды беларускіх авантурыстаў не менш цікавыя, чым прыгоды французскіх мушкецёраў або рускіх гардэмарынаў.

Пісьменніца таксама падзеліцца сваімі новымі планамі, менавіта якая кніга зусім хутка, праз месяц, з’явіцца на кніжных паліцах, а таксама прыадкрые таямніцу, над якім творам яна працуе зараз.   І зразумела, адбудзецца аўтограф-сэсія пісьменніцы.

Прыходзьце на творчую сустрэчу з Людмілай Рублеўскай 21 снежня ў 18.00 па адрасе: крама “Акадэмічная кніга”, Мінск, пр. Незалежнасці, 72.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM