• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Выстава «Да сустрэчы на сцэне!»

Пачатак: 11.08 (11:00)
Нацыянальны гістарычны музей
(Мінск, вул. К. Маркса, 12)

11 жніўня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынае работу выстава «Да сустрэчы на сцэне!», прымеркаваная да 100-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Дадзены музейны праект арганізаваны сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь, Музеем гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва.

Выстава «Да сустрэчы на сцэне!» прымеркавана да адной з важнейшых дат у гісторыі беларускай культуры ХХ стагоддзя – стогадоваму юбілею заснавання старэйшага тэатра Беларусі. Яна асвятляе працэс станаўлення і развіцця Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы як важнага элемента беларускага нацыянальнага прафесійнага тэатральнага мастацтва. Сёння тэатр імя Янкі Купалы з’яўляецца адным з некалькіх у Беларусі тэатраў, арыентаваных у першую чаргу на нацыянальную драматургію:«Салавей» (рэж. Леанід Рахленка і Леў Літвінаў), «Лявоніха на арбіце» (рэж. Барыс Эрын), «Радавыя» (рэж. Валерый Раеўскі) і інш.

Ідэя праекта ў тым, каб распавесці не што такое тэатр у цэлым (кожны мае свой адказ на гэта пытанне), але распавесці пра яго закуліссе. Тэатр – гэта складанасастаўны механізм, у якім ёсць драматургі, касцюмеры, рэжысёры, мастакі, акторы… Пра што гэтыя людзі думаюць, што ім блізка? Аб гэтым і будзе праект «Да сустрэчы на сцэне!».

Тэатральнае жыццё поўнае яркіх падзей. Праца над новымі спектаклямі, рэпетыцыі, гастролі… Усё гэта, як пацеркі, нанізваецца на нітку жыцця і складае гісторыю кожнага канкрэтнага тэатра. Таксама можна сказаць і пра Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Яго існаванне непарыўна звязана з жыццём Беларусі ў цэлым, са складанымі і неадназначнымі падзеямі ў гісторыі нашай краіны на працягу ХХ стагоддзя.

Дадзены праект – гэта не проста храналогія і сухі пералік фактаў, а спроба адлюстравання гісторыі нацыянальнага беларускага тэатра праз прызму жыцця людзей, сярод якіх такія асобы, як Францішак Аляхновіч, Фларыян Ждановіч, Леў Літвінаў, Барыс Платонаў і іншыя. Асвятляюцца падзеі не толькі мірнага жыцця, але і дзейнасці тэатра ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны: жыццё купалаўцаў у эвакуацыі ў Томску і праца франтавых брыгад.

Спецыяльна для праекта былі створаны коміксы і графічныя калажы, у якіх праз мастацкія вобразы паказаны сюжэты тэатральнага жыцця. Госці музея змогуць пабачыць малавядомыя фотаздымкі і дакументы з фондаў музея, звязаныя з жыццём тэатра і яго трупы.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

г. Мінск, вул. К. Маркса, 12

штодня з 11.00 да 19.00

тэл.: 327 48 22, 327 43 22

histmuseum.by


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM