
Пісьменніцкая эстафета “Разам зробім свята кнігі”
Пачатак: 14.02 (10:00)Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
14.02.2020 г. з 10.00 да 17.00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ладзіць пісьменніцкую эстафету “Разам зробім свята кнігі”, прымеркаваную да Міжнароднага дня дарэння кніг.
Міжнародны дзень дарэння кніг (International Book Giving Day) – праходзіць штогод з 2012 года 14 лютага і яднае ўсіх, хто дорыць кнігі маладому (і не толькі) пакаленню, стварае пераемнасць чалавецтва ў любові да кніжнай культуры.
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры падтрымлівае слаўную традыцыю праз пісьменніцкую эстафету – сустрэчу творцаў са сваімі чытачамі ўсіх узростаў. Падчас нон-стоп імпрэзы пісьменнікі, апроч сваіх выступаў і аўры сваёй творчасці, будуць дарыць прысутным кнігі свайго аўтарства. Акрамя гэтага кнігі могуць прыносіць і дарыць усе наведвальнікі музея.
У імпрэзе-эстафеце з 10.00 да 17.00 у названай паслядоўнасці прымуць удзел літаратурныя творцы: Міхал Бараноўскі, Ганна Янкута, Зьміцер Бартосік, Эдуард Акулін, Надзея Ясмінска, Алена Масла, Андрэй Мельнікаў, Максім Клімковіч, Наталка Бабіна, Людміла Рублеўская. Магчымыя і вітаюцца станоўчыя сюрпрызы і з боку іншых пісьменнікаў.
Уваход: 3руб.
Школьнікам, навучэнцам, студэнтам – 1руб. 50 кап.
Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(вул. М. Багдановіча, 13)
Калі: 14 лютага 2020г. з 10.00 да 17.00
Куратар мерапрыемства: Эліна Свірыдовіч, загадчык навукова-асветніцкага аддзела
Тэлефон: (017) 334-56-21