• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Літаратура Мінск

Адкрыццё Стральцоўскага фэсту — 15 лютага! (+праграма)

Пачатак: 15.02 (18:00)
канферэнц-зала рэстарацыі “7 Неба” гатэля “Мінск”
(Мінск, праспект Незалежнасці, 11 корп. 2, 6 паверх)
Кошт: Удзел вольны

Не паспелі закупіцца на кніжным кірмашы і не пабачылі там сваіх улюбёных аўтараў і аўтарак? Не бяды! Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае на Стральцоўскі фэст — 2019! Сёлета найпапулярнейшы паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” будзе адбывацца на 5 лакацыях і аб’яднае паэтаў, музыкаў, мысляроў і перакладчыкаў з Беларусі, Іспаніі, Польшчы, Літвы, Украіны і Швецыі.

Урачыстае адкрыццё фестывалю ў гэтым годзе пройдзе 15 лютага ў самым цэнтры Мінска, насупраць Чырвонага касцёлу, у канферэнц-залі рэстарана “Сёмае неба” гатэля “Мінск”. Пад час адкрыцця дазнаемся, хто ж стане лаўрэатам прэміі Міхася Стральцова і прэмій часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф”, паслухаем замежных гасцей і ўладальнікаў літаратурных прэмій 2018 года — найлепшых беларускіх літаратараў.

На другі дзень, ужо традыцыйна, сустрэнемся ў намоленым для беларускіх імпрзаў клубе “Грай”: у суботу 16 лютага правядзем прэзентацыі паэтаў “Мінскай школы”, прэзентуем паэтычныя кнігі 2018 года, зладзім перакладчыцкі слэм і “Ноч паэзіі”.

Усе дні фестывалю будзе працаваць кропка продажу беларускіх кніжак, якія тут жа можна будзе й падпісаць у аўтараў і перакладчыкаў!

Чакаем усіх аматараў добрай літаратуры на фестывалі “Вершы на асфальце”!

Праграма 8-га міжнароднага паэтычнага фестывалю
імя Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”

 

15 лютага (пт)

 І ДЗЕНЬ: УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ ФЕСТЫВАЛЮ: 18.00-22.00

Лакацыя: канферэнц-зала рэстарацыі “7 Неба” гатэля “Мінск” (праспект Незалежнасці, 11 корп. 2, 6 паверх)

  • Урачыстае адкрыццё фестывалю. Выступы арганізатараў.
  • Цырымонія ўручэння Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова
  • Цырымонія ўручэння Літаратурнай прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў”
  • Выступы лаўрэатаў літаратурных прэмій за 2018 год і чытанні пачэсных гасцей фестывалю:

Алесь Разанаў (Прэмія Наталлі Арсенневай)

Вера Бурлак (Прэмія Карласа Шэрмана)

Альгерд Бахарэвіч (Прэмія “Кніга году”)

Уладзімір Някляеў (Прэмія Францішка Аляхновіча)

Паўло Карабчук (Украіна)

Міраслаў Лаюк (Украіна)

Іда Ліндэ (Швецыя)

Міра Лукша (Падляшша)

Алена Сцепаненка (Украіна)

Бенедыктас Янушавічус (Літва)

Музычнае суправаджэнне: “Дрындрожык-трыа”.

____________

17.30: “Дзеці чытаюць сваё” (сумесна з Літаратурным музеем Петруся Броўкі і праектам “Чытаем сваё. Класіка”). Мадэратарка — Ганна Севярынец.

Лакацыя: Літаратурны музей Петруся Броўкі. Вул. Карла Маркса, 30.

Пачатак а 17.30

_____________

19.00: Круглы стол “Стральцоў і беларускае мысленне” (арганізатар — Беларускі Калегіюм). Мадэратар – Ігар Бабкоў.

Лакацыя: Кнігарня ЛогвінаЎ (праспект Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19-й.


16 лютага (сб)

ІІ ДЗЕНЬ

клуб “Грай”

15:00 – 16:20
“Мінская школа”
(мадэратар Дзмітрый Строцаў)

 

Святлана Бень, Сабіна Брыло, Міхаіл Ганчароў, Алег Гаргун, Адам Глобус, Вольга Злотнікава, Ліна Казакова, Надзея Кахновіч, Наста Кудасава, Вольга Маркітантава, Таццяна Светашова, Таццяна Скарынкіна, Андрэй Хадановіч.

16:20 – 17:50
Прэзентацыя новых кніг
(мадэратар Ціхан Чарнякевіч)
Алесь Аркуш, Уладзімір Арлоў, Алесь Замкоўскі, Стась Карпаў, Ірына Ляшкевіч, Марыя Мартысевіч, Галіна Сіўчанка, Уладзімір Сцяпан,

 

17:50 – 18:10
Музычны выступ Алесь Камоцкі

 

18:10 – 19:30
Перакладчыцкі слэм
(мадэратар Уладзь Лянкевіч)
Лявон Баршчэўскі, Антон Францішак Брыль, Ігар Кулікоў, Дзмітрый Плакс, Марыя Мартысевіч, Наталля Паваляева, Марыя Пушкіна, Таццяна Урублеўская, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева, Ганна Янкута.

19:30 – 19:50
музычны выступ Юрась Ускоў

20:00 – 22:00
Ноч Паэзіі
(мадэратар Андрэй Хадановіч)

Міраслаў Лаюк (Украіна), Іда Ліндэ (Швецыя), Дзмітрый Плакс (Швецыя – Беларусь), Бенедзіктас Янушавічус (Літва), Сяргей Балахонаў, Антон Францішак Брыль, Даша Бялькевіч, Уладзімір Глазаў, Вольга Гронская, Ярына Дашына, Віктар Жыбуль, Анатоль Івашчанка, Наста Кудасава, Валярына Кустава, Уладзь Лянкевіч, Сяргей Прылуцкі, Таццяна Скарынкіна, Насця Шакунова.

22:00 – 23:30

Моладзевая сцэна (мадэратар – Дар’я Бялькевіч)

Данііл Арыянаў, Цімур Буйко, Фёдар Бянько, Кася Глухоўская, Артур Камароўскі, Людміла Клачко, Антон Саладоўнікаў, Дар’я Смірнова, Стася Сум,  Іяана Уладыка, Ч.ы.Ж., Ганна Шакель.

___________________________

15:00. Сустрэча з пісьменніцай Ідай Ліндэ (Швецыя). Гутарка пра літаратуру і аўтограф-сесія. З удзелам перакладчыцы Наталлі Паваляевай. Мадэратарка — Надзея Кандрусевіч.

Лакацыя: кнігарня “Логвінаў” (праспект Незалежнасці, 37а). Пачатак а 15-й.

 

17 лютага (ндз.)

ЭПІЛОГ

Фэст аднаго верша “Каханне. Зіма”. Фінальная вечарына і вызначэнне пераможцаў.

Лакацыя: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а).

Пачатак: 15:00.

Мадэратар – Георгій Барташ

ПАДЗЕЯ Ў FACEBOOK

 Уваход на ўсе імпрэзы фестывалю — вольны!

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
    Літаратура
    Выйшаў Альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус» за 2020 год. Абвешчаны прыём тэкстаў у наступны выпуск
    Грамадства
    Улады забаранілі перавод часткі ахвяраваньняў беларускім сіротам, дзецям з анкалёгіяй і пацярпелым ад гвалту
    Грамадства
    Міністр інфармацыі прыгразіў заблакаваць TUT.BY
    Грамадства
    Праваслаўны святар і студэнткі Медуніверсітэта пачалі галадоўкі салідарнасці з палітвязнем Лосікам
    Краіна
    У маразы пад Гродна знайшлі новы від птушак для Беларусі - качку-каралінку
    Замежжа
    Цяпер яшчэ і Нартумбрыя
    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM