• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Літаратура Мінск

Прэзентацыя чарговага тома з серыі “Матэрыялы да гісторыі сакральнага мастацтва”

Пачатак: 09.06 (15:30)
Інстытут гісторыі НАН Беларусі, зала пасяджэнняў Вучонага савета, п. 223.
(Мінск, вул. Акадэмічная, 1)
Кошт: Уваход вольны

9 верасня а 15.30  у межах міжнароднай навуковай канферэнцыі “У коле мясцовых спраў і праблем: Рэлігійнае жыццё ў Вялікім Княстве Літоўскім і Каралеўстве Польскім у XVI–XVIII стст.” адбудзецца прэзентацыя  чарговага тома з серыі “Матэрыялы да гісторыі сакральнага мастацтва” / польск. „Materiały do dziejów sztuki sakralnej”/, што выходзіць у свет з 1993 года, пад рэд. прафесара Яна К. Астроўскага. На прэзентацыі будзе прадстаўлены том “Касцёлы і кляштары даўняга Брэст-Літоўскага ваяводства”.

З пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя мастацтвазнаўцамі з Кракава і Варшавы праводзіцца грунтоўная акцыя дакументавання і апісання аб’ектаў сакральнага мастацтва даўняй Рэчы Паспалітай. Яе вынікам стала 36 тамоў матэрыялаў і даследаванняў, падзеленых на пяць частак, адпавядаючых даўнім, існуючым да 1795 г. ваяводствам Рэчы Паспалітай (Рускае ваяводства на тэрыторыі сучаснай Украіны, Віленскае, Навагрудскае, Троцкае і Брэст-Літоўскае ваяводствы на тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы).

У  1993-2016 гадах у межах серыі было выдадзена каля 40 тамоў. Кожны з іх з’яўляецца  комплекснай манаграфіяй аб’ектаў сакральнага мастацтва – касцёлаў, кляштараў, капліц, укладзенай згодна з пэўнай схемай: агульная гісторыя аб’екту, апісанне архітэктуры і ўнутранага аздаблення, стан іх захаванасці, а таксама ацэнкі іх мастацкай каштоўнасці. У канцы матэрыялы падсумоўваюць дадаткі з пералікам важнейшых крыніц. Акрамя тэкстаў тамы ўтрымліваюць грунтоўную ілюстратыўную частку: здымкі саміх аб’ектаў, выкананых падчас інвентарызацыі, а таксама архіўныя матэрыялы – фатаздымкі, малюнкі, планы і ўсю даступную іканаграфію.

Прэзентаваная кніга “Касцёлы і кляштары даўняга Брэст-Літоўскага ваяводства” з’яўляецца чарговай часткай дакументацыі з зямель даўняга Брэст-Літоўскага ваяводства. Усе тэксты створаны на падставе вынікаў доўгіх даследаванняў у замежных і польскіх архівасховішчах.

На сённяшні момант выйшла ўжо тры тамы, прысвечаныя святыням гістарычнага Палесся, якія ўтрымліваюць амаль 50 нарысаў, пачынаючы ад вялікіх касцёльна-кляштарных комплексаў і заканчваючы невялікімі могілкамі і прыдарожнымі каплічкамі. У трэцім томе знаходзяцца апісанні  святынь другога найважнейшага цэнтра Палесся – Пінска. Аўтары паспрабавалі стварыць сінтэтычны вобраз па гісторыі сакральных аб’ектаў даўняга Пінска, звязаных з каталіцкім Касцёлам, як існуючых дагэтуль, так і вядомых нам толькі па архіўных крыніцах XVII-ХХ стст. У той жа час у томе не прадстаўлены самы старажытны комплекс Пінска – францысканскі манастыр і касцёл, якому будзе прысвечаны асобны, наступны том.

Прэзентацыя адбудзецца з удзелам прадстаўнікоў Інстытута гісторыі мастацтва Польскай акадэміі навук.

Месца правядзення прэзентацыі: Інстытут гісторыі НАН Беларусі (вул. Акадэмічная, 1),  зала пасяджэнняў Вучонага савета, п. 223.

 

 

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM