• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Выстава «Эрнст Барлах – Кетэ Кольвіц. Пераадольваючы існаванне»

Пачатак: 07.10 (11:00)
Нацыянальны мастацкі музей
(Мінск, вул. Леніна, 20)

З 7 кастрычніка па 3 снежня 2017 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца міжнародны мастацкі праект-дыялог, які ўключае ў сябе выставу «Эрнст Барлах – Кетэ Кольвіц. Пераадольваючы існаванне» і камунікатыўную праграму face art – face future. Гэты праект арганізаваны сумесна з Таварыствам Эрнста Барлаха (Гамбург) пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Германія, пад патранажам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Петэра Дэтмара.

Упершыню ў Беларусі будуць дэманстравацца творы двух вялікіх нямецкіх мастакоў першай паловы ХХ стагоддзя – Эрнста Барлаха (1870–1938) і Кетэ Кольвіц (1867–1945). Выстава прадставіць больш за 200 твораў скульптуры і графікі (малюнкі, гравюры) з калекцыі Інстытута міжнародных адносін Штутгарта (ifa), музеяў Эрнста Барлаха ў Ратцэбургу і Ведэлі, а таксама з прыватных збораў Германіі. Экспанаты выставы дазволяць пазнаёміцца з асноўнымі этапамі творчага шляху мастакоў у перыяд з 1890 па 1945 год.

«Мастацтва – справа глыбокай чалавечнасці, спроба на чысціню сэрца і душы», – гэтыя словы Эрнста Барлаха сталі свайго роду лозунгам яго творчасці. У работах мастака нязменна прысутнічае высокі духоўна-эстэтычны ідэал, які Барлах знаходзіў у простым і шчырым чалавеку з народа, што ўвасабляў для яго найбольш маральную катэгорыю чалавечага грамадства. Яго творчы шлях і само жыццё – шлях мужнасці і рашучасці мастака, які свядома аддаў сябе служэнню адвечна актуальнай ідэі маральнага фарміравання чалавека і трактаваў яе ў класічным рэпертуары адвечных тэм – дабра і зла, любві і нянавісці, жыцця і смерці.

У мастацтве Кетэ Кольвіц гледача захопліваюць, хвалююць і ўзрушваюць чалавечыя лёсы. Тэмы і сюжэты сваіх твораў мастачка чэрпае з самога жыцця – вайна, нянавісць, барацьба, любоў, свабода, нястача і смерць. Гэта надае яе творчасці вялікую сілу і пераканаўчасць. Пры тым Кольвіц не капіруе рэчаіснасць, а адлюстроўвае сапраўднае жыццё. Яе творы прасякнуты глыбокім спачуваннем; мова яе мастацтва – агульназразумелая і надзвычай выразная.

Абодва мастакі бачылі сваю асноўную задачу ў тым, каб змяніць свет пры дапамозе ўласных глыбока гуманістычных работ, перасцерагчы чалавецтва ад вайны і заразіць яго ідэяй міру. Такая творчая пазіцыя мастакоў захоўвае актуальнасць іх твораў і па сённяшні дзень.

Выстава «Барлах – Кольвіц» павінна стаць не толькі экспазіцыяй твораў мастацтва, але і платформай для актуальнага дыялогу аб мінулым і сучаснасці Еўропы. Разам з гістарычнымі падзеямі, пра якія нагадвае выстава, імпульс да яго даюць у першую чаргу ключавыя для мастакоў пытанні аб імкненні да мірнага суіснавання і мірнай будучыні – пытанні, якія застаюцца надзённымі і сёння. Правядзенне такога дыялогу з’яўляецца асноўнай мэтай суправаджальнага выставу арт-праекта для моладзі face art – face future.

Праект face art – face future – гэта навучальная праграма для маладых людзей, якая дапаўняе выставу «Эрнст Барлах – Кетэ Кольвіц. Пераадольваючы існаванне». Пачынаючы з 7 кастрычніка 2017 года 20-24 чалавекі пройдуць курс інтэнсіўнага навучання па двух напрамках: арт-медыяцыя і стварэнне ўласных відэапраектаў у сааўтарстве з сучаснымі мультымедыйнымі мастакамі, і стануць пасланцамі выставы.

У 2018 годзе выстава «Эрнст Барлах – Кетэ Кольвіц. Пераадольваючы існаванне» і праграма face art – face future будуць прадстаўлены ў Дзяржаўным Рускім музеі (Санкт-Пецярбург) і ў Нацыянальным мастацкім музеі Украіны (Кіеў). Відэаработы пасланцаў выставы з Мінска, Санкт-Пецярбурга і Кіева будуць дэманстравацца на выставачных пляцоўках буйных гарадоў Германіі восенню 2018 года.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    • Як судзілі Святлану Алексіевіч

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM