• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Іншае Мінск

Паказ фільма Mortal Kombat па-беларуску!

Пачатак: 08.08 (19:00)
Кінатэатр «Масква»
(Мінск, пр. Пераможцаў, 13)

У кінатэатры «Масква» 8 жніўня адбудзецца прэм’ера фільма «Мортал Комбат» на беларускай мове. Яе адметнасцю стане «жывая агучка» кінахіта 90-х з удзелам вядомых беларусаў. Такі фармат упершыню будзе рэалізаваны праектам «Беларускія ўікэнды». Агучка і пракат карціны здзейснены кампаніяй «Кінаконг» і генеральным партнёрам праекта – velcom | A1. Дадатковы паказ пройдзе 10 жніўня.

Незвычайны кінасеанс пачнецца 8 жніўня ў 19:00. Свае рэплікі «ужывую» са сцэны кіназалы будуць прамаўляць акцёры Павел Харланчук, Сяргей Жбанкоў, Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш. Аднаго з галоўных героеў фільма – Лю Кана – агучыць вядомы спартсмен і першы двухкратны чэмпіён свету па версіі Kunlun Fight Віталь Гуркоў. У агучцы таксама прыме ўдзел шматразовая прызёрка сусветных і еўрапейскіх чэмпіянатаў па мастацкай гімнастыцы Меліціна Станюта.

Паказ у «Маскве» 10 жніўня адбудзецца з дубляжом у запісе. Пачнецца ён у 17:00.

Відэагульня Mortal Kombat выйшла ў 1992 годзе і адразу ж стала настолькі папулярнай, што атрымала працяг у самых розных відах, сярод якіх – фантастычны баявік Пола У. С. Андэрсана, выпушчаны ў 1995 годзе. Фанаты гульні прабіваліся ў кінатэатры і пункты кінапракату, каб паглядзець на вялікім экране, як былы шааліньскі манах Лю Кан (Робін Шоу), галівудская зорка Джоні Кейдж (Ліндэн Эшбі) і агент спецназа Соня Блэйд (Брыджыт Уілсан) рызыкуюць сваім жыццём дзеля перамогі ў Смяротнай Бітве за Зямлю. Ім супрацьстаіць злодзей Шан Цзун у выкананні Кэры-Хіраюкі Тагавы, а дапамагае бог грому Рэйдэн, якога іграе Крыстафер Ламберт.

Адзін са стваральнікаў гульні – Эд Бун – прыняў удзел у напісанні сцэнарыя фільма, а таксама агучыў у ім ролю Скарпіёна. Нягледзячы на тое, што баевіку ўжо больш як 20 гадоў, цікавасць да яго не згасае, а Mortal Kombat і да гэтай пары застаецца адной з самых паспяховых і ўплывовых франшыз у гісторыі відэагульняў. На 2021 год намечаны выхад новай кінаверсіі.

У рамках праекта «Беларускія ўікэнды», які рэалізуе кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom | A1, вядомыя прадстаўнікі тэатра і кіно Беларусі ўдзельнічаюць у перакладзе і агучцы на беларускую мову разнапланавых замежных фільмаў, якія пасля дэманструюцца ў шырокім пракаце. Сярод іх – «Хронікі Нарніі: леў, вядзьмарка і гардэроб», «Маленькі прынц», «Форэст Гамп», «Шторм», «Кніга Ілая», «Таямніца Келз», «Таемнае жыццё Уолтэра Міці», «Рыбка Поньё», «Падымаецца вецер», «Мой сябар жырафа», легендарная стужка «Вогненыя калясніцы», якая атрымала чатыры статуэткі «Оскар», першая мультыплікацыя Уэса Андэрсана «Неверагодны містар Фокс», а таксама класіка каляднага кіно – фільмы «Моцны арэшак», «Гэта цудоўнае жыццё» і «Адзін дома».

Падрабязная інфармацыя аб праекце «Беларускія ўікэнды» і яго іншых паказах – на сайтах kinakong.by і velcom.by.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM