• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
31.08.2018 | Гісторыя

10 цікавостак пра Саламею Русецкую з-пад Наваградка да яе 300-годдзя

Заходзяць неяк у бар авантурыстка, лекарка, пісьменніца і падарожніца. А бармен кажа: “Пані Саламея, даўно не бачыліся”.

Гэтая жанчына была б выбітнай асобай і ў нашыя дні, а для XVII стагоддзя яна легендарная. Пра лёс Саламеі мы ў асноўным ведаем з аўтабіяграфіі “Авантуры майго жыцця”, не якую дачытаць проста немагчыма. Успаміны Саламеі з 1760-х надрукавалі толькі ў 1957 годзе па-польску і ў 1993 годзе па-беларуску.

Вось колькі фактаў пра чалавека, які перакульвае ўяўленне пра ролю жанчыны ў грамадстве, эпосе і надзвычайных абставінах.

  1. Першым шлюбам пабралася ў 14 гадоў. Пра гэта яна піша так: “У маладым маім вяку выдалі мяне бацькі замуж з Літвы з Наваградскага ваяводства, за доктара Якуба Гальпіра… з якім у той жа год я паехала ў Стамбул”. У Стамбул з-пад Наваградка! І гэта толькі пачатак.

  2. Сама вывучылася лекарскаму рамяству і некалькім мовам. Няма звестак, ці мела Саламея шляхецкае паходжанне і пачатковую адукацыю, але ад мужа навучылася так добра лекаваць хваробы вачэй, што яе запрашалі ў султанскі гарэм. Сябе называла “доктарам медыцыны і акулісткай”. А яшчэ гаварыла (акрамя польскай) на лацінскай, турэцкай, рускай і нямецкай мовах.

  3. Набыла другога мужа за 300 чырвонцаў. Праз шкоды зайздроснікаў Саламея з’ехала са Стамбула без мужа, бо той любіў вялікі горад і праз пэўны час памёр. Яна вандравала па гарадах і лекавала людзей. Пасля Русецкая выкупіла з турэцкай няволі пяцярых аўстрыйскіх палонных, сярод якіх быў і будучы муж Саламеі, афіцэр Юзаф Фартуната дэ Пільштына (але з ім ёй дужа не пашанцавала).

  4. Вярнулася на радзіму і ў Нясвіжы працягвала лекаваць з дазволу Міхала Радзівіла Рыбанькі. Саламея стала хіба першай беларускай жанчынай, якая афіцыйна зарабляла доктарскай практыкай.

  5. Свае вынікі лекавання хворых Саламея запісвала ў “лекарскую кніжку”, якую збіралася выдаць, таму ў самім рамане яна рэдка апісвала, чым і як дапамагала хворым. Уласную запатрабаванасць яна тлумачыла так: “Я таму карысталася поспехам у людзей, што па-чалавечы абыходзілася з імі і вельмі імкнулася, каб дасканала сваё рамяство ведаць, і пачало шмат людзей лячыцца ў мяне”.

  6. Расійская імператрыца называла Саламею “мой дружок”. На авантуру ў імператарскі палац лекарку пацягнула жаданне вярнуць выкупленых аўстрыйцаў, якіх затрымалі расійскія войскі. Русецкая (ці ўжо Пільштынава) лекавала высокіх асоб, лёгка пасябравала з дваром і некаторыя плёткі ды свае прыгоды нават апісала ў рамане. А калі лекарка з’язджала, імператрыца Ганна Іяанаўна шчодра адарыла яе і нават выдала канвой, каб падарожніцу не абрабавалі.

  7. Упрасіла Міхала Рыбаньку выпусціць мужа з турмы, а потым не магла ад яго збегчы. Саламея выправілася і ўдала вярнулася з маленькім сынам на радзіму з Аўстрыі і тут даведалася, што яе муж за кратамі! Але, вызваліўшыся, Пільштын пачаў гуляць, траціць яе грошы, лаяцца і… іншае. Саламея спрабавала ад яго збегчы, але муж нагнаў яе ў Львове: “Муж мой цапнуў з экіпажа мой куфар з сукенкамі, з грашыма… І так схапіў мяне, пацягнуў у нейкую халупу, дзе за некалькі тыдняў усё выцягнуў і прагуляў”. І тут яна вырашыла канчаткова парваць адносіны, “таму што замужжа косткаю ў горле стаяла, такі мне свет быў агідны”.

  8. Пасля чарговай авантуры ратавалася ўцёкамі ў Стамбул. Саламея прыняла заляцанні аднаго маладога чалавека, які быў не лепшы за таго другога мужа, ашукваў Саламею, карыстаўся яе грашыма і гуляў: “Абяцае і сто разоў клянецца, што выправіцца. А выпраўленне было такое: была адна белагаловая, Малуцка, вялікая нягодніца, і ён яе завабіў…” Ад гэтага каханка лекарка бяжыць ў Расію, пераапрануўшыся сялянкай, але той яе наганяе ва Украіне, і жанчына накіроўваецца ў Турэччыну, дзе выкупае людзей і гандлюе карэннямі.

  9. Яна апісала самыя зручныя шляхі для паломнікаў розных фінансавых здольнасцяў і тагачасныя турыстычныя лайфхакі. “Прыехаўшы ў Хоцін на турэцкую мяжу, хто ўжо надта хоча засцерагчы сябе ад небяспекі, няхай занясе які прэзэнцік да пашы”, – так пачынаецца аповед пра шлях да Ерусаліма. Саламея распавядае пра розныя гарады для паломніцтва і падагульняе: “У Ерусаліме не так, як у Рыме, што пілігрым можа толькі тры дні на хлебе Святога Айца жыць. У Ерусаліме сядзі ў бернардынцаў хоць цэлы год, хоць два – ніхто табе і слова не скажа”.

  10. Успаміны засталіся няскончанымі. Апошні запіс завяршаецца гісторыяй пра крывасмокаў у розных краінах. І хоць далей старонкі рукапісу былі пранумараваныя, аркушы засталіся чыстымі.

Польскі гісторык і медык ХІХ стагоддзя І. Глятман, які лічыцца першаадкрывальнікам дзённіка лекаркі, называе Саламею прататыпам сапсаваных эмансіпэ. А вось польскі навукоўца Збігнеў Куховіч бачыць у “Авантурах” пошукі новай мадэлі жаночага шчасця.

Акрамя пералічанага Саламею труціў яе прыслужнік, зайздроснікі чынілі розныя пасткі, у яе згарэла хата, некалькі разоў ёй пагражала смерць, былі вельмі дзіўныя стасункі і сяброўства з вялікімі і малымі людзьмі таго часу. Яна апісвае традыцыі туркаў, разважае пра шляхецкія вольнасці, веру, традыцыі, апісвае розныя гарады і краіны.

Гісторый Саламеі хапіла б на некалькі раманаў, і нават не верыцца, што гэта ўсё адбылося з адным чалавекам, жанчынай канца XVIII стагоддзя.

 

Марыя Грыц

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу

Аналітык Вадзім Мажэйка тлумачыць «Свабодзе», чаму ён вырашыў звольніцца зь Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры, дзе чатыры гады выкладаў гуманітарныя дысцыпліны. Вадзім Мажэйка ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Стартуе новы сезон літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Прэмія прысуджаецца за найлепшую дэбютную папяровую ці электронную кнігу на беларускай мове. Прымаюцца кнігі, выпушчаныя ў 2019 і...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом

Леанід Лыч пайшоў з жыцця 17 студзеня. Развітанне са знаным гісторыкам, прафесарам, доктарам гістарычных навук адбылося 19 студзеня ў памінальнай залі на Сямашка, 8/8, піша Новы Час. ...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА

Перакладчыцы Вользе Калацкай прад’явілі абвінавачаньне паводле часткі 1 артыкулу 339 Крымінальнага кодэксу, «Хуліганства». Пра гэта паведаміла прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, піша Свабода. ...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча
    Грамадства
    У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом
    Грамадства
    Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА
    Замежжа
    ​​​​​​​«Забойства Шарамета будзе раскрытае», — былы спэцназавец Макар даў паказаньні ў Кіеве
    Каранавірус
    Сёння пачнуць вакцыянаваць медработнікаў, што знаходзяцца ў зоне рызыкі
    Грамадства
    «Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца
    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Што гэта за танцавальны флэшмоб «Іерусалім», да якога масава далучаюцца ўсё новыя беларусы?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM