• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Літаратура Мінск

Жукі ідуць! 14 сакавіка – адкрыццё кнігарні “Галіяфы”

Пачатак: 14.03 (19:00)
Кнігарня “Галіяфы”
(Мінск, вул. Валгаградскай, 6 (дзве хвіліны ад метро “Маскоўская”)

Шчыра запрашаем 14 сакавіка ў 19:00 на адкрыццё новай літаратурнай платформы – кнігарні выдавецтва “Галіяфы”. Ва ўтульным інтэр’еры па вул. Валгаградскай, 6 (дзве хвіліны ад метро “Маскоўская”) пачнуць працаваць пад адным дахам кніжная крама з шырокім выбарам беларускіх кніг, мастацкая галерэя і лекцыйная прастора.

Мы будзем рабіць жыццё вакол беларускай кнігі ярчэйшым і цікавейшым. Нашая мэта – далей пашыраць кола чытачоў беларускамоўнай літаратуры. Мы не проста будзем распаўсюджваць беларускую літаратуру, мы будзем дапамагаць у ёй арыентавацца і, безумоўна, працягваць яе выдаваць.

У сэрцы кнігарні “Галіяфы” – сучасная беларускамоўная проза і паэзія. Тут заўсёды можна будзе набыць па даступных цэнах доўгачаканыя беларускія літаратурныя навінкі, а таксама прыгожыя дзіцячыя кнігі, актуальныя беларускія часопісы, гістарычную літаратуру і іншыя ўлюбёныя стравы кніжнага чалавека. Цэны на кнігі выдавецтва “Галіяфы”, а часам і на кнігі іншых выдавецтваў, тут будуць найніжэйшыя па горадзе.

Падчас адкрыцця кнігарня “Галіяфы” прэзентуе новыя кнігі Адама ГЛОБУСА “Партрэты” і Юрыя СТАНКЕВІЧА “Брамнік заўжды самотны”. У імпрэзе таксама возьмуць удзел Альгерд БАХАРЭВІЧ, Зміцер ВІШНЁЎ, Вольга ГАПЕЕВА, Зміцер ПЛЯН, Аляксей ХАРУЖКА і іншыя літаратары, а пачнецца ўсё правакацыйным перфомансам “Тэатра псіхічнае неўраўнаважанасці” (Ілля СІН, Павал ВАЙНІЦКІ, Яўген РАГОЗІН). Музыка ад Уладзіслава БУБНА – аднаго з першых электронных прадзюсараў Беларусі. Уваход вольны.

Усім чытачам, якія завітаюць на адкрыццё, у падарунак:

– ад кнігарні – зніжкавая карта;

– ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”  – адметныя падарункі.

І гэта толькі пачатак цэлага шэрагу падзей, пляцоўкай для якіх стане кнігарня «Галіяфы» як платформа са значнымі магчымасцямі для прасоўвання не толькі літаратурных твораў і іх аўтараў, але і важных культурніцкіх праектаў і грамадскіх ініцыятываў.

Пачынаючы з 15 сакавіка кнігарня “Галіяфы” працуе штодзённа з 10:00 да 22:00, без выходных.
Адрас: Мінск, 
вул. Валгаградская, 6 (дзве хвіліны ад метро “Маскоўская”).

+375 (29) 678 68 06

galiafy13@gmail.com

www.galiafy.by


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
    Літаратура
    Выйшаў Альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус» за 2020 год. Абвешчаны прыём тэкстаў у наступны выпуск
    Грамадства
    Улады забаранілі перавод часткі ахвяраваньняў беларускім сіротам, дзецям з анкалёгіяй і пацярпелым ад гвалту
    Грамадства
    Міністр інфармацыі прыгразіў заблакаваць TUT.BY
    Грамадства
    Праваслаўны святар і студэнткі Медуніверсітэта пачалі галадоўкі салідарнасці з палітвязнем Лосікам
    Краіна
    У маразы пад Гродна знайшлі новы від птушак для Беларусі - качку-каралінку
    Замежжа
    Цяпер яшчэ і Нартумбрыя
    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM