• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Іншае Мінск

Вебінар "Зрабіць сайт дасяжным для невідушчых - проста!"

Пачатак: 29.07 (16:00)
Zoom
Кошт: Неабходна рэгістрацыя

Дасяжнасць інфармацыі - важны аспект дзейнасці арганізацый і ініцыятыў. Пандэмія COVID-19 яшчэ больш актуалізавала пытанні дасяжнасці інфармацыі для многіх груп і сутыкнула арганізацыі і ініцыятывы з новымі выклікамі.

Ці даступная інфармацыя на вашым сайце для невідушчых людзей? А ці можна неяк паўплываць на сітуацыю? Наш вебiнар 29 ліпеня дапаможа зразумець гэта і даведацца пра некаторыя простыя спосабы павелічэння дасяжнасці вашага інтэрнэт-рэсурсу.

На вебiнары вы даведаецеся:

-       пра спосабы стварэння зручных інтэрнэт-рэсурсаў для невідушчых карыстальнікаў;

-       пра саміх невідушчых карыстальнікаў;

-       пра добрыя і дрэнныя практыкi, якія ўплываюць на дасяжнасць інфармацыі.

Вы атрымаеце інфармацыю з першых рук: ад невідушчага карыстальніка сеткі Інтэрнэт. Наш вебiнар праводзіць Аляксандр Севярын. Невідушчы інструктар, які на працягу 15 гадоў навучае невідушчых карыстальнікаў працы з кампутарнай тэхнікай. Акрамя навучання, займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння і вэб-сайтаў, выступае з дакладамі на тэму дасяжнасці інфармацыі для людзей з парушэннямі зроку.

Калі: 29 ліпеня, 16.00-18.00

Дзе: online, платформа Zoom

Рэгістрацыя адкрыта да 10:00 29 ліпеня па спасылцы: https://forms.gle/khPK5LspQeqAWPLH9. Калі вы запоўніце форму, то 29 ліпеня вам прыйдзе ліст са спасылкай на канферэнцыю ў Zoom.

Вебінар будзе карысным для некамерцыйных ініцыятыў і арганізацый, у якіх ужо ёсць свой сайт або плануецца яго распрацоўка, каб мець магчымасць зрабіць рэсурс больш дасяжным.

Арганізатары вебiнара: Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі "Жывая Бібліятэка" у партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацыі і анлайн-часопісам CityDog.by у рамках ініцыятывы "ALL Inclusive".

Пра вебінар на сайце Цэнтра “Жывая Бібліятэка - https://humanlibrary.by/event/webinar-site/


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Грамадства
    «За паўтара месяца мая душэўная стараннасць сышла ў мінус». Пісьменніца з Мінску прадала кватэру і купіла сінагогу
    Мастацтва
    «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    Кіно
    Дакументальны фільм Аляксея Палуяна «Смеласць» («Сourage») патрапіў у праграму Берлінскага кінафестывалю
    Грамадства
    Асобная алімпіяда для Беларусі, Эрытрэі і М'янмы
    Грамадства
    Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    Грамадства
    Згуртаванасць і салідарнасць: чаму заўзятары байкатуюць беларускі футбол
    Гісторыя
    «Ліст 28-мі» альбо як Гарбачоў беларускую мову ратаваў
    Тэатр
    Сёння ў Купалаўскім плануюць паказаць «Паўлінку»
    Грамадства
    Крама нацыянальнай сімволікі Symbal.by цалкам спыніла сваю працу
    Гісторыя
    100 год таму ў Гродне працавала запалкавая фабрыка. Аб ёй усе забыліся
    Музыка
    Міліцыянты сарвалі здымкі гурту «Дай дарогу!» ў адным зь менскіх клюбаў
    Музыка
    10 натхняльных песень гэтай вясны
    Літаратура
    У «Кантэксце» — Віктар Слінка. Новы выпуск праграмы!
    Замежжа
    Беларус апублікаваў інфармацыю аб усіх вядомых пахаваннях суайчыннікаў у Чэхіі і Славакіі
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...

Афіша

  • 04.03 20:00Кірыл Кедук і Міхаіл Радунскі: анлайн-канцэрт класічнай музыкі
  • 06.03 11:00Майстэрня Форум-тэатра
  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Палацы Брэсцкай вобласці
    • Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!
    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Амаральнасць ва ўсёй красе!» У Гомелі абласны суд прызнаў законным звальненне знакамітага гісторыка БелДУТ
    • У Беларусі рыхтуецца да запуску праект «Мова прафесіі», які дапаможа камунікаваць па-беларуску

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM