• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Літаратура

Прэзентацыя аўдыёкнігі “Птушкі без гнёздаў” з успамінамі Ларысы Геніюш

Пачатак: 06.11 (18:00)
Галерэя "Ў"
(Мінск, Незалежнасці 37А)

“Жылі мы з дня на дзень, вечныя чужынцы, птушкі без гнёздаў, у якіх надзея была толькі на Бога”, — піша ва ўспамінах Ларыса Геніюш пра сваю сям’ю, якую воляй лёсу кідала па свеце. Успаміны — гэта, па сутнасці, гісторыя пакалення беларусаў, якія былі “вечнымі чужынцамі” — у II Рэчы Паспалітай, у Чэхіі і ўрэшце ў Сібіры.

Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцэ беларускай зямлі Ларысе Геніюш, Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы і Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org, выдала яе ўспаміны “Птушкі без гнёздаў” аўдыёкнігай. Успаміны Ларысы Геніюш агучыла народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.

Прэзентацыя выдання адбудзецца 6 лістапада 2012, 18:00 — галерэя “Ў”, пр-т Незалежнасцi, 37а.

У сустрэчы возьмуць удзел: народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, бард і аўтар песняў на словы Л. ГеніюшАлесь Камоцкі, даследчык яе творчасці Міхась Скобла.

Кожны прысутны атрымае ў падарунак аўдыёкнігу “Птушкі без гнёздаў”.

Прэзентацыя аўдыёкнігі Ларысы Геніюш у Горадні адбудзецца пры падтрымцы кніжнай серыі «Гарадзенская Бібліятэка», у Мінску — пры падтрымцы Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

Аўдыёкніга “Птушкі без гнёздаў” пабачыла свет у межах праекту “Памяць па-над часам і межамі”. Таксама неўзабаве ўспаміны Ларысы Геніюш выйдуць у перакладзе на польскую мову. Над тэкстам працаваў адзін з найлепшых перакладчыкаў Чэслаў Сэнюх. Польскі варыянт кнігі будзе ўзбагачаны архіўнымі фотаздымкамі, з якіх частка дагэтуль нідзе не публікавалася, а таксама грунтоўнымі каментарамі гісторыкаў.

* * *

Ларыса Геніюш нарадзілася 27 ліпеня (9 жніўня паводле старога стылю) 1910 года ў маёнтку Жлобаўцы каля вёскі Воўпа Гарадзенскага павета Гарадзенскай губерні. Скончыла Ваўкавыскую гімназію (1928). У 1937—1948 жыла ў Празе. У сакавіку 1943 стала генеральным сакратаром урада і займалася захаваннем і ўпарадкаваннем архіва БНР. 5 сакавіка 1948 арыштаваная з мужам у Вiмпэрку (Чэхiя) і 12 жніўня перададзеная савецкім уладам. Утрымліваліся ў савецкіх турмах Вены і Львова, з канца 1948 — у турме ў Мінску, дзе Ларысу Геніюш дапытваў міністр Дзяржбяспекі БССР Л. Цанава, які беспаспяхова патрабаваў ад яе перадаць ім архівы БНР. У лютым 1949 Вярхоўны суд БССР прыгаварыў Ларысу Геніюш да 25 гадоў зняволення ў лагерах. Пакаранне адбывала ў лагерах Iнта і Абезь (Комi АССР) і ў Мардоўскай АССР. У 1956 разам з мужам часткова рэабілітаваная, тэрмін пакарання зменшаны да 8 гадоў, якія ўжо прайшлі з моманту прысуду. Пасля вызвалення пасяліліся на радзiме мужа ў Зэльве. Прынцыпова адмаўлялася прымаць савецкае грамадзянства. Памерла 7 красавіка 1983 у Зэльве, дзе і знаходзіцца яе магіла.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Музыка
    Піт Паўлаў: «На анлайн-канцэрце прагучаць і новыя песні»
    Грамадства
    Афіцыйна: Фядуту і Кастусёва затрымаў КДБ
    Грамадства
    «Нашу Ніву» аштрафавалі на 8700 рублёў — за 20 старонак, надрукаваных на прынтары
    Каранавірус
    Трэцяя хваля. У Беларусі расце колькасць хворых на COVID-19 і пацыентаў з цяжкімі пнеўманіямі
    Гісторыя
    У Старым замку адкапалі туалет XIX стагоддзя. Ці можна яго захаваць і навошта?
    Музыка
    «Алеся», «Александрына», «Вераніка»: найлепшыя песні Леаніда Барткевіча
    Грамадства
    Мінгарвыканкам адмовіўся абмяркоўваць перайменаванне вуліцы Карла Маркса ў гонар Васіля Быкава
    Грамадства
    «Пачатак будзе тады, калі ўсё гэта скончыцца». Вялікая размова з Марынай Золатавай
    Грамадства
    Няма ні на што сіл. 5 падказак, дзе іх знайсці (працяг)
    Асоба
    Яна Нікіфарава vs Янка Каліноўскі
    Культура
    Ці трапіць туды Някляеў? У Акадэміі навук рыхтуюць анталогію беларускай паэзіі
    Грамадства
    Затрыманыя Рыгор Кастусёў і ягоны зяць Дзмітрый Антончык
    Грамадства
    Euronews заявіў, што зробіць усё магчымае, каб вярнуцца ў беларускі эфір
    Грамадства
    Улады Мінска зрабілі больш жорсткімі правілы правядзення культурных і спартыўных мерапрыемстваў. Запаўняльнасць — да 50%
    Грамадства
    Улады пачалі блякаваць люстэркі сайтаў. Зьнік доступ да Naviny.online

Афіша

  • 15.04

    Анлайн-канцэрт Піта Паўлава

  • 14.04 17:00Чаму «чырвоны чалавек» баіцца гісторыі? Інтэлектуальны анлайн-клуб Святланы Алексіевіч
  • 14.04 18:00Открытие выставки «Реальность»
  • 15.04 19:00Анлайн-канцэрт Піта Паўлава
  • 05.05 19:00Сплин сыграет самый тёплый концерт для минчан
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Калі судзіць пачынае музыка
    • Пяць касцёлаў Гродзенскай вобласці, куды абавязкова трэба трапіць
    • «Бацькі не маюць права ўмешвацца ў навучальны працэс». Кодэкс аб адукацыі прыняты ў першым чытанні
    • Віктар Марціновіч: Чым суцяшаюцца песімісты
    • Івонцы Сурвілле 85 гадоў!

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM