• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
12.02.2019 | Літаратура

Мінская міжнародная кніжная выстава: вынікі

Скончылася XXVІ Мінская міжнародная кніжная выстава — і можна падвесці вынікі. Зробім гэта, звярнуўшыся да яе арганізатараў і ўдзельнікаў з ліку недзяржаўных выдаўцоў.
 

Нязменны кіраўнік штогадовага кніжнага свята, генеральны дырэктар ТАА Макбел Дзмітрый Макараў сцвярджае, што сёлетняя падзея атрымалася рэкорднай як па колькасці краін-удзельніц, так і асобных экспанентаў. Насуперак таму, што зламысны шатдаун (часовае перапыненне працы дзяржаўных устаноў ЗША з-за непрыняцця ў час бюджэту) перашкодзіў з’яўленню ў Мінску пачэснага госця — прадстаўніцтва ЗША, была дасягнутая небывалая раней лічба ў 37 дзяржаў-удзельніц. Іх прадставілі каля 160 паасобных выдавецкіх прадпрыемствы, а агулам працаваў 441 экспазіцыйны стэнд. Сярод удзельнікаў была нават экзатычная Паўночная Карэя.

Буйнейшую пляцоўку заняла Расія — 199 квадратных метраў. Да гэтай пляцоўкі дадаліся стэнды некалькіх расійскіх друкарска-выдавецкіх устаноў. Адразу дададзім, што цеснае расійска-беларускае супрацоўніцтва ў інтэлектуальнай сферы працягнецца ўдзелам Беларусі ў якасці спецыяльнага госця на Маскоўскай кніжнай ярмарцы ў верасні 2019 года. І наўзаем спецыяльна запрошаным экспанентам Расія будзе на наступнай Мінскай кніжнай выставе ў лютым 2020-га.

За станоўчае варта лічыць наяўнасць на стэндах далёкіх па культуры ад Беларусі краін выданняў па-беларуску. Так, турэцкае прадстаўніцтва нават бясплатна прапаноўвала кнігу курдска-турэцкага асветніка і багаслова першай паловы ХХ стагоддзя Саіда Нурсі.

Разнастайнасць і прадстаўнічасць выставы ў выніку вылілася ў рэкордную колькасць наведнікаў — больш за 60 тысяч. Беларусы пацвердзілі, што яны па-ранейшаму ўмеюць і любяць чытаць, рэзюмаваў спадар Макараў (што невыпадкова: недарма яшчэ паводле перапісу далёкага 1897 года мы былі самай пісьменнай аўтахтоннай нацыяй Расійскай імперыі).

Што да топавых продажаў, то найбольшы ажыятаж выклікаў пяцітомнік па-беларуску Святланы Алексіевіч, спансаваны «Белгазпрамбанкам». Сустрэча з пісьменніцай (найвялікшая пляцоўка не змясціла ўсіх ахвочых) і аўтограф-сесія цягнуліся ў суботу на гадзіну даўжэй звыклага часу працы выставы — да восьмай вечара. А побач з Алексіевіч у лідарах ішоў гумарыст і колішні «кандыдат у прэзідэнты» Яўген Крыжаноўскі.

Пра ўражанні і хіты продажаў «НЧ» распавялі некаторыя незалежныя беларускія выдаўцы.

Зміцер Вішнёў («Галіяфы») паскардзіўся на чарговы раз прадастаўленае нязручнае месца на ўскрайку. Хаця яно было «хлебным» — ля самага буйнога буфету, што гарантавала плынь наведнікаў і вельмі добры гандаль. Лепш за ўсё «ішлі»: Алена Брава «Садомская яблыня», Валеры Гапееў «Пазл», Сяргей Белаяр «Расследаванні інспектара Сарвы» і «Крэсавыя аповеды» Юзафа Пілсудскага. Як заўжды, добра запатрабаванай сталася дзіцячая літаратура, прадстаўленая імёнамі Вольгі Гапеевай («Дзве авечкі»), Ганны Галавіной («Летняя азбука») і Веры Бурлак («Фантазюркі»), падкрэслівае Зміцер. Увогуле, 4 квадратныя метры — замала для «Галіяфаў», якія працуюць адзінаццаты год і маюць вялікі асартымент выданняў, што з цяжкасцю змяшчаюцца на такой плошчы. А жвавы гандаль змушаў рэгулярна падвозіць дадатковыя наклады.

Прадстаўнікі выдавецтва «Янушкевіч», якім выпала заняць значна больш зручнае месца блізу цэнтра, адзначылі найперш «Мае дзевяностыя» Альгерда Бахарэвіча, якога і Святлана Алексіевіч вызначыла як вельмі цікавага пісьменніка ў шэрагах новага пакалення. Другое месца заняў перакладзены раман украінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай «Багуслаў Радзівіл» — пра выдатнага прадстаўніка слаўнага беларускага роду, пратэстанта і ўдзельніка падзей «Патопу» сярэдзіны ХVІІ стагоддзя. Трэцяе месца — за раманам «Не адпускай мяне» (2005) нобелеўскага лаўрэата з Японіі Кадзуо Ісігуры, перакладзены адмыслова да выставы. Што цікава, дадалі прадстаўнікі выдавецтва, час танных папяровых выданняў мінуў, і чытачы звяртаюць увагу найперш на салідныя, густоўна аформленыя кнігі. Сярод цікавых асоб і пакупнікоў на стэндзе адзначыўся экс-міністр культуры Анатоль Бутэвіч (набыў нарыс Сяргея Шапрана пра Уладзіміра Някляева), зрэшты, сам аўтар кніг па гісторыі культуры і рэгулярны наведнік кніжных выстаў.

На стэндзе выдаўца Зміцера Коласа амаль увесь час знаходзіўся экс-дэпутут ВС і экс-старшыня БНФ, выдатны перакладчык Лявон Баршчэўскі (разам з іншымі перакладчыкамі — Ганнай Янкутай і Ігарам Крэбсам). Усе яны ў апошні дзень выставы ўзялі ўдзел у 2-гадзіннай прэзентацыі найбольш паспяховай у выдавецтва серыі «Паэты планеты». Яе варта адзначыць асобна, бо за няпоўныя 3 гады Зміцер Колас і яго каманда выдалі 55 (!) зборнікаў класікаў сусветнай паэзіі, ад антычнасці да сучаснасці, і ад Японіі да Амерыкі. Серыя працягваецца і ўжо даўно не мае аналагаў у беларускай выдавецка-перакладчыцкай практыцы.

Па словах Баршчэўскага, найлепш разыходзіліся навінкі: «Гісторыя Расіі…» (Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка), «Культурная геаграфія Беларусі» (Павел Церашковіч),  апошнія зборнікі з «Паэтаў планеты», усё, звязанае з перакладамі днямі памерлага Васіля Сёмухі, «Арэхавы палац», чарговы пераклад звышпапулярнага баснійска-харвацкага пісьменніка Міленкі Ергавіча ў выкананні Сяргея Шупы. Апошні спецыяльна прыехаў на выставу з Прагі, каб прэзентаваць сваю працу ў нядзелю, 10 лютага. На стэндзе з’яўляліся ўжо згаданыя Анатоль Бутэвіч, Аляксандр Ірванец (набыў экземпляры ўласнай кнігі па-беларуску), пісьменнікі, «якія не грэбуюць чытаннем кніжак». Так, старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў Барыс  Пятровіч «набыў цэлы стос». А таксама нямецкі і латышскі амбасадары, дырэктар Украінскага інстытута кнігі…

Такім чынам, дасягнуўшы рэкорднай насычанасці і наведвальнасці, выстава скончылася. Наступная чакае кнігалюбаў у лютым 2020 года.

Аляксей Хадыка, Новы Час

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Віктар Марціновіч: пасля сюжэта АНТ пра "Возера радасці" апускаюцца рукі

Пісьменнік Віктар Марціновіч абураны, што ў сюжэце тэлеканала АНТ пра намінацыю беларускага кароткаметражнага мастацкага фільма "Возера радасці" на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі пра...

valiancina_shauchenka
Маё права

Як Кастусь і Марыя правы баранілі

Прыўкрасная Беларусь будучыні... Усе праблемы вырашаныя, а з нашых часоў засталася толькі шчырая любоў да подпісаў пад кожнай галапаперкай ды некалькі інстытуцый... Але нягледзячы на поўную...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Алег Лойка пра Максіма Багдановіча і яго творчасць

Доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, пісьменнік Алег Лойка (1931-2008) вельмі любіў творчасць класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, дзень нараджэння...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Ізраілі ў 57 гадоў памерла адзіная дачка Рыгора Барадуліна

Ілона Барадуліна, дачка народнага паэта Беларусі, памерла 8 снежня. Інфармацыя пра гэта з'явілася на яе старонцы ў фэйсбуку (допіс, магчыма, зрабіў муж жанчыны). Вядома, што Ілона хварэла на анкалогію. Ілоне...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Віктар Марціновіч: пасля сюжэта АНТ пра "Возера радасці" апускаюцца рукі
    Маё права
    Як Кастусь і Марыя правы баранілі
    Літаратура
    Алег Лойка пра Максіма Багдановіча і яго творчасць
    Грамадства
    У Ізраілі ў 57 гадоў памерла адзіная дачка Рыгора Барадуліна
    Музыка
    20 гадоў прыгодаў “Старога Ольсы”: падборка малавядомых фактаў да Каляднага Фэста
    Маё права
    Як не стаць ахвярай
    Грамадства
    Генерал па-за дабром і злом
    Беларусы свету
    Як беларусы свету пратэставалі супраць інтэграцыі
    Грамадства
    Габрэйскае надмагілле як элемент альпійскай горкі? Нечаканая знаходка ў Горадні
    Літаратура
    «Магу і выстраліць». Беларускі крытык пра літаратуру і графаманію
    Літаратура
    Па слядах аднаго здымка
    Мастацтва
    Конкурс на стварэнне самага вялікага мурала працягнуты
    Замежжа
    Мэр Вільні — літоўцам: Хопіць абурацца, што беларусы лічаць гісторыю ВКЛ і сваёй
    Тэатр
    «Імкнуся мець мільён даляраў, каб пісаць п’есы ў доміку на Кіпры». Віталь Каралёў расказвае пра свой шлях з міліцыянта ў крутыя драматургі
    Навіны "Будзьма!"
    “Будзьма!” займела ўласную інтэрнэт-краму!

Афіша

  • 12.12

    Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў

  • 10.12 20:00Зимний вечер с The Apples
  • 11.12 14:00Зімовы сон у Мастацкім музеі: Дзіўныя гісторыі пра “Рускі імпрэсіянізм”
  • 11.12 20:00Блюз от EIGHTANDOUT в TNT Rock Club!
  • 12.12 18:00Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў
  • 12.12 18:30Дикая лекция: Болотные истории
  • 12.12 19:00Крама. Канцэрт у падтрымку запісу новага альбому
  • 12.12 20:00Зимний вечер с Квартирником!

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Падпісаць Нішто
    • Дзмітрый Шэпелеў: "Я грамадзянін Беларусі. Я не грамадзянін Расіі"
    • Да чаго рыхтуецца беларускае войска? Закон “пра адтэрміноўкі” – верх айсберга
    • «Ані літоўцы, ані беларусы ня кралі ў Польшчы ніякіх герояў», — польская тэлевядоўца
    • “Будзьма!” займела ўласную інтэрнэт-краму!

Ахова спадчыны

  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
  • Праца ў Леніне з дапамогай “Рэммерса”
  • Праблема Жыровіцкага манастыра яшчэ не вырашана
  • Прапанова Таварыства па статусу жыровіцкіх флігеляў
  • Таварыства прапанавала склікаць камісію па ахове спадчыны
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM