• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Літаратура Мінск

Вершы Чарльза Букоўскі прэзентуюць па-беларуску

Пачатак: 24.01 (19:00)
Кнігарня “ЛогвінаЎ”
(Мінск, пр-т. Незалежнасці, 37А)
Кошт: Уваход вольны

Напрыканцы 2017 года ў выдавецтве “Харвест” выйшла першая кніга вершаваных перакладаў знакамітага амерыканскага паэта і празаіка Чарльза Букоўскі на беларускую мову. Зборнік носіць назву “Cвятло, і паветра, і месца, і час” і ўключае ў сябе з паўсотні паэтычных твораў. Гэта беспрэцэдэнтнае выданне: вершаваныя пераклады аднаго з самых скандальных аўтараў 20 стагоддзя нават на рускай мове былі надрукаваныя кнігай толькі ў 2007 годзе. Аўтарскія правы захаваныя, а вершы пераствораныя трыма перакладчыцамі: Ганнай Комар, Юляй Цімафеевай і Наталляй Бінкевіч.

Прэзентацыя зборніка паэзіі культавага амерыканскага аўтара адбудзецца 24 студзеня ў кнігарні “логвінаЎ” (пр-т. Незалежнасці, 37А).

Пачатак у 19.00.

У праграме: паэзія і віно.

Пра аўтара:

Чарльз Букоўскі (сапраўднае імя – Генрых Карл Букоўскі) нарадзіўся 16 жніўня 1920 у горадзе Андэрнах, Германія. У 1923 годзе сям’я пераязджае ў ЗША і з 1926 году пасяляецца ў Лос-Анджэлесе, дзе Букоўскі пражыве амаль усё жыццё.

У 1941 годзе Чарльз сыходзіць з дому, пасля таго як бацька, прачытаўшы яго апавяданні, літаральна выкідвае сына на двор. Расчараваўшыся ў пісьменніцтве, Букоўскі амаль дзесяць год нічога не піша. У 1955 годзе, пасля выпіскі з клінікі, куды ён трапіў з дыягназам  “крываточная язва”,  прычына якой – празмернае ўжыванне алкаголю, ён зноў пачынае пісаць, у асноўным вершы.  Апошні зборнік вершаў, які выходзіць пры жыцці паэта, – «Вершы апошняй ночы на Зямлі». Большасць перакладаў у беларускамоўным выданні складаюць вершы менавіта адтуль.

Чарльз Букоўскі памёр 9 сакавіка 1994 ад лейкеміі. Цырымонію пахавання правялі будысцкія манахі. На яго магільнай пліце напісана «Не спрабуй» (Don’t try).

Укладальніца кнігі Ганна Комар: “Чаго чакаць ад кнігі вершаў, чый аўтар раіў маладым пісьменнікам “Піць, трахацца і шмат паліць”? Бруднага рэалізму і шчырасці непрыхарошанага жыцця. Забіць на людзей, на працу, забіць на тое, што скажуць і падумаюць, на тое, што ты ясі, дзе спіш і з кім, мыешся ты ці не, голішся ці не, што на табе адзета. Забіць абсалютна на ўсё  – як адзіны спосаб выжыць на гэтым “свяце жыцця”. Падрабязнасці шукайце ў кнізе.”


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
    Літаратура
    Выйшаў Альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус» за 2020 год. Абвешчаны прыём тэкстаў у наступны выпуск
    Грамадства
    Улады забаранілі перавод часткі ахвяраваньняў беларускім сіротам, дзецям з анкалёгіяй і пацярпелым ад гвалту
    Грамадства
    Міністр інфармацыі прыгразіў заблакаваць TUT.BY
    Грамадства
    Праваслаўны святар і студэнткі Медуніверсітэта пачалі галадоўкі салідарнасці з палітвязнем Лосікам
    Краіна
    У маразы пад Гродна знайшлі новы від птушак для Беларусі - качку-каралінку
    Замежжа
    Цяпер яшчэ і Нартумбрыя
    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM