• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Адкрыццё персанальнай выставы графікі «Папяровае люстэрка» Змітра Шапавалава

Пачатак: 15.11 (18:00)
Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс
(Мінск, праезд Чыжэўскіх, д. 8-2)
Кошт: па квітках

15 лістапада 2019 г. а 18-й гадзіне ў музеі «Лошыцкая сядзіба» - філіяле ДУ «Музей гісторыі горада Мінска» адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы графікі «Папяровае люстэрка» беларускага мастака-графіка Змітра Шапавалава.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены як скончаныя графічныя серыі, так і самастойныя работы, выкананыя ў традыцыйных тэхніках станковай графікі: гравюры на дрэве, метале (афорт), лінагравюры і інш. – усяго каля пяцідзесяці работ у розным тэматычным дыяпазоне. Дапоўняць экспазіцыю выстаўленыя ў спецыяльных вітрынах формы – той матэрыял, з якога непасрэдна і робіцца адбітак. Сярод іх дошкі, медныя і алюмініевыя пласціны, фрагменты лінолеума, на якіх бачны малюнак і лініі, аб’яднаныя агульнай мастацкай задумай. Многія творы будуць дэманстравацца ўпершыню.

Метафарычная назва выставачнага праекта адсылае да плоскасці чыстага папяровага ліста, як асновы для адлюстравання будучага твора графічнага мастацтва. Кожны глядач, які трапляе на выставу, убачыць уласную вобразную «праекцыю» на папяровым аркушы, індывідуальна пераасэнсуе ўбачанае, ад чаго творы раскрыюцца многімі сваімі гранямі.

Зміцер Шапавалаў: “Тэма войска ВКЛ мае стаць візітоўкай Беларусі”

Мастака цікавіць гістарычнае, месцамі легендарнае мінулае, калі беларускія землі негалосна называлі «Краінай замкаў». Рыцарская і ваенная тэматыка знайшла адлюстраванне ў самай шматлікай серыі «Войска Вялікага княства Літоўскага». У ёй аўтар выказвае не толькі імкненне дакладна ўзнавіць дэталі касцюма і ваеннага абмундзіравання персанажа, але і звяртае ўвагу гледача на слаўныя подзвігі далёкіх продкаў. Упершыню будзе экспанавацца ў завершаным выглядзе серыя «Quo vadis?» – «Куды ідзеш?», якая складаецца з пяці лінагравюр і невялікага эскіза, які паклаў пачатак ўсёй серыі. Мастак адыходзіць ад гістарычных рэмінісцэнцый і рэтраспекцый, імкнецца адказаць на адвечныя пытанні паходжання матэрыі, суб’екта, нараджэння ў чалавеку творчага пачатка. Увасобленыя вобразы яркія, імпэтныя, энергічныя і дынамічныя ў свабодзе творчай думкі.

У рамках праекта прадугледжана адукацыйная праграма, накіраваная на папулярызацыю графічнага мастацтва, экскурсіі па экспазіцыі.

Месца: Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс, праезд Чыжэўскіх, д. 8-2.

Перыяд: 15 лістапада – 8 снежня 2019 г.

Час працы: серада – нядзеля, 10.00 – 18.00.

Кантактныя дадзеныя: + 375 (17) 285 18 86.

Уваходныя квіткі: 3 бел. руб. (дарослыя), 1.50 бел. руб. (студэнты),   1 бел. руб. (навучэнцы). Наведванне выставы таксама ўваходзіць у кошт квітка ў пастаянную экспазіцыю музея «Лошыцкая сядзіба».

minskmuseum.by


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM