• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Выставы Мінск

Закрыццё выставы сакральнага жывапісу “Час Жыцця/Час Смерці”

Пачатак: 30.03 (14:00)
Галерэя “Універсітэт культуры”
(Мінск, Палац Рэспублікі, Кастрычніцкая плошча, 1)

З 27 па 30 сакавіка ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац  Рэспублікі) будзе адкрыта выстава сакральнага жывапісу “Час Жыцця/Час Смерці” па выніках X Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы (Польшча). 30 сакавіка а 14-ай гадзіне адбудзецца ўрачыстае закрыццё выставы.

На выставе прадстаўлены работы, створаныя падчас Х Міжнародных майстар-класаў іканапісу, што праходзілі ў верасні 2018 года ў Навіцы. У двухтыднёвым пленэры прынялі ўдзел 40 мастакоў з Польшчы, Украіны, Літвы і Сербіі.

Рыхтуючы чарговы, ужо дзясяты, навіцкі пленэр, арганізатары звярнуліся да слоў, прамоўленых Хрыстом у Віфаніі над магілай Лазара: “Хто верыць у Мяне, калі і памрэ, – ажыве; і кожны, хто жыве і верыць у Мяне, не памрэ вавекі” (ЯНА 25-26). Гэтыя словы перадаюць  сэнс штогадовых навіцкіх сустрэч мастакоў, тэлогаў, гісторыкаў і крытыкаў мастацтва. Агульна сфармуляваная тэма пленэру была запрашэннем адлюстраваць як чалавечую драму, так і перспектыву вечнага жыцця. Формула сустрэч у Навіцы дазваляе мастакам звяртацца да аўтарскіх рашэнняў і свабодна выбіраць сродкі выяўлення сутнасці слова евангельскага, адсюль вынікае стылістычная разнастайнасць прадстаўленых работ.

Сярод прадстаўленых выяваў можна знайсці абсалютна новыя рашэнні вобразаў, “спрадвеку” прысутных у іканаграфіі і замацаваных у свядомасці. Большасць “навіцкіх” работ адыходзіць ад агульнапрынятых уяўленняў аб іконе як спраўна выкананай копіі ўжо існуючай выявы. Не ўсе створаныя падчас пленэру карціны з’яўляюцца іконамі, аднак усе яны – сведчанне ўдзелу ў сустрэчы, сутнасцю якой было сузіранне Слова Божага. Несумненна, прастора “свабоды” выказвання пашырае ступень далучанасці абстракцыяністаў да праекту, іх працы таксама прадстаўлены на выставе. Удзел абстракцыяністаў дапаўняе спектр пошуку сучаснай мовы для перадачы досведу веры.

Удзельнікі Х Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы выбралі тэмай сваіх работ сюжэты ўсёй біблейскай гісторыі, ад старазапаветных часоў да эпохі Новага Запавету, зваявання смерці на Крыжы і Узнясення. На выставе прадстаўлена каля 50 ікон, у т.л. выявы “Выгнанне з раю”, “Патоп”, “Ахвяра Аўраама”, “Пераход праз Чырвонае мора”. Поруч з работамі на пасійныя тэмы знаходзяцца работы, што выяўляюць прысутнасць Хрыста Уваскрэслага, а таксама сцэны вылячэнняў.

Да выставы падрыхтаваны пасляпленэрны каталог, які, акрамя рэпрадукцый, змяшчае таксама важныя для ўвядзення ў тэматыку майстар-класаў тэксты а. Тамаша Бількі OP і кс. Артура Алексеюка (Хрысціянская тэалагічная акадэмія ў Варшаве).

Выстава ЧАС ЖЫЦЦЯ / ЧАС СМЕРЦІ прэзентавалася ў Акружным музеі ў Новым Сончы (верасень/кастрычнік 2018), Нацыянальным музеі імя А.Шаптыцкага ў Львове (кастрычнік/снежань 2018) і ў Музеі Варшаўскай Архідыяцэзіі (люты/сакавік 2019).

Арганізатары Міжнароднага майстар-класаў іканапісу ў Навіцы:

  • Таварыства сяброў Навіцы,
  • Брацтва грэка-каталіцкай моладзі “SAREPTA”,
  • Кафедра сакральнага мастацтва львоўскай Акадэміі мастацтваў.

Адрас галерэі: Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі). Тэл.: 327-26-12.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM