• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае

АФІША

АФІША
УСЁ
ВЫСТАВЫ
ЛІТАРАТУРА
КАНЦЭРТЫ
ІНШАЕ
  • ГОРАД ▼
    • Брэст
    • Віцебск
    • Гродна
    • Мінск
    • Магілёў
    • Гомель
Google
Іншае Мінск

Zoom-канферэнцыя “Права на спадчыну” і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: Выклікі і рашэнні”

Пачатак: 19.06 (08:30)
платформа Zoom
Кошт: Прагляд вольны

Грамадска-дзяржаўны дыялог у галіне спадчыны, які няпроста наладзіць у звычайныя часы, адбудзецца ў абмежаваных пандэміяй і перадвыбарным хаосам умовах.

19-20 чэрвеня больш за тры дзясяткі спецыялістаў у сферы спадчыны прадставяць свой аналіз эфектыўнасці беларускай сістэмы ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей на Zoom-канферэнцыі “Права на спадчыну” і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: Выклікі і рашэнні”. У лік дакладчыкаў увайшлі прадстаўнікі Міністэрства культуры і мясцовых органаў улады, архітэктары-рэстаўратары, адмыслоўцы з дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, даследчыкі з беларускіх і замежных універсітэтаў.

Сцяпан Стурэйка, суарганізатар канферэнцыі з боку Беларускага камітэта ICOMOS: “Мы верым, што нават у дыстанцыйных умовах гэтае абмеркаванне можа закласці сістэмныя змены ў сферы аховы спадчыны праз адкрыты дыялог. Мы вельмі рады прадаставіць камунікацыйную прастору для пошуку супольных рашэнняў многіх набалелых пытанняў”. Праграмны дырэктар МНДА “ЕўраБеларусь” Таццяна Пашавалава дадае: “Мы аформім найбольш вартыя і падтрыманыя калегамі прапановы у серыю публікацый для супольнага абмеркавання, прадаставім iх Міністэрству культуры і будзем падтрымліваць як прырытэт і павестку для аб’яднаных дзеянняў”.

Праграма двухдзённай канферэнцыі складаецца з 8 секцый, якія закранаюць аспекты эфектыўнасці Дзяржспіса на нацыянальным і лакальных узроўнях, а таксама ў асобных накірунках. На старце анлайн-сустрэчы:

-       Кіраўніца ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Хвір распавядзе аб гісторыі стварэння гэтага дакумента, а архітэктар-рэстаўратар і ўласна аўтар канцэпцыі Дзяржспісу Дзмітрый Бубноўскі дасць асабісты агляд праблем сістэматызацыі ў ім. Кансультант аддзела арганізацыі аховы і ўліку ГКК Генадзь Ходар агучыць канкрэтныя практычныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы прапаноў аб пашырэнні Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей

-       Арганізатары канферэнцыі прадставяць еўрапейскія тэндэнцыі ў захаванні помнікаў, раскрыюць прынцыпы “права на спадчыну” паводле міжнароднага рамачнага дакумента - Канвенцыі Фару 2005 г.

У далейшую вельмі насычаную праграму ўваходзяць:

-       Мноства кейсаў грамадскага ўдзелу ў захаванні асобных аб’ектаў спадчыны, магчымасці і праблемы комплекснага падыходу да гістарычных цэнтраў;

-       Уплыў савецкіх падыходаў на сённяшнюю практыку аховы помнікаў;

-       “Адкрыты космас” працы з нематэрыяльнай спадчынай;

-       Метадалогія аховы культурнай спадчыны;

-       Асаблівасці захавання гістарычных могілак і іншых катэгорый спадчыны.

З дэтальным раскладам можна азнаёміцца тут. Усе зацікаўленыя тэмай могуць далучыцца ў якасці гледача праз рэгістрацыю да 8:30 пятніцы.

Сайт канферэнцыі

Падзея ў Facebook


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM