• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Іншае Мінск

Незвычайная прэм’ера казачнай гісторыі «Мой сябар жырафа»

Пачатак: 30.08 (19:00)
Кінатэатр «Масква»
(Мінск, пр. Пераможцаў, 13 )

30 жніўня ў Мінску адбудзецца незвычайная прэм’ера казачнай гісторыі для ўсёй сям’і «Мой сябар жырафа» вытворчасці Нідэрландаў. На паказе ў кінатэатры «Масква» ў 19:00 усе юныя гледачы атрымаюць падарункі – тэматычныя маляванкі «Мой сябар жырафа ў Беларусі». На вялікіх экранах сталіцы карціну можна будзе паглядзець з 30 жніўня па 12 верасня. Пераклад і беларускі дубляж фільма ў рамках праекта «Беларускія ўікэнды» выканала каманда «Кінаконг» пры падтрымцы кампаніі velcom.

«Мой сябар жырафа» – гэта чароўная гісторыя аб моцным сяброўстве звычайнага хлопчыка і гаворачага жырафа па імені Раф. Галоўны герой фільма, Дзікечэ Дап, – будучы першакласнік, і з Рафам яны не разлі вада: разам выраслі і разам хочуць пайсці ў школу. Але вось няўдача: дарослыя лічаць, што жырафе школа не патрэбна, і ў першы клас Дзікечэ пойдзе адзін. Як сябры справяцца з гэтым выклікам, ці зможа Раф пайсці ў школу разам з гарэзам Дзікечэ і як правяраецца сапраўднае моцнае сяброўства, можна даведацца з новага фільма, знятага па матывах твора нідэрландскай казачніцы Ані Шміт. Фільм асабліва спадабаецца тым юным гледачам, якія гэтак жа, як і яго галоўны герой, збіраюцца ў першы клас.

«Мы падыходзім да кожнага фільма індывідуальна, імкнёмся максімальна дакладна перадаць гледачу яго настрой. «Мой сябар жырафа» – гэта вельмі добрая, павучальная гісторыя пра сяброўства для ўсёй сям’і, лепшы фільм для паказу 1 верасня. У маляванках дзеці змогуць захаваць яркія ўспаміны пра фільм, яго знаходлівых герояў, пра бесклапотныя летнія дні. Думаю, пачатак навучальнага года з вясёлай гісторыяй на беларускай мове стане для дзяцей і іх бацькоў адным з самых цёплых сямейных успамінаў», – падзяліўся кіраўнік праекта «Беларускія ўікэнды» Андрэй Кім.

Па ініцыятыве velcom упершыню ў гісторыі праекта «Беларускія ўікэнды» пракат стужкі стартаваў у Віцебску. Спецыяльным госцем паказу стаў удзельнік агучкі фільма «Мой сябар жырафа», беларускі акцёр тэатра і кіно Сяргей Жбанкоў: «Фільм «Мой сябар жырафа» – гэта гісторыя аб яскравым самаадданым дзяцінстве, у якой кожны знойдзе сваю нагоду для настальгіі. Дзікечэ Дап – сапраўдны авантурыст і верны сябар, і агучваць яго было ўсё роўна што ненадоўга вярнуцца ў дзяцінства. Таму мне вельмі прыемна ўпершыню прадстаўляць сваю работу менавіта ў Віцебску, горадзе, дзе я вырас».

У Мінску з 30 жніўня да 5 верасня ўключна фільм будуць паказваць у кінатэатрах «Аўрора», «Беларусь», «Дом кіно», «Кіеў», «Мір», «Кастрычнік», «Піянер», «Ракета», «Салют», «Цэнтральны» і Falcon club, а таксама ў кінатэатрах сеткі Silver Screen, уключаючы velcom cinema. З 6 па 12 верасня карціну «Мой сябар жырафа» можна будзе ўбачыць у кінатэатрах «Аўрора», «Беларусь», «Кіеў», «Мір» і «Ракета». У кінатэатрах «Дом кіно» і «Піянер» апошнія сеансы стужкі пройдуць 8-9 верасня. Квіткі на сеансы можна набыць анлайн і ў касах кінатэатраў. Падрабязнасці на сайтах kinakong.by і velcom.by.

У рамках праекта «Беларускія ўікэнды», які рэалізуецца кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы velcom, вядомыя прадстаўнікі тэатра і кіно Беларусі бяруць удзел у перакладзе і агучцы на беларускую мову рознапланавых замежных фільмаў, якія затым дэманструюцца ў шырокім пракаце. Сярод іх – «Хронікі Нарніі: леў, вядзьмарка і гардэроб», «Маленькі прынц», «Форэст Гамп», «Шторм», «Жонка аглядальніка заапарку», «Кніга Ілая», «Таямніца Келза», «Таемнае жыццё Уолтэра Міці», «Рыбка Поньё» і «Падымаецца вецер». Цяпер калекцыю папаўніць і новы фільм з Нідэрландаў «Мой сябар жырафа». Гэта трэцяя па ліку стужка, якую, як і «Маленькі прынц» і «Шторм», пакажуць не толькі ў Мінску, але і ў іншых буйных гарадах краіны.

Пасля пракату ў кінатэатрах фільм «Мой сябар жырафа» стане даступны на платформе VOKA ў спецыяльным раздзеле «CINEVOKA – кіно па-беларуску». У ім прадстаўлена 17 культавых стужак сусветнага кінематографа, у тым ліку агучаныя ў рамках праекта «Беларускія ўікэнды» «Рыбка Поньё», «Маленькі прынц», «Кніга Ілая», «Падынгтан», «Жонка аглядальніка заапарку». Раздзел «CINEVOKA – кіно па-беларуску» даступны для прагляду падпісчыкам пакета «VOKA Відэа».

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Мяне судзяць за танец». Рок-музыкант, якога судзяць за тое, што зьняў штаны, абвясьціў сухую галадоўку
    Тэатр
    Паліграф Сабачын: Васхіціцельны спектакль
    Замежжа
    Аўстралійская авіякампанія Qantas запусціла рэйсы ў невядомым кірунку. Даведацца пункт прызначэння можна толькі пры пасадцы
    Гісторыя
    Як масоны змагаліся за Беларусь
    Гісторыя
    Казімір Лышчынскі: філосаф, якога пакаралі за «неіснаванне бога»
    Грамадства
    «Усё што цяпер адбываецца у беларускім грамадстве ўяўляецца мне як фаза парадаксальнага сну соцыума»: Зміцер Вайноўскі пра фатаграфію, пратэсты і тое, што будзе далей
    Грамадства
    У Viber з'явілася функцыя, якая павінна абараніць беларусаў ад званкоў махляроў
    Адукацыя
    Тартускі ўнівэрсытэт абвясьціў конкурс на стыпэндыі для беларускіх студэнтаў
    Грамадства
    Беларусы свету пратэстуюць супраць выкарыстання Беларускага таварыства чырвонага крыжа ў палітычных мэтах
    Грамадства Гісторыя
    «Ня наш гарадавы» — першае «міністэрства ўнутраных спраў» зьявілася ў беларусаў у ХVIII стагодзьдзі
    Гісторыя
    Фотафакт. У Беларусі будавалі дубовыя дарогі
    Грамадства Літаратура
    Затрымалі пісьменьніка Міхася Зізюка
    Тэатр
    «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    Грамадства
    «За паўтара месяца мая душэўная стараннасць сышла ў мінус». Пісьменніца з Мінску прадала кватэру і купіла сінагогу
    Мастацтва
    «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»

Афіша

  • 06.03 11:00Майстэрня Форум-тэатра
  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!
    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Амаральнасць ва ўсёй красе!» У Гомелі абласны суд прызнаў законным звальненне знакамітага гісторыка БелДУТ
    • У Беларусі рыхтуецца да запуску праект «Мова прафесіі», які дапаможа камунікаваць па-беларуску
    • Як ня падаць духам у чаканьні пераменаў? Парады дысыдэнта Міхася Кукабакі, які правёў у лягерах 17 гадоў

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM