• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Літаратура Мінск

Сустрэча з польскай паэткай Даротай Коман

Пачатак: 17.11 (20:20)
Галерэя TUT.BY
(Мінск, пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх)
Кошт: Уваход вольны

17 лістапада 2017 года ў 20.20 у Галерэі ТУТ.бай (пр.  Дзяржынскага, 57) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” і літаратурнага фестывалю “ЗНАК РОЎНАСЦІ” адбудзецца сустрэча з польскай паэткай Даротай Коман і прэзентацыя беларускамоўнага выдання яе вершаў “36 м² думак”.

ДАРОТА КОМАН – адна з найцікавейшых сучасных польскіх паэтак і, магчыма, найлепшая ў Польшчы аўтарка свайго пакалення. У эпоху, калі паэзія маргіналізуецца, ператвараючыся ва ўніверсітэцкую “забаву” для нямногіх пасвечаных адэптаў, Дароце Коман удаецца пазбегнуць як акадэмічнага герметызму, так і ўласцівай для постмадэрнізму халоднай іроніі. Яе паэзія – пры наяўнасці ў ёй цікавай гульні і не абы-якой філалагічнай вынаходлівасці – перадусім захоўвае шчырасць і непасрэднасць лірычнай эмоцыі, закранаючы чытача за жывое і разбураючы недарэчны стэрэатып, што сучасная паэзія нецікавая шырокаму колу аматараў.

Дарота Коман – ладзянка (з 1999 года ў Варшаве), паэтка, рэдактар кніг, літаратурны крытык, прамоўтэр чытання – сябра кнігі. Аўтар і выканаўца літаратурнай песні. Выпускніца паланістыкі Лодзкага ўніверсітэта. Член Саюза польскіх пісьменнікаў і Міжнароднага савета па дзіцячай кнізе (IBBY). У цяперашні час галоўны рэдактар “Wydawnictwo Arkady”. Дэбютавала ў 1992 годзе ў кракаўскім выдавецтве “MINIATURA” зборнікам паэтычных мініяцюр “Фройд бы ўсміхнуўся” (“Freud by się uśmiał”). Пазней выйшлі томікі паэзіі “Хачу быць жабай” / “Chcę być żabą” (1993), “Слоўнік замежных словаў” / “Słownik obcych wyrazów” (1994), “А ў мяне ўсё сакавік…” / “We mnie marzec nie mija…”(1995), “Дарота Коман” / “Dorota Koman” (1996), “Пакажы язык” / “Pokaż język” (1997),  “Гэта сёмы” / „Ten jest siódmy /Number seven ” (польска-англійскае выданне, з перакладамі Малгажаты Казьмерчак, 1998), “Дзе цяперашні час?” / „Gdzie jest czas teraźniejszy?” (2001), “Усе пяшчотныя словы” / „Wsyczky nezhny dumy” / „Wszystkie czułe słowa” (балгарска-польскае выданне; перакл. Лачэзар Селяшкі, 2012), “Машына для чытання” / „Maszyna do czytania” (2015).

У беларускае выданне “36 м² думак”, што пабачыла свет у 2017 годзе ў выдавецтве “ЛогвінаЎ”, увайшлі выбраныя вершы з усіх выдадзеных да сёння зборнікаў аўтаркі ў перакладах Андрэя Хадановіча. Завяршае кнігу нізка вершаў, яшчэ не апублікаваных у Польшчы, якія аўтарка ласкава прадаставіла свайму перакладчыку.
На прэзентацыі Вас чакае цікавая размова з паэткай, чытанне вершаў аўтаркай у арыгінале і перакладчыкам на беларускай мове, адказы на пытанні. Таксама кожны ўдзельнік будзе мець унікальную магчымасць набыць паэтычны зборнік “36 м² думак” па прывабным кошце і атрымаць аўтограф аўтара і перакладчыка.

УВАХОД ВОЛЬНЫ

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM