
Школа маладога літаратара. Паэтычныя чытанні
Пачатак: 16.07 (19:00)Youtube
16 ліпеня (чацвер) а 19.00 будзем слухаць вершы паэтаў Школы маладога літаратара. Глядзець эфір можна на Youtube: https://tinyurl.com/ycjtluxy ці ў сацсетках Беларускага ПЭНа.
Нехта з іх ужо мае першую кнігу. Нехта атрымаў узнагароду "Залаты апостраф" за найлепшы дэбют. Нехта паспяхова ўдзельнічаў у міжнародных фестывалях і слэмах. Што аб'ядноўвае ўсіх - навучанне ў Школе маладога літаратара W/rights, арганізаванай Саюзам беларускіх пісьменнікаў.
Дзесяць аўтарак і аўтараў пачытаюць свае вершы і адкажуць на пытанні мадэратара і ўсіх ахвочых, а настаўнікі Школы прадставяць яе таленавітых выпускнікоў.
З уделам выкладчыкаў Андрэя Хадановіча i Вольгі Гронскай.
Дзякуем грамадскай кампаніі Зробім лепш 2020 за магчымасць трансляцыі эфіра.
Падзея на Facebook