• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Літаратура Мінск

Прэзентацыя перакладу другога раману з “Менскай трылогіі” Сяргея Пясецкага

Пачатак: 09.11 (17:00)
Дом Ваньковічаў
(Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33А)
Кошт: Уваход вольны

9 лістапада 2018 года а 17-ай гадзіне ў Доме Ваньковічаў (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33А) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя перакладу другой часткі знакамітай “Менскай трылогіі” Сяргея Пясецкага “Гляну я ў аконца…”.

Раман выйшаў у выдавецтве “Логвінаў” пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску і Інстытута Польскай кнігі ў Кракаве, пераклала твор  на беларускую мову Марыя Пушкіна.

“Гляну я ў аконца…” – другі раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Першы раман трылогіі “Яблычак” у перакладзе Віктара Шукеловіча быў выдадзены ў лютым бягучага года і прэзентаваны на Мінскім кніжным кірмашы.

Сяргей Пясецкі з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менска пачатку ХХ стагоддзя. Дзеянне рамана ахоплівае перыяд з ранняй вясны 1918 да жніўня 1919 года, час краху імперый і ваяўнічага паўставання новых дзяржаў. Той парой у Менску як у вялікім прыфрантавым горадзе з шырокімі магчымасцямі для прафесійных злачынцаў канцэнтраваліся прайдзісветы з самых розных краёў. Нас чакае працяг гісторыі “фірмовага” злодзея Аліка Барана, яго падступнай каханкі Паўлінкі і яго таленавітага вучня Яся Нацэвіча, а таксама небяспечныя прыгоды новых герояў. Перад вачыма чытача праходзіць стракаты карагод узломшчыкаў, махляроў, авантурыстаў – жанчын і мужчын, “тузоў” і “пешак” – а таксама разварочваецца цэлы веер метадаў іх працы. Над зладзейскім кланам Менска збіраюцца хмары – гульня ідзе на жыццё і свабоду.

У размове пра жыццёвы шлях і значэнне творчасці Сяргей Пясецкага возьмуць удзел польскія і беларускія даследчыкі і літаратуразнаўцы – праф. Кшыштаф Палехоньскі (Вроцлаў), праф. Мікалай Іваноў (Аполе), праф. Вячаслаў Рагойша (Мінск).

Прадстаўляць беларускамоўную версію рамана будуць перакладчыца Марыя Пушкіна і ініцыятар перакладу трылогіі на беларускую мову, перакладчык і журналіст Якуб Бернат.

Мадэратар – Андрэй Хадановіч.

 

Сяргей Пясецкі – польска-беларускі пісьменнік, які нарадзіўся ў 1901 годзе ў Ляхавічах.  Яго жыццё поўнілася экстрэмальнымі прыгодамі і незвычайнымі авантурамі, сярод якіх былі шпіянаж і кантрабандная дзейнасць на савецка-польскай мяжы ў раёне Ракава. У 1926 годзе С. Пясецкага за бандыцкі налёт прысудзілі да смяротнага пакарання, але потым замянілі прысуд на 15 гадоў турмы. За кратамі ў Пясецкага праявіўся літаратурны талент, а яго творы прынеслі славутасць і дапамаглі раней вызваліцца з турмы. Пасля Другой сусветнай вайны Пясецкі эміграваў на Захад, дзе жыў у вельмі сціплых умовах, хоць меў еўрапейскую літаратурную славу.  Памёр у 1964 годзе ў Вялікабрытаніі.

Уваход вольны!


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Літаратура
    У «Кантэксце» — Віктар Слінка. Новы выпуск праграмы!
    Замежжа
    Беларус апублікаваў інфармацыю аб усіх вядомых пахаваннях суайчыннікаў у Чэхіі і Славакіі
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    Замежжа
    «У музеях ёсць трафеі з «Пагоняй». Шукаем сляды беларускай гісторыі ў Швецыі
    Тэатр
    У гродзенскім драмтэатры не працягнулі кантракт з актрысай, якая ўдзельнічала ў запісе ў падтрымку звольненых калегаў
    Грамадства
    «Першая скрыпка пратэстаў». Сьпявачка зьехала ад перасьледу ў Стамбул і працягвае там беларускую справу
    Грамадства Каранавірус
    У Віцебску звальняюць лекара-рэаніматолага, які першым у Беларусі сумленна казаў пра ковід
    Грамадства
    Супраць мужа выдаўца незалежнага сайта «Бінокль» Дар'і Гарашчанка пачатая крымінальная справа
    Літаратура
    Таня Скарынкіна і Ева Вежнавец. Жанчыны не здаюцца і выдаюць кнігі
    Грамадства
    «Злівы»: Бел-чырвона-белы сцяг не прызнаюць экстрэмісцкім, але за яго выкарыстанне на акцыях будуць заводзіць крымінальныя справы
    Літаратура «Словы мацней»
    «Словы мацней»: Раман Абрамчук чытае Максіма Гарэцкага
    Літаратура
    Вольга Бабкова: «Жывём, хоць і дыхаць цяжка»
    Грамадства
    «Мы глядзім не на пратэст, а на фармаваньне нацыі» — фатограф Зьміцер Брушко аб’яднаў свае здымкі з 2020-га з фатаздымкамі бацькі з 1990-х
    Краіна
    «Нас правяралі сем інстанцый». Мясцовыя ўлады хочуць знесці старадаўнія пабудовы пад Гальшанамі, уладальнік марыць пра скансэн
    Грамадства
    Закрылася берасцейская крама нацыянальных сувеніраў «Князь Вітаўт»

Афіша

  • 03.03 18:30Сацыяльная гульня “Іншы погляд”.
  • 03.03 19:00Мова Нанова: беларускі бестыярый
  • 06.03 11:00Майстэрня Форум-тэатра
  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Касцюшку – да 7 гадоў турмы. Як бы маглі асудзіць вядомых беларусаў сёння. У карцінках
    • Беларусы запусцілі петыцыю з патрабаваннем праверыць, ці не падпадае ролік дзяржаўнага тэлеканала СТВ пад 130-ы артыкул КК аб рэабілітацыі нацызму
    • Шляхам Максіма Гарэцкага
    • Віктар Марціновіч: Забароненыя абаронцы
    • Палацы Брэсцкай вобласці

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM