У нядзелю, 29 сакавіка, на трэцім паверсе баранавіцкага ГДК адбудзецца джазавы канцэрт «Фрагмент бэнд». Пачатак у 11.30.
Па словах аднаго з арганізатараў канцэрта Паўла Вароніна, слухачоў чакае музыка для гурманаў.
– На нядзельным канцэрце выступіць «Фрагмент бэнд» – ансамбль Дома культуры. Тут загучыць джаз для гурманаў, для людзей, якія разумеюць і слухаюць джаз. Гэта будзе складаны джаз для знатакоў, таму канцэрт пройдзе ў больш камернай атмасферы, у малой зале, – растлумачыў Варонін.
Паводле intex-press.by