
Вечарына памяці Нікадзіма Сілівановіча ў Вілейцы
Пачатак: 20.12 (17:00)Вілейскі краязнаўчы музей
(пл.Свабоды 1)
У зале выстаў краязнаўчага музея 20 снежня адбудзецца вечарына памяці мастака, акадэміка Імператарскай акадэміі мастацтваў Нікадзіма Сілівановіча.
У межах яе прэзентуюць выставу аб жыцці і творчасці вядомага ўраджэнца Вілейшчыны.
Прысвечана вечарына 180-годдзю з дня нараджэння Нікадзіма Сілівановіча. Пачнецца яна а 17 гадзіне, расказала навуковы супрацоўнік музея Надзея Аўдзей.