• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Персанальны праект Эндру Мікшыса “Цюльпаны”

Пачатак: 09.05 (19:00)
Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”
(Мінск, пр. Незалежнасці 37а)
Кошт: 25 руб

9 – 26 траўня 2017

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Персанальны праект Эндру Мікшыса “Цюльпаны”

9 траўня 19:00 / адкрыццё выставы 

10 траўня 19:00 / воркшоп Эндру Мікшыса пра саматужнае выданне фотаальбомных кніг: “Навошта і як фатографу саматужна выдаваць сваю фотакнігу?”

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прадстаўляе персанальны праект Эндру Мікшыса “Цюльпаны”. Амерыканска-літоўскі фатограф упершыню наведаў Беларусь у 2009 годзе падчас святкавання Дня Перамогі. Адметна аздобленая сталіца і афіцыйныя святкаванні з дэманстрацыяй вайсковай тэхнікі, трактароў і парадам нагадалі мастаку іканаграфію маштабных відовішчаў савецкіх часоў. Наколькі скінуць вокам усюду красавалі чырвоныя цюльпаны. Іх колер і сімволіка хутка сталі тэмай для яго праекта. Фатограф зноў і зноў вяртаўся на Беларусь, папаўняючы сваю калекцыю здымкамі іншых дзяржаўных святаў. На ўскраінах афіцыйнай культуры ён шукаў асабістыя, прыватныя гісторыі, якія існуюць нібыта па-за ідэялогіяй. Менавіта таму пісьменнік Лайманас Брыедзіс (Laimonas Briedis) слушна заўважыў: “Фатаграфіі Мікшыса – гэта не столькі рэпартаж пра Беларусь у колеры ці архіў афіцыёзных забаваў. Гэта дыярама адзіноты свята.”

Для першай усёабдымнай выставы ў Беларусі Эндру Мікшыс створыць інсталяцыю фатаграфій і відэа, зробленыя па выніках сваіх вандровак на працягу пяці гадоў . Неад’емнай, але і самастойнай часткай праекта, з’яўляецца кніга мастака пад такой жа назвай – “Цюльпаны”, якая адлюстроўвае працэс паглыблення ў новы кантэкст, спробу яго разумення, а таксама візуалізацыі сваёй метадалогіі працы. У 2016 годзе “Цюльпаны” былі вылучаны куратарам фатаграфіі TATE Modern у Лондане Сайманам Бэйкерам сярод дзесяці найлепшых фотаальбомаў года.

Эндру Мікшыс нарадзіўся і вырас у Амерыцы. Яго бацька і дзядуля імігравалі з Літвы ў ЗША пасля другой сусветнай, а маці – амерыканка з украінскімі ды італьянскімі каранямі. Фатаграфіі Мікшыса дэманстраваліся на міжнародных выставах у Seattle Art Museum, Vilnius Contemporary Art Centre, Kaunas Gallery і De Apple Contemporary Arts Centre. Эндру Мікшыс атрымоўваў гранты ад Фонду Гугенхайма, Фулбрайт і фонда Aaron Siskind. Зараз Эндру Мікшыс жыве на два гарады, у Сіетле і Вільні. У Вільні мае сваё ўласнае выдавецтва ARÖK Books.

10 траўня, 19:00 адбудзецца воркшоп Эндру Мікшыса “Навошта і як фатографу саматужна выдаваць сваю фотакнігу?”

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Свет фота рэзка змяніўся ў апошнія гады у сувязі з выбухам саматужных кніг і стварэннем малых выдавецтваў. Некаторыя крытыкі гавораць нават пра “залаты век” фотакніг. Гэты зрух у кніжнай прадукцыі фотакніг сілкуецца этыкай “зрабі сам”, якая ўмагчыміла з’яўленне вялікай разнастайнасці кніг, зінаў ды іншых друкаваных матэрыялаў. Усё часцей фатографы абыходзяць бокам сістэму выдавецтваў, музеяў і галерэяў ды шукаюць альтэрнатыўныя сп

осабы распаўсюду сваёй працы і наўпроставых зносін з аўдыторыяй. Фотакнігі перамясціліся ў цэнтр сучаснай фатаграфіі, часта пераўзыходзячы выставы і вытворчасць тонкіх адбіткаў мастацтва. У выніку, для фатографаў становіцца ўсё больш важнай кваліфікацыя рэдакцыйнай працы, адбору, дызайну і нават збору сродкаў на самастойнае выданне сваіх кніг. Калі ўсе працоўныя працэсы канцэнтруюцца ў адных руках, гэта дае пачуццё свабоды, але таксама стварае новыя выклікі і неабходнасць атрымання ведаў у самых розных галінах.

Можа і ў вас ёсць ідэя апублікаваць сваю кнігу фатаграфіі або мастацтва? Пачатак можа быць пакладзены тут, на гэтым інтэнсіўным уступным семінары-воркшопе па публікацыі фотакніг. Асноўная ўвага будзе надавацца паляпшэнню ведаў удзельнікаў у сучаснай вытворчасці фотакніг і асновах рэдакцыйнай працы, дызайна, друку, фінансавання, маркетынгу і выбару матэрыялаў для сваёй фотакнігі. Эндру Мікшыс правядзе гэты семінар на прыкладах сваіх уласных фотакніг ды альбомаў іншых сучасных фатографаў.

Удзел у воркшопе платны

Кошт: 25 руб, студэнты – 15 руб.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM