• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Літаратура Мінск

Прэзентацыя рамана польскага пісьменніка Ігната Карповіча “СОНЬКА”

Пачатак: 23.11 (19:00)
кнігарня “Сон Гогаля”
(Мінск, вул. Леніна, 15)
Кошт: Уваход вольны

23 лістапада а 19-ай гадзіне ў  кнігарні “Сон Гогаля” (вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя беларускамоўнага перакладу рамана знакамітага польскага пісьменніка Ігната Карповіча “СОНЬКА”.

Раман выйшаў у выдавецтве “Логвінаў” пры падтрымцы Інстытута кнігі (Кракаў).

У прэзентацыі беларускага выдання прымуць удзел: аўтар кнігі Ігнат Карповіч і перакладчыца Марыя Мартысевіч. Мадэратарам імпрэзы выступіць паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.

Ігнат Карповіч (польск. Ignacy Karpowicz)  — адзін з найяскравейшых сучасных польскіх пісьменнікаў. Нарадзіўся ў 1976 годзе ў вёсцы Случанка на Беласточчыне. Выпускнік Варшаўскага ўніверсітэта, спецыяліст па іберыстыцы і афрыканістыцы. Аўтар васьмі раманаў, чатыры з якіх уваходзілі ў шорт-ліст галоўнай літаратурнай прэміі Польшчы “Nike”. У 2010 годзе атрымаў прэстыжную прэмію часопіса “Палітыка” за раман “Баладыны і рамансы” (польск. “Balladyny i romanse”). Перакладае мастацкую літаратуру з англійскай, іспанскай і амхарскай моваў.

Ігнат Карповіч належыць да беларускай меншасці Польшчы. Таму яго героі гавораць і па-беларуску таксама.

Апублікаваны ў 2014 годзе раман “Сонька” сягае карэннямі рэальных падзей. Пра жанчыну з ваколіцаў Гарадка, якая ў вайну закахалася ў немца, расказаў Карповічу яго родны дзядзька па кудзелі — знакаміты польскі мастак беларускага паходжання Лявон Тарасевіч. Першапачаткова Ігнат Карповіч хацеў сустрэцца з прататыпам галоўнай гераіні  (тады жанчына была яшчэ жывая), але так і не наважыўся. Праца над раманам расцягнулася на сем гадоў.

У выніку ў тэксце магічна-містэрыяльным чынам пераплятаюцца некалькі сюжэтных ліній, часоў і моў. Другая сусветная вайна дабіраецца да Беласточчыны, паміж непісьменнай сялянкай Сонькай і афіцэрам “SS” нараджаецца каханне,а праз гады яе гісторыю слухае і хоча перастварыць на сцэне модны тэатральны рэжысёр са сталіцы.

“Сонька” стала ў Польшчы сапраўднай літаратурнай сенсацыяй. У гэтай кнізе сустракаюцца мінулае і цяпершчына, жыццё і смерць, каханне і нянавісць. Раман “Сонька” перакладзены на венгерскую, літоўскую, нямецкую, рускую, украінскую мовы. Паводле рамана быў пастаўлены спектакль на падмостках Драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі ў Беластоку з удзелам беларускіх акцёраў Святланы Анікей (Сонька) і Аляксандра Малчанава (Міша) у рэжысуры Агнешкі Карыткоўскай-Мазур, а таксама створаны аўдыяспэктакль, які гучаў на хвалях “Польскага радыё Беласток”. У 2015 годзе раман “Сонька” быў намінаваны на літаратурную прэмію “Nike”.

УВАХОД ВОЛЬНЫ


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча
    Грамадства
    У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом
    Грамадства
    Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА
    Замежжа
    ​​​​​​​«Забойства Шарамета будзе раскрытае», — былы спэцназавец Макар даў паказаньні ў Кіеве
    Каранавірус
    Сёння пачнуць вакцыянаваць медработнікаў, што знаходзяцца ў зоне рызыкі
    Грамадства
    «Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца
    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Што гэта за танцавальны флэшмоб «Іерусалім», да якога масава далучаюцца ўсё новыя беларусы?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM