• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Канцэрты

«Жывы Тузін» у Loft cafe: HandmadE і Павал Кузіч

Пачатак: 20.09 (19:00)
Loft cafe
(Мінск, вул. П.Броўкі, 22)
Кошт: 50 000 - 60 000

Інтэрнэт-партал Tuzin.FM у партнэрстве з кампаніяй «Будзьма беларусамі!» распачынае новы музычны сэзон. Цяпер канцэрты ў межах праекту «Жывы Тузін» будуць праходзіць штомесяц у менскім Loft cafe. На адкрыцьці 20 верасьня гурт HandmadE прадставіць свой дэбютны альбом, адзін з самых адметных беларускіх дыскаў 2012 году. У імпрэзе таксама возьме ўдзел Павал Кузіч з прэм’ерай свайго новага электроннага праекту.

Дэбютны альбом гурта HandmadE быў прэзэнтаваны ўвесну на Tuzin.fm, а цяпер яго ў рэальным выглядзе выдала кампанія BelTonMedia. Праўда пад іншай назвай – «На вачах тваіх…». «У той час, як мы запісалі ўвесь матэрыял, я ад’язджаў за мяжу, але з музыкай падвязваць не зьбіраўся, – тлумачыць лідэр гурта Яўген Валошын. – Таму і назва была падабраная такая больш намэнклятурная, якая пасуе пад замежжа. Калі ж мы сутыкнуліся з выданьнем альбому ў Беларусі, то ўзялі іншы загаловак, больш нэўтральны. Цяперашняя назва больш адпавядае сэнсу нашай працы». Перадпрэзэнтацыя новага альбому HandmadE адбылася ўлетку на фэстывалі «Пікнік.BY», а клюбная прэм’ера заплянаваная якраз на адкрыцьцё канцэртнага сэзону, які распачынае інтэрнэт-партал Tuzin.FM пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». Цяпер канцэрты ў межах праекту «Жывы Тузін» будуць праходзіць штомесяц у Loft cafe. Стаўка гэтым разам будзе зроблена не на акустычныя выступы, як у мінулым сэзоне, а на эксклюзыўныя прэм’еры ад маладых і вядомых беларускамоўных выканаўцаў.

«На гэтым канцэрце можна будзе пачуць нашае новае гучаньне, якое заўважна зьмянілася з часу выхаду альбому. У нашых песьнях цяпер крыху іншая рытміка, яны нават сталі больш цяжкімі», – кажа Яўген Валошын і абяцае шэраг прэм’ераў. Сярод іх – зусім новая песьня «Сіньярыта з Коста-Рыкі» на верш Максіма Танка, якая была напісана падчас прыбываньня Яўгена ў Коста-Рыцы. Музыкант апынуўся ў гэтай краіне роўна праз 50 год пасьля славутага беларускага паэта і трапіў у тую самую сытуацыі, г.зн. закахаўся ў мясцовую дзяўчыну. «Толькі мне, відаць, пашанцавала больш, чым Танку, бо я ня быў абцяжараны дзяржаўнымі паўнамоцтвамі і выправіўся ў Лацінскую Амэрыку трошкі пажыць і зрабіў тое, пра што марылася нашаму паэту паўстагодзьдзі таму», – іранізуе лідэр HandmadE.  Альбом «На вачах тваіх…» можна набыць праз інтэрнэт, а таксама на самім канцэрце 20 верасьня па самым дэмакратычным кошце.

Наведнікаў імпрэзы чакае яшчэ адзін сюрпрыз. У гэты ж вечар сваю новую праграму прадставіць Павал Кузіч, выканаўца, вядомы, як лідэр гуртоў UrbanLife, «Летні Song», «Існасьць». Цяпер Паша ўсур’ёз узяўся працаваць з электроннай музыкай, натхнёны перадусім французскім праектам M83. А вось тэксты па-ранейшаму выканаўца піша перш за ўсё па-беларуску.  Адну з новых кампазыцыяў «Мяккай белай ватаю» ён прадставіў нядаўна на «Тузіне Гітоў». На канцэрце «Жывы Тузін» Паша пакажа і свае іншыя музычныя прыдумкі.

Весьці канцэрты «Жывы Тузін» па традыцыі будзе Алег Хаменка, музыкант і нязьменны вядучы радыёвэрсіі гіт-параду «Тузін Гітоў». Не абыйдзецца справа без падарункаў ад сяброў «Тузіна Гітоў» – кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Канцэрт пачнецца ў 19:00 20 верасьня (чацьвер) у Loft cafe (вул. П.Броўкі, 22).

Кошт квітка — 50 000 руб, 60 000 руб (столік).

Квіткі будуць прадавацца непасрэдна перад пачаткам канцэрту!

Замовіць столік можна загадзя па тэл. +375 29 38 000 10.

Іншыя пытаньні: + 375 29 6872093.

“Тузін Гітоў”


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM