• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Іншае Мінск

Спецыяльны паказ дакументальнага фільма пра жыццё і наказ бл. кс. Ежы Папялушкі

Пачатак: 30.03 (18:00)
Музей гісторыі беларускага кіно
(Мінск, вул. Свярдлова, 4)
Кошт: Уваход вольны

30 сакавіка ў 18:00 у Музеі гісторыі беларускага кіно (філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь) адбудзецца паказ амерыканскага дакументальнага фільма «Ежы Папялушка. Пасланец праўды» рэжысёра Тоўні Гэйнза. Фільм будзе паказаны на беларускай мове. Уваход вольны.

Амерыканскі поўнаметражны дакументальны фільм, створаны Паўлам Г. Гэнслерам і Тоўні Гэйнзам, распавядае пра жыццё бл. кс. Ежы Папялушкі і наказ, які нёс Польшчы і свету капелан «Салідарнасці». Гэта гісторыя пра прагу свабоды, адвагу і бескампраміснае імкненне да праўды.

У 80-я гады ХХ ст. у Польшчы, пагружанай у цемру ваеннага становішча, жыў ксёндз, які даваў  падтрымку і надзею мільёнам палякаў.  Як капелан працоўных ён указваў шлях і дадаваў ім сілы ў барацьбе за іх правы. Ён ніколі не сагнуўся пад ціскам сталага назірання, пагрозаў, правакацый і цэлага шэрагу рэпрэсіяў з боку Службы бяспекі і сродкаў масавай інфармацыі рэжыму. Адпраўляемыя ім набажэнствы ў варшаўскім касцёле св. Станіслава Косткі з 1981 года ў кожную апошнюю нядзелю месяца збіралі ўсё большы натоўп жадаючых слухаць яго палымяныя пропаведзі. Партыйная ўлада прызнала яго ворагам грамадства нумар адзін. 19 кастрычніка 1984 года трое функцыянераў службы бяспекі выкралі, а пазней жорстка закатавалі і забілі кс. Ежы Папялушку. Праз 11 дзён у Вісле каля Врацлаўка знайшлі цела каплана.

Пахаванне пакутніка сабрала мільён верных і было адной з найвялікшых патрыятычных маніфестацый 80-х гадоў у Польшчы. Улады пад ціскам грамадства былі вымушаны прынесці ў ахвяру непасрэдных выканаўцаў злачынства  – пасля кароткага працэсу ў зняволенне трапілі чатыры агенты службы бяспекі. Аднак ніколі не былі асуджаны іх палітычныя кіраўнікі.

Кс. Ежы Папялушка быў прылічаны да благаславёных каталіцкага касцёла 6 чэрвеня 2010 года на Плошчы Пілсудскага ў Варшаве, у месцы, дзе 31 год раней прагучалі гістарычныя словы Яна Паўла ІІ: «Няхай сыдзе Дух Твой і адновіць зямлю. Гэтую зямлю. » Гэтыя словы – як і наказ кс. Ежы – маюць універсальную i пазачасавую вартасць.

Нямногія ведаюць, што народжаны ў гміне Сухаволя ў Сакульскім павеце на Падляшшы Ежы Папялушка ў дзяцінстве размаўляў на мясцовым, беларускім падляшскім дыялекце, пра што ўзгадваў у сваім вершы, апублікаваным у 1986 годзе ў газеце  «Tygodnik Powszechny», паэт і пісьменнік Віктар Варашыльскі:

Ksiądz Jerzy dzieckiem będąc mówił tylko po prostemu

to znaczy po białorusku, szeleszczącą mową tych pól,

zagajników, pastwisk…

Dopiero później polszczyzna

ogarnęła go silnym ramieniem,

weszła w niego, przemówiła nim do Boga i ludzi.

Może teraz, kiedy stanął przed Bogiem

znów odezwał się w zmieszaniu

mową dzieciństwa

„Baćka, prabacz im kali łaska…”

«Ежы Папялушка. Пасланец праўды» («Jerzy Popieluszko. Messenger of The Truth»)

рэж. Тоўні Гэйнз

ЗША 2013

час: 89 хв.

жанр: дакументальнае кіно

мова: беларуская

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM