• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Прэзентацыя фотавыставы “Шпацыр у шэрым. Верш”

Пачатак: 25.09 (18:30)
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
(Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а)
Кошт: Уваход вольны

Літаратурны музей Максіма Багдановіча прымае ўдзел у міжнародным фестывалі “Месяц фатаграфіі ў Мінску - 2019”, які ладзіцца з 10 верасня па 2 кастрычніка 2019 года. У гэтым фестывалі прымаюць удзел два дзясяткі выставак фатографаў і фотакалектываў з 10 краін на 8 сталічных пляцоўках з аўдыторыяй звыш паўмільёна чалавек. Фестывальныя выстаўкі пройдуць у Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (НЦСМ), Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, у прасторы “Кніжная Шафа”, Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.

На пляцоўцы Літаратурнага музея Максіма Багдановіча будзе прадстаўлена часовая экспазіцыя фотаздымкаў “Шпацыр у шэрым. Верш” беларускай перакладчыцы і паэткі Юлі Цімафеевай.

Мінск і яго паэтычны патэнцыял зрабіліся асноўнай тэмай фотаработ Юлі Цімафеевай. На яе чорна-белых здымках – сцэны гарадскога жыцця, сілуэты людзей, лініі і рытмы дарог, дрэў, правадоў – робяцца радкамі верша – даўжынёй у шпацыр.

Юля Цімафеева – беларуская паэтка, перакладчыца, фатографка, аўтарка двух зборнікаў паэзіі, удзельніца літаратурных фестываляў у Беларусі і за мяжой. Яе вершы перакладзены на некалькі еўрапейскіх моваў.

Яе першая фотавыстава “Сіні: колер вясковага жыцця” (Blau: eine dörfliche Lebensfarbe) прайшла ў Германіі ў Потсдамскім універсітэце. Фотаздымкі Юлі Цімафеевай друкаваліся ў беларускіх і замежных часопісах. Яе работы вылучаюцца эмацыйнай трапнасцю і выкшталцонай выразнасцю.

Прэзентацыя фотавыставы “Шпацыр у шэрым. Верш” адбудзецца 25 верасня 2019 года ў 18.30.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

тэл.: (017) 334 07 61, (017) 334 42 69

maksimbagdanovich@gmail.com


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM