• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Іншае Мінск

ТБМ і “Дзея” распачынаюць кампанію па перакладзе заканадаўства

Пачатак: 04.03 (12:00)
сядзіба Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
(Мінск, вул. Румянцава, 13)
Кошт: Уваход вольны

Таварыства беларускай мовы і ініцыятыва “Дзея” распачынаюць кампанію па перакладзе заканадаўства на беларускую мову. У мэтах кампаніі — не толькі перакласці асноўныя законы, але і дамагчыся, каб іх зацвердзілі на афіцыйным узроўні. Першы “перакладатон” адбудзецца ў суботу 4 сакавіка на сядзібе ТБМ (Мінск, вул. Румянцава, 13). Пачатак а 12:00.

Да перакладу на базе спецыяльнай онлайн-платформы зможа далучыцца кожны ахвочы. Платформа дазваляе перакладаць вялікай колькасці людзей адначасова. Навучыцца працаваць з платформай можна самастойна або на адным з “перакладатонаў” — сустрэчы для супольнай працы над перакладам.

“Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу праводзіла курс бізнес-беларускай для прадпрымальнікаў, якія хацелі б больш актыўна выкарыстоўваць беларускую мову ў сваёй працы. Я гэты курс рыхтавала і выкладала. І ўжо на этапе падрыхтоўкі стала зразумела, што без афіцыйнага заканадаўства на беларускай мове не тое што справаводства, нават заняткі весці складана. Як заключыць працоўную дамову на беларускай мове, калі Працоўны кодэкс ёсць толькі на рускай? Можна, але недакладнасці ў тэрмінах абавязкова будуць. Тое ж тычыцца і Грамадзянскага кодэксу.

Адсутнасць афіцыйных беларускамоўных варыянтаў гэтых законаў — бар’ер, які стрымлівае вялікую колькасць кампаній ад вядзення працы і афармлення дакументаў па-беларуску”, — распавядае Вераніка Мазуркевіч, ініцыятарка кампаніі.

Да працы над канчатковымі варыянтамі перакладаў будуць прыцягнутыя прафесійныя рэдактар і карэктар. “Мы будзем рабіць усё магчымае, каб перакладзеным тэкстам быў нададзены афіцыйны статус”, — кажа Вераніка Мазуркевіч.

Кантактныя асобы:
Вераніка Мазуркевіч, ініцыятарка кампаніі, +375 29 6938671, transcreation.bel@gmail.com

Пётр Маркелаў, медыя-служба “Дзеі”, +375 29 6986855, yaptro@gmail.com


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM