• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Літаратура Мінск

Прэзентацыя кнігі Этгара Керэта «Сем добрых гадоў»

Пачатак: 19.04 (15:00)
галерэя «Лабірынт»
(Мінск, пр-т Незалежнасці, 116, 3-ці паверх)

Пасольства Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь супольна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі  і выдавецтвам «Логвінаў» прадстаўляюць кнігу вядомага  ізраільскага пісьменніка Этгара Керэта «Сем добрых гадоў».

20 красавіка 2016 г. а 15.00 у галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі адбудзецца прэзентацыя кнігі Этгара Керэта «Сем добрых гадоў» у перакладзе на беларускую. Прэзентацыя кнігі адкрые  Дні Культуры Ізраілю ў Беларусі.

На мерапрыемстве будзе прысутнічаць аўтар – ізраільскі пісьменнік, “белы клоун сусветнай літаратуры” Этгар Керэт, чые кароткія апавяданні перакладзеныя на больш чым сорак замежных моваў.

Этгар Керэт нарадзіўся ў сям’і выхадца з Беларусі ў 1967 годзе ў ізраільскім горадзе Рамат-Ган. Вучыўся ў Тэль-Авіўскім універсітэце. Служыў у войску. Аўтар зборнікаў кароткай прозы: “Настальгія па Кісінджэры”, “Піцэрыя “Камікадзэ” і дзіцячай кнігі “Тата ўцякае разам з цыркам”. Кінасцэнарыст, аўтар кінафільма “Медузы” (2003). На беларускую мову перакладалася кніга яго выбраных апавяданняў “Кіроўца аўтобуса, які стаў Богам”, якая па выхаде набыла шырокую папулярнасць сярод чытачоў.

З нагоды візіта ў Беларусь Этгар Керэт кажа:

“Я вельмі ўзрушаны, што кніга выйдзе ў краіне, дзе нарадзіўся мой бацька. Калі бацька захварэў, дык пачаў усё больш і больш гаварыць пра мясціны свайго нараджэння і ўпершыню ў жыцьці выказаў спадзяванне, што я калі-небудзь туды прыеду. У наступным месяцы, праз чатыры гады пасля ягонай смерці, я ўпершыню прыеду ў Беларусь як пісьменнік. Калі б мой бацька мог пабачыць гэта, я ніколькі не сумняюся, што гэты мой візіт напоўніў бы яго радасцю і гонарам”.

эдгар керэт

Крыху пра “Сем добрых гадоў”. У сваёй першай непразаічнай кнізе  Этгар Керэт піша пра важныя для яго рэчы, што адбыліся за гэты перыяд  – ад нараджэння сына да смерці бацькі. У гэтых смешна-сумных перад чытачом паўстае панарама супярэчлівай рэчаіснасці – у Ізраілі і ў свеце, сёння і ўчора. Пра тое, як Этгараў бацька (родам з Баранавіч) па вайне купляў у італьянскай мафіі зброю для габрэйскага падполля ў Зямлі Ізраілю, пра тое, як маці выжывала ў гета, пра брата, актывіста легалайзу, які з’ехаў у Таіланд, і сястру, якая завяла ўльтраартадаксальную сям’ю з тузінам дзяцей; пра “Дом Керэта” – самы вузкі дом у Еўропе. Пераклаў кнігу з іўрыта і ангельскай Сяргей Шупа.

20 красавіка а 18.30 таксама адбудзецца  літаратурная вечарына “Як  напісаць кароткае апавяданне” з  удзелам Этгара Керэта і Сяргея Шупы ў Галерэі Ў (пр. Незалежнасці, 37а). Уваход – вольны.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Грамадства
    Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц
    Краіна
    Жанчыны эпохі БНР: выхад з гістарычнага ценю
    Літаратура
    «Закахацца можна ў мужчыну ў электрычцы. Народзіцца дзясятак вершаў, а ён не дазнаецца пра гэта». Гутарка з пісьменніцай Раісай Баравіковай
    Музыка
    «Трудна сначала, прыятна патом». Гурт «РСП» расказаў пра сваю адседку і турэмны альбом
    Культура
    Уладзімір Цэслер прысвяціў новы твор беларускім жанчынам
    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?
    Гісторыя
    Як апраналіся беларускі 100 гадоў таму? З'явіўся каталог традыцыйнага адзення
    Літаратура
    125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Наша пакаленне і цяперашні рэжым не могуць існаваць разам, бо гэта як два розныя сусветы»

Афіша

  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Вольга Бабкова: «Жывём, хоць і дыхаць цяжка»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM