• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Выстава «Майстры польскага малюнка»

Пачатак: 21.07 (11:00)
Нацыянальны мастацкі музей
(Мінск, вул. Леніна, 20)

З 21 ліпеня па 20 верасня 2017 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь будзе экспанавацца выстава «Майстры польскага малюнка» з калекцыі Падляскага музея ў Беластоку і Акруговага музея ў Сувалках (Рэспубліка Польшча). Выстава арганізавана сумесна з Польскім Інстытутам у Мінску пры падтрымцы Маршалкоўскага Упраўлення Падляскага ваяводства.

Упершыню ў Беларусі будзе прадстаўлена больш за 300 графічных твораў польскіх мастакоў XIX–XX стагоддзяў. Сярод аўтараў – вялікія майстры польскага мастацтва – Юліюш Косак (1824–1899), Ян Матэйка (1838–1893), Міхал Элвіра Андрыёлі (1836–1893), Максіміліян Герымскі (1846–1874), Альфрэд Веруш-Кавальскі (1849–1915), Станіслаў Віткевіч (1851–1915), Лявон Вычулкаўскі (1852–1936), Станіслаў Ігнацы Віткевіч «Віткацы» (1885–1939), Альфонс Карны (1901–1989) і інш. Выставу адрознівае багатая жанравая разнастайнасць экспанатаў. У экспазіцыі прадстаўлены партрэты і карыкатуры, пейзажы і жанравыя замалёўкі, гістарычныя сцэны і фантасмагорыі.

Асаблівай увагі заслугоўваюць тры малюнкі аднаго з найбуйнейшых гістарычных жывапісцаў XIX стагоддзя – Яна Матэйкі, сярод якіх накід кампазіцыі «Прадстаўленне Барбары Радзівіл польскай шляхце»; «Пейзаж» Максіміліяна Герымскага; накіды, эскізы і малюнкі Станіслава Віткевіча і яго сына і вучня, аднаго з самых яркіх прадстаўнікоў мастацтва Другой Рэчы Паспалітай (1918–1939) Станіслава Ігнацы Віткевіча (Віткацы). Значную частку выставы складаюць яркія прыклады карыкатуры, мастацтва якой атрымала асаблівае прызнанне ў XIX стагоддзі. Гэта вострыя па сваіх характарыстыках і вельмі пластычныя ў графічным вырашэнні карыкатуры Чэслава Садоўскага (1902–1959), дабрадушныя шаржы Юзафа Бліхарскага (1886–1941), напоўненыя мяккім гумарам гратэскі Альфрэда Веруш-Кавальскага. На выставе прадстаўлены выдатныя ўзоры жанру партрэта: «Партрэт Станіслава Віткевіча» Антонія Піятроўскага (1853–1924), «Партрэт Людвіка Гераніма Морштына» Людаміра Сляндзіньскага (1889–1980), «Партрэт Аляксандра Мана» Зыгмунта Бадоўскага (1875–1959) (1894) і Густава Пілаці (1874–1931) (1911), а таксама аўтапартрэты Браніслава Вішнеўскага (1866–1939), Тадэвуша Болаза (1910–1992), Чэслава Садоўскага.

Экспазіцыя выставы не толькі знаёміць з вельмі цікавым матэрыялам – творамі вядомых польскіх мастакоў, але і з’яўляецца прэзентацыяй Падляскага музея ў Беластоку* і Акруговага музея ў Сувалках**, размешчаных у Падляскім ваяводстве, бліжэйшым (разам з Люблінскім) па суседству з Беларуссю.

Выстава «Майстры польскага малюнка» працягвае традыцыю цеснага супрацоўніцтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і Польскага Інстытута ў Мінску, які ўжо доўгі час з’яўляецца партнёрам музея. Пры фінансавай падтрымцы Польскага Інстытута ў 2008 годзе было ажыццёўлена выданне камплекта паштовак «Польскае выяўленчае мастацтва XIX – першай паловы XX стагоддзя з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – Sztuka polska przełomu XIX – XX wieku ze zbiorów Muzeum Narodowego Republiki Białoruś» на беларускай і польскай мовах; у 2013 годзе адбылася выстава «Польская кераміка XVIII–XX стст.» з калекцыі Верхнесілезскага музея ў Бытаме, а ў 2014 годзе Польскі Інстытут выступіў партнёрам-арганізатарам выставы аднаго твора з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Юльяна Фалата. «Паляўнічыя на рацэ з забітым ласём».

У прэс-канферэнцыі і ўрачыстым адкрыцці выставы прымуць удзел Дырэктар Падляскага музея ў Беластоку Анджэй Вільгельм Ляхоўскі; Дырэктар Акруговага музея ў Сувалках Ежы Бжазоўскі; загадчык Аддзела мастацтва Падляскага музея ў Беластоку Іаана Ружа Тамальская; Саветнік Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Кіраўнік палітычна-эканамічнага аддзела Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Міхал Хабрас; намеснік Дырэктара Польскага Інстытута ў Мінску Тамаш Адамскі.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Беларуская мова
    КДБ Беларусі атрымаў назву на беларускай мове
    Беларуская мова
    Начальнік стаўбцоўскай міліцыі Іван Мамайка: Я заўсёды буду выступаць у парламенце па-беларуску
    Культура
    «Паўлінка» прызнана нематэрыяльнай каштоўнасцю
    Асоба
    «Яна ўпрыгожвала Менск». Сябры — пра сьмерць мастачкі Ілоны Барадулінай
    Літаратура
    Абвешчаны збор сродкаў на кнігу ўспамінаў Радзіма Гарэцкага. У томе 900 старонак
    Гісторыя
    На конны помнік князю Міндоўгу ў Навагрудку патрэбна яшчэ 18 тысяч рублёў
    Маё права
    Як цела ператвараецца ў нож
    Афіша
    «Ваўкалак». Новая пастаноўка па творы Яна Баршчэўскага
    Замежжа
    Сёння ў Браціславе адкрыюць дошку ў гонар Янкі Купалы
    Літаратура
    "Грай, Дудар": Ганна Севярынец пра Алеся Дудара
    Грамадства
    Віктар Марціновіч: пасля сюжэта АНТ пра "Возера радасці" апускаюцца рукі
    Маё права
    Як Кастусь і Марыя правы баранілі
    Літаратура
    Алег Лойка пра Максіма Багдановіча і яго творчасць
    Грамадства
    У Ізраілі ў 57 гадоў памерла адзіная дачка Рыгора Барадуліна
    Музыка
    20 гадоў прыгодаў “Старога Ольсы”: падборка малавядомых фактаў да Каляднага Фэста

Афіша

  • 12.12

    Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў

  • 12.12 18:00Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў
  • 12.12 18:30Дикая лекция: Болотные истории
  • 12.12 19:00Крама. Канцэрт у падтрымку запісу новага альбому
  • 12.12 20:00Зимний вечер с Квартирником!
  • 12.12 20:00Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra прэзентуюць альбом "Стрэчанне"
  • 13.12 10:00Конференция "Новые решения в государственном управлении"
  • 13.12 14:00Прэзентацыя кніжнага праекта “Беларускі кнігазбор”

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Падпісаць Нішто
    • Дзмітрый Шэпелеў: "Я грамадзянін Беларусі. Я не грамадзянін Расіі"
    • Віктар Марціновіч: пасля сюжэта АНТ пра "Возера радасці" апускаюцца рукі
    • “Будзьма!” займела ўласную інтэрнэт-краму!
    • Часопіс "Жэўжык": сучаснае беларускамоўнае выданне для дзетак

Ахова спадчыны

  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
  • Праца ў Леніне з дапамогай “Рэммерса”
  • Праблема Жыровіцкага манастыра яшчэ не вырашана
  • Прапанова Таварыства па статусу жыровіцкіх флігеляў
  • Таварыства прапанавала склікаць камісію па ахове спадчыны
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM