• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Канцэрты Іншае

Свята "Жураўлі і журавіны Мёрскага краю"

Пачатак: 15.09 (11:00)
гарадскі парк “Паўвостраў”

15 верасня 2019 г. на поўначы Беларусі, у Міёрах, адбудзецца экалагічнае свята “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”, якое стала традыцыйным для рэгіёна і пройдзе ўжо ў сёмы раз.

Традыцыйна госці свята змогуць пачаставацца журавінамі і журавінавымі стравамі, а таксама паўдзельнічаць у назіранні за жураўлямі з арнітолагамі грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Менавіта ў верасні пачынаецца сезон збору карысных ягад – журавінаў, запасамі якой багатая Міёршчына. І кожны год больш за 4000 шэрых жураўлёў і дзясяткі тысяч гусей розных відаў спыняюцца на адпачынак на мясцовым балоце Ельні падчас восеньскай міграцыі.

Сёлета свята набыло новы імпульс для развіцця, стаўшы часткай вялікага праекта “Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці”.

Праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза і скіраваны на паляпшэнне жыцця жыхароў Міёршчыны на аснове рэлізацыі прынцыпаў устойлівага развіцця рэгіёна.

Намесніца старшыні Міёрскага райвыканкама Алена Усцінаўна Шалонька: “Дзякуючы Праекту і святу госці атрымаюць выдатную магчымасць “пакаштаваць на смак” гасціннасць і таленавітасць жыхароў Міёрскага краю. Акрамя гэтага, падчас свята будзе запачаткавана цікавая ініцыятыва − стварэнне унікальнага Музея жураўлёў і журавінаў, экспанаты для якога будуць сабраныя высілкамі мясцовых жыхароў і ўсіх жадаючых”.

Пачатак свята ў 11.00, афіцыйнае адкрыццё – ў 13.00.

Месца правядзення – гарадскі парк “Паўвостраў”, г. Міёры.

Насычаная праграма свята уключае ў сябе конкурс і прэзентацыю “Жураўліны кірмаш-2019” сярод сельскіх падворкаў Міёрскага раёна, выступленні творчых калектываў Міёршчыны і гасцей з Латвійскай Рэспублікі. Упершыню на сцэне гарадскога парка “Паўвостраў” выступіць фольк-гурт PAWA.

Адметнасць свята – магчымасць разам з грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і арнітолагамі паназіраць за жураўлямі і пабываць на экасцежцы на балоце Ельня.

А таксама гасцей чакаюць шматлікія майстар-класы для дзяцей і дарослых, дэгустацыі, інтэрактыўная фотазона, актыўнасці на пляцоўцы АПБ, праца Праектнай пляцоўкі, мабільны планетарый, квесты, экашопінг і шмат-шмат іншых цікавостак!

“Жураўлі і журавіны Міёрскага краю” – свята як мінімум “5 у адным”!

-       яднанне з прыродай (прайсціся па балоце Ельні і паназіраць за жураўлямі)

-       адпачынак у добрай кампаніі на вясёлым свяце

-       умацаванне фізічнага стану (дзякуючы гаючаму паветру і “эліксіру здароўя” – журавінам)

-       эканамічная выгода: шопінг на кірмашы майстроў

-       новыя ўражанні і сюрпрызы

Шчыра запрашаем!

Падрабязную праграму свята глядзіце ніжэй.

Кантактная асоба – Надзея Дударонак, мясцовы каардынатар праекта,

+375 33 370 99 16, mioryproekt@tut.by

Праграма экалагічнага свята “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”

у 2019 годзе

9-14 верасня

-                   экалагічны тыдзень “Чароўны край малой Радзімы” (установы адукацыі Міёрскага раёна);

-                   конкурс на найлепшага здатчыка журавінаў.

10 верасня

Паседжанне клуба маладой сям’і “Жураўлінаю сцежкай”.

14 верасня

-                   урачыстая рэгістрацыя шлюбу “Жураўлінае вяселле” (каля скульптуры “Жураўліная вернасць”, г. Міёры, плошча Леніна, 14);

-                   урачыстае вітанне “Жураўліная вернасць” (каля скульптуры “Жураўліная вернасць”);

-                   міжраённы турнір інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” на кубак старшыні Міёрскага раённага выканаўчага камітэта (Міёрскі раённы Дом культуры);

-                   адкрыты кубак раёна па валейболе сярод жаночых каманд (Міёрская ДЮСШ);

-                   конкурс “Смак журавінаў” (па зборы журавінаў) сярод прафсаюзных аб’яднанняў і ахвочых.

15 верасня

09.30 – семінар “Міжнароднае супрацоўніцтва як інструмент устойлівага развіцця Міёрскага раёна” (малая зала Міёрскага раённага выканаўчага камітэта).

Гарадскі парк:

11.00 – адкрыццё выставы-продажу вырабаў народных майстроў “Жураўліная скарбонка” з правядзеннем майстар-класаў;

12.00 − выступленне калектываў г. Даўгаўпілса і Крустпілскага краю (Латвія);

11.00 – 13.00 – конкурс “Жураўліны кірмаш-2019” сярод сельскіх падворкаў Міёрскага раёна;

11.00 – 15.00 – прэзентацыя сельскіх падворкаў;

13.00 – урачыстае адкрыццё свята, узнагароджанне пераможцаў раённых конкурсаў:

− па добраўпарадкаванні;

− сярод сельскіх падворкаў;

− па зборы журавінаў і найлепшых здатчыкаў журавінаў;

− захавальнікаў Ельні;

− “Гатуем з журавінаў разам” (ад раённай газеты “Міёрскія навіны”).

14.00 – тэатралізавана-канцэртная шоу-праграма “Жураўліная нота”;

16.30 – канцэртная праграма фольк-групы “PAWA”;

22.00 – святочная тэматычная дыскатэка “Жураўліны опэн-эйр”.

Цягам дня:

Прэзентацыя пляцоўкі грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”:

-        праца інфармацыйнага стэнда (інфармацыя пра працу ў межах праекта “Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён”, пра тэрыторыю Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Ельня”, пра дзейнасць арганізацыі);

-        назіранне за жураўлямі (з 10.00 да 14.00 кожную гадзіну адпраўленне аўтобуса ад Гарадскога парку, работа арнітолагаў на полі, запіс на экскурсію, суправаджэнне экскурсіі);

-        экскурсіі па экасцежцы (суправаджэнне спецыяліста);

-        інтэрактыўная фотазона “Жураўлі і журавіны − 2019” і майстар-клас для дзяцей;

-        майстар-клас “Адчуй сябе жураўлём”;

-        тэматычны аквагрым;

-        “Жураўліны квэст”;

-        выраб эка-сувеніраў.

Праектны офіс прапануе:

-        праца інфармацыйнага стэнда (інфармацыя пра Праект “Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён”);

-        майстар-клас па пляценні з траў;

-        роспіс пернікаў з выявамі журавінаў і жураўлёў;

-        продаж расады садовых журавінаў і дурніц;

-        Фотасушка “Гісторыя свята “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”;

-        акцыя “Створым музей разам” (пачатак фарміравання калекцыі будучага Музея журавінаў і жураўлёў);

-        продаж сувеніраў.

Таксама вас чакае:

-                   прэзентацыі-дэгустацыі і продаж прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў;

-                   продаж журавінаў “Менш пластыку – больш журавінаў”;

-                   выстава экалагічнай літаратуры “Журавель-асветнік” (ад Міёрскай цэнтральнай бібліятэкі і Сектара спорту і турызму Міёрскага раённага выканаўчага камітэта);

-                   выстава краязнаўцы Вітольда Ермалёнка “Малая Радзіма пачынаецца з зямлі”;

-                   дзіцячая гульнёвая праграма “Вясёлы жураўлік”;

-                   праца моладзевай арт-пляцоўкі “Пакаленне NEXT” – квэст “Мой горад”, конкурсная праграма для моладзі;

-                   экапляцоўка “Новае жыццё ў абмен на крышачкі”;

-                   “Як стварылася планета Зямля” (фільм, работа мабільнага планетарыя);

-                   “Журавель запрашае” (бясплатнае наведванне і экскурсійная праграма па візіт-цэнтры “Ельня”, Міёры, вул. Кірава, 4а).


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM