• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Іншае Мінск

Тэатральны пікнік у Мінску

Пачатак: 21.09 (12:00)
Аляксандраўскі сквер
Кошт: Уваход вольны

Першы ў Беларусі тэатральны пікнік адбудзецца 21 верасня. Яго правядзе Купалаўскі тэатр, каб адзначыць пачатак 100-га сезона ў вялікай кампаніі гасцей. Праграма пачнецца а 12:00 і працягнецца да позняга вечара. Госці змогуць пачаставацца ў street-буфеце, зрабіць сабе вусы як у маладога Купалы, прагуляцца па тэатральным закуліссі, атрымаць запрашэнні на закрытыя паказы спектакляў і нават шанец выйсці на сцэну Купалаўскага. На пікнік запрашаюцца ўсе ахвотныя. Уваход вольны, пажадана захапіць плед.

Распачынаючы 100-ы творчы сезон, Купалаўскі тэатр выходзіць за межы тэатральнай залы. Вялікае свята возьме пачатак на галоўнай сцэне і разгорнецца ў прасторы ўсяго Аляксандраўскага сквера. На цэлы выхадны дзень цэнтр Мінска пагрузіцца ў тэатральную атмасферу. Па скверы будуць гуляць персанажы спектакляў у арыгінальных касцюмах, можна будзе фатаграфавацца з імі, а таксама з сапраўднымі тэатральнымі дэкарацыямі і рэквізітам спектакляў.

На пікнік арганізатары запрашаюць прыходзіць з пледамі, каб было цёпла і атмасферна. Прыемны бонус: уладальнік самага вялікага пледа атрымае запрашэнне на закрытыя паказы ўсіх прэм’ер цягам сезона. Для тых, хто нагуляе апетыт, на пікніку будзе працаваць street-буфет, дзе сталічныя кавярні і рэстараны прадставяць тэатральныя сэты. Дэсерт з журавінавым морсам «Людзі на балоце», сэндвіч з чорнай гарбатай «Чорная панна Нясвіжа», зялёны чай з канапэ «ЧайКа», штрудзель з безалкагольным глінтвейнам «Ноч на Каляды» – далёка не поўны пералік прысмакаў вулічнага буфета.

На сцэне сквера выступіць унікальны Купалаўскі аркестр і сучасныя музыкі. Як кажуць, таленавітыя людзі таленавітыя ва ўсім – шмат хто з купалаўцаў займаецца музычнай дзейнасцю. Напрыклад, адзін з гуртоў, які выступіць на пікніку, ili-ili – гэта праект акцёраў Дзмітрыя Есяневіча, Міхаіла Зуя і музыканта тэатральнага аркестра Эрыка Арлова-Шымкуса. Акрамя іх, у музычнай праграме возьмуць удзел Ягор Забелаў, Святлана Бень, гурт «Касіяпея» ды іншыя.

21 верасня ўпершыню пастаноўку Купалаўскага можна будзе паглядзець на вуліцы: у скверы адбудзецца жывая трансляцыя спектакля «Радзіва Прудок», пастаўленага па нашумелай кнізе Андруся Горвата. Падчас пікніка госці змогуць трапіць за кулісы тэатра і нават адчуць сябе сапраўднымі акцёрамі, але ўмовы гэтых магчымасцяў, як і падрабязную праграму мерапрыемства, арганізатары раскрыюць бліжэй да свята.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM