• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Сустрэча з куратарам выставы “Час Жыцця / Час Смерці” Матэўшам Сорай

Пачатак: 30.03 (14:00)
Галерэя “Універсітэт культуры”
(Мінск, Палац Рэспублікі, Кастрычніцкая плошча, 1)

30 сакавіка (субота) а 14-ай гадзіне ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац  Рэспублікі) адбудзецца сустрэча з куратарам выставы “Час Жыцця / Час Смерці” па выніках X Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы (Польшча) Матэўшам Сорай.

На выставе прадстаўлены работы, створаныя падчас Х Міжнародных майстар-класаў іканапісу, што праходзілі ў верасні 2018 года ў Навіцы. У двухтыднёвым пленэры прынялі ўдзел 40 мастакоў з Польшчы, Украіны, Літвы і Сербіі.

Рыхтуючы чарговы, ужо дзясяты, навіцкі пленэр, арганізатары звярнуліся да слоў, прамоўленых Хрыстом у Віфаніі над магілай Лазара: “Хто верыць у Мяне, калі і памрэ, – ажыве; і кожны, хто жыве і верыць у Мяне, не памрэ вавекі” (ЯНА 25-26). Гэтыя словы перадаюць  сэнс штогадовых навіцкіх сустрэч мастакоў, тэлогаў, гісторыкаў і крытыкаў мастацтва. Агульна сфармуляваная тэма пленэру была запрашэннем адлюстраваць як чалавечую драму, так і перспектыву вечнага жыцця. Формула сустрэч у Навіцы дазваляе мастакам звяртацца да аўтарскіх рашэнняў і свабодна выбіраць сродкі выяўлення сутнасці слова евангельскага, адсюль вынікае стылістычная разнастайнасць прадстаўленых работ.

Сярод прадстаўленых выяваў можна знайсці абсалютна новыя рашэнні вобразаў, “спрадвеку” прысутных у іканаграфіі і праз гэта замацаваных у свядомасці. Большасць “навіцкіх” работ адыходзіць ад агульнапрынятых уяўленняў аб іконе як больш ці менш спраўна выкананай копіі ўжо існуючай выявы. Не ўсе створаныя падчас пленэру карціны з’яўляюцца іконамі, аднак усе яны – сведчанне ўдзелу ў сустрэчы, сутнасцю якой было сузіранне Слова Божага. Несумненна, прастора “свабоды” выказвання пашырае ступень далучанасці абстракцыяністаў да праекту, іх працы таксама прадстаўленыя на выставе. Удзел абстракцыяністаў дапаўняе спектр пошуку сучаснай мовы для перадачы досведу веры.

Удзельнікі Х Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы выбралі тэмай сваіх работ сюжэты ўсёй біблейскай гісторыі, ад старазапаветных часоў да эпохі Новага Запавету, зваявання смерці на Крыжы і Узнясення. На выставе прадстаўлена каля 50 ікон, у т.л. выявы “Выгнанне з раю”, “Патоп”, “Ахвяра Аўраама”, “Пераход праз Чырвонае мора”. Поруч з работамі на пасійныя тэмы знаходзяцца работы, што выяўляюць прысутнасць Хрыста Уваскрэслага, а таксама сцэны вылячэнняў.

Да выставы падрыхтаваны пасляпленэрны каталог, які, акрамя рэпрадукцый, змяшчае таксама важныя для ўвядзення ў тэматыку майстар-класаў тэксты а. Тамаша Бількі OP і кс. Артура Алексеюка (Хрысціянская тэалагічная акадэмія ў Варшаве).

Выстава ЧАС ЖЫЦЦЯ / ЧАС СМЕРЦІ прэзентавалася ў Акружным музеі ў Новым Сончы (верасень/кастрычнік 2018), Нацыянальным музеі імя А.Шаптыцкага ў Львове (кастрычнік/снежань 2018) і ў Музеі Варшаўскай Архідыяцэзіі (люты/сакавік 2019).

Арганізатары Міжнароднага майстар-класаў іканапісу ў Навіцы:

  • Таварыства сяброў Навіцы,
  • Брацтва грэка-каталіцкай моладзі “SAREPTA”,
  • Кафедра сакральнага мастацтва львоўскай Акадэміі мастацтваў.

Адрас галерэі: Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі). Тэл.: 327-26-12.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Музыка
    Піт Паўлаў: «На анлайн-канцэрце прагучаць і новыя песні»
    Грамадства
    Афіцыйна: Фядуту і Кастусёва затрымаў КДБ
    Грамадства
    «Нашу Ніву» аштрафавалі на 8700 рублёў — за 20 старонак, надрукаваных на прынтары
    Каранавірус
    Трэцяя хваля. У Беларусі расце колькасць хворых на COVID-19 і пацыентаў з цяжкімі пнеўманіямі
    Гісторыя
    У Старым замку адкапалі туалет XIX стагоддзя. Ці можна яго захаваць і навошта?
    Музыка
    «Алеся», «Александрына», «Вераніка»: найлепшыя песні Леаніда Барткевіча
    Грамадства
    Мінгарвыканкам адмовіўся абмяркоўваць перайменаванне вуліцы Карла Маркса ў гонар Васіля Быкава
    Грамадства
    «Пачатак будзе тады, калі ўсё гэта скончыцца». Вялікая размова з Марынай Золатавай
    Грамадства
    Няма ні на што сіл. 5 падказак, дзе іх знайсці (працяг)
    Асоба
    Яна Нікіфарава vs Янка Каліноўскі
    Культура
    Ці трапіць туды Някляеў? У Акадэміі навук рыхтуюць анталогію беларускай паэзіі
    Грамадства
    Затрыманыя Рыгор Кастусёў і ягоны зяць Дзмітрый Антончык
    Грамадства
    Euronews заявіў, што зробіць усё магчымае, каб вярнуцца ў беларускі эфір
    Грамадства
    Улады Мінска зрабілі больш жорсткімі правілы правядзення культурных і спартыўных мерапрыемстваў. Запаўняльнасць — да 50%
    Грамадства
    Улады пачалі блякаваць люстэркі сайтаў. Зьнік доступ да Naviny.online

Афіша

  • 15.04

    Анлайн-канцэрт Піта Паўлава

  • 14.04 17:00Чаму «чырвоны чалавек» баіцца гісторыі? Інтэлектуальны анлайн-клуб Святланы Алексіевіч
  • 14.04 18:00Открытие выставки «Реальность»
  • 15.04 19:00Анлайн-канцэрт Піта Паўлава
  • 05.05 19:00Сплин сыграет самый тёплый концерт для минчан
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Калі судзіць пачынае музыка
    • Пяць касцёлаў Гродзенскай вобласці, куды абавязкова трэба трапіць
    • «Бацькі не маюць права ўмешвацца ў навучальны працэс». Кодэкс аб адукацыі прыняты ў першым чытанні
    • Віктар Марціновіч: Чым суцяшаюцца песімісты
    • Івонцы Сурвілле 85 гадоў!

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM