• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы

Прэзентацыя выстаўкі “Старонкі гісторыі паўстання 1863–1864 гг.”

Пачатак: 28.02 (16:00)
Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі
(Мінск, вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, пакой 110)

28 лютага 2013 г. а 16-й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі  (вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, пакой 110) адбудзецца прэзентацыя выстаўкі “Старонкі гісторыі паўстання 1863–1864 гг.”.

На ёй прадстаўлена больш за 100 друкаваных і рукапісных дакументаў XIX–XXI стст. з фондаў бібліятэкі. Гэта апісанні ваенных дзеянняў, зборнікі справаводчых матэрыялаў і публіцыстыкі, мемуары, даследаванні айчынных і замежных навукоўцаў.

Экспанаты адлюстроўваюць цікавасць да паўстання на працягу 150-гадовай гісторыі  і неадназначнасць ацэнкі яго сэнсу ў розныя часы рознымі асобамі: ад “бунту польскіх паноў і ксяндзоў за аднаўленне Польшчы (Рэчы Паспалітай)” да “беларускага нацыянальна-вызваленчага руху”.

Упершыню ў бібліятэцы выстаўлены арыгінальны дакумент 150-гадовай даўніны – справа “Описание военных действий Каргопольского полка с польскими мятежниками”. У рукапісе змешчаны  звесткі аб ваенных дзеяннях на тэрыторыі Люблінскай губерні падчас паўстання. Храналагічныя рамкі дакументаў 12 снежня 1863 г. – 1 верасня 1864 г.

Вялікую каштоўнасць уяўляюць друкаваныя выданні ХІХ ст., якія змяшчаюць творы сучаснікаў падзей: польскіх грамадска-палітычных дзеячоў і расійскіх дарэвалюцыйных даследчыкаў.

Наведвальнікі выстаўкі змогуць зазірнуць у творчую лабараторыю беларускіх даследчыкаў, уявіць атмасферу працы над тэмай паўстання 1863–1864 гг. На паліцах – рукапісныя і машынапісныя матэрыялы 1933–1979 гг. (канспекты, вытрымкі, копіі архіўных матэрыялаў) з асабістых архіваў гісторыкаў Адама Станкевіча, Мікалая Улашчыка, пісьменніка Уладзіміра Караткевіча і іншых.

На імпрэзу, арганізаваную бібліятэкай сумесна з Польскім Інстытутам у Мінску, запрошаны вядомыя айчынныя і замежныя гісторыкі.

Кантактныя асобы:

+ 375 17 284 10 12, + 375 17 284 10 13 Аляксандр Сцефановіч, загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі

+ 375 17 200 63 78 Аляксандр Гарадэцкі, каардынатар праектаў Польскага Інстытута ў Мінску


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Ёсць заяўкі і ўчастковых, і палкоўнікаў». Інтэрв'ю з мільянерам Яраславам Ліхачэўскім, сузаснавальнікам фонда салідарнасці
    Культура
    «Добрая нагода вырвацца з рэальнасьці». Што паглядзець на фэстывалі «Месяц фатаграфіі ў Менску»
    Грамадства
    Папулярны акцёр Павел Харланчук атрымаў штраф у 15 базавых велічынь
    Замежжа Краіна
    Карбалевіч: ні пра адну краіну на постсавецкай прасторы нельга сказаць, што там «чыстая дэмакратыя»
    Гісторыя
    Топ палацаў Мінскай вобласці. Частка другая
    Грамадства
    Галоўную рэдактарку «Моцных навін» аштрафавалі пасля трох дзён за кратамі
    Спорт
    Алену Леўчанка падтрымалі гульцы жаночай NBA
    Грамадства
    Унікальны дзіцячы доктар з 4 кастрычніка знаходзіцца на Акрэсціна
    Грамадства
    «Беларусы шакавалі сьвет і нагадалі, што такое дэмакратыя»
    Музыка Грамадства Тэатр
    «Не ведаю, як пасля перамогі мы будзем жыць з гэтымі людзьмі». Гутарка з Настай Шпакоўскай
    Музыка
    Латушка: Аўтар «чорнага спіса» музыкантаў — Ірына Дрыга
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Алгарытм беларускіх пратэстаў
    Культура Асоба
    Латушка пра вайну сыстэмы супраць культуры: «Мяне проста скідвалі з пасады»
    Грамадства
    Распавядаем, ці можна ўсталяваць асобу ананімнага карыстальніка ў Telegram
    Грамадства
    Беларускія традыцыі — еўрапейскія. Паэт Сяргей Законнікаў – пра самакаранацыю Лукашэнкі

Афіша

  • 28.11 19:00LOBODA с новой программой "SOLD OUT"
  • 29.03 20:00Крёстный отец трип-хопа TRICKY выступит в Минске с новым альбомом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Макс Фрай: У Беларусі нараджаецца міф
    • Алгарытм беларускіх пратэстаў
    • Дваровая самаарганізацыя пагражае дзяржманаполіі
    • Не толькі «Муры» і «Грай». Палітычныя трэкі беларусаў, пра якія вы яшчэ не чулі
    • «Зрыванне масак» і барацьба супраць дэперсаналізацыі

Ахова спадчыны

  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
  • Праца ў Леніне з дапамогай “Рэммерса”
  • Праблема Жыровіцкага манастыра яшчэ не вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM