
★SCHMOLTZ★
https://soundcloud.com/schmoltz
Смарагд беларускай дыджэйскай сцэны, Шмольц шчыльна сядзіць на ўсходнееўрапейскай музыцы, мае безліч пераапрацовак савецкага дыска, соўла і постпанка, выпускаўся на The Very Polish Cut Outs і Bahnsteig 23 – карацей, шырокіх поглядаў чалавек. Таксама ён грае выкшталцоныя сэты, ад якіх проста млееш (хто памятае леташнюю Sprava, той памятае).
★KAZANTSEV★
https://soundcloud.com/kazantsev
Удзельнік тусоўкі Delay Sound System і «Дорогая Редакция», Казанцаў ведае толк у рарытэтных грувах. Ад яго ўвагі не схаваюцца ні рутсавыя тропікі, ні афрыканскае дыска, ні нават японскае даўнтэмпа. Зацятыя меламаны, вы запрошаныя!
★STEREOBEAVER★
https://soundcloud.com/stereobeaver
Адзін з заснавальнікаў Radio Plato, гуру грува і шчасця на танцпляцы.
★KORNEJ★
https://www.mixcloud.com/Korney/
Адзін з заснавальнікаў Radio Plato, прамоўтар і журналіст.
14 лютага, 23:00
OK16 (вул. Кастрычніцкая, 16 к27)
Уваход: 10 BYN (бясплатна з квітком фестываля Minsk Winter Jazz 2020 на гэты дзень або з трохдзённым абанементам)
Квіткі: https://bit.ly/2Gzlcc3 і https://bit.ly/2S5n8OA
Падзея ў FB: https://www.facebook.com/events/1002447783471703/