• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
24.11.2016 | Літаратура

10 правілаў жыцця Рыгора Барадуліна

Іх вылучыў славуты літаратуразнаўца Сяргей Шапран у спецыяльным праекце «Мовы Нанова».

Рыгор Барадулін. Фота img.tyt.by

1. Я — хутаранін, у тым ліку па натуры: у мяне няма стаднага пачуцця, якое спрабавалі прывіць камуністы. Ды і любы, хто, напышліва гаворачы, творыць, — ён пустэльнік, хутаранін.

2. Я ў Мінску чужы, у мяне даўно адчуванне, што ў горадзе жыву быццам у камандзіроўцы ці як у заезджым двары. Мне тут няўтульна, я не прыжыўся ў Мінску і ўжо не прыжывуся. Тут усё халоднае. Таму і душой, і думкамі, і ўспамінамі я на сваёй радзіме. Я — не тут. У Вушачы мае карані, там практычна ўся мая радня. І душа мая там. У Вушачы я кожны дзень хаджу на возера, прагульваюсь па лесу, я там і на Вялікдзень, і на Каляды, і на куццю… Усё-такі мне больш даспадобы самота і адзінота, а з гадамі — усё больш, мабыць, таму, што нарадзіўся на хутары — гэта таксама неяк сказалася на маім характары.

3. Мне парой гадоў трыццаць пяць, парой — пяцьдзясят. Але не болей. Вось калі добра, тады і нешта пішацца, і вяртаешся ў ранейшыя гады, а як дрэнна, дык адразу адчуваеш, што ўжо стары. Так што гэта ўсё перманентна. Бывае, што прачынаешся і думаеш: хачу на Бутаўшчыну, да мамы. А на другі дзень думаеш: не, яшчэ рана. Ды і нельга сабірацца… Калі ж усё-такі сабраўся паміраць… усё як Бог дасць.

4. Увесь час думаю і хачу, каб мяне пахавалі каля мамы. Я штодзённа прыгадваю кожную сцежку і ізлучынку, памятаю яшчэ паўнаводнай нашую рэчку і тыя месцы, якіх даўно ўжо няма. У памяці пастаянна ўсплываюць твары і галасы, якія бачыў і чуў у маленстве. І чым далей — тым больш.

5. Мне па-ранейшаму здаецца, што сусед, які старэйшы за мяне толькі на год, вось ён — стары, а я — малады. Нездарма гаворыць народ: свае гады лёгка насіць. Старым сябе адчуваеш, калі не пішацца… Калісьці нехта сказаў: «І стары стаў, і слабы», пасля паглядзеў вакол і дадаў: «Дый раней дзярмо было»… Я ж гавару, што калі пішацца, пра гады забываешся — быццам і не было іх, быццам жыццё зноў пачынаеш. Менавіта таму ад узроста ўцякаю ў працу. Пісанне — гэта свайго роду прыём алкаголю: пішаш і не заўважаеш, як бяжыць час. Памятаеце такі анекдот: выпіў больш, чым мог, але менш, чым хацеў. Калі пішаш, прыкладна такое ж пачуццё ўзнікае.

6. Ратуюся толькі словам, словам-радком. Я ўжо перахварэў гэтай хваробай, калі хацелася, каб тваё прозвішча было на вокладках кніжак. Апошні час проста хочацца пабыць з самім сабою, таму і пішаш практычна для сябе. Гэта больш адказна і больш спакойна, бо не мітусішся — друкавацца ж практычна няма дзе, але мяне гэта не надта турбуе… Некалі ў Васіля Віткі былі радкі пра тое, што ён напісаў верш пра жаваранка і вось нясе яго ў рэдакцыю, і ўзнікае пытанне: «А што, калі не надрукуюць?» — «Ад жаваранка так пачуюць». Так і я цяпер пішу і жыву з такім настроем.

7. Што яшчэ трымае, дык тое, што я яшчэ, можа, патрэбны беларускасці і ўнучцы. І яшчэ трымае, што ёсць усё-такі беларуская моладзь, якую цікавіць беларуская паэзія, беларуская справа, наогул беларускасць… А так я вось прыйшоў да такой высновы:

Тут —
Гэта апошняя перамога
Спакойна глядзець на сябе старога.

 

8. Само жыццё — гэта падарунак. І з гадамі разумееш, што жыццё было такім заўсёды, проста раней з-за ўзросту ты так яго не ўспрымаў. А жыць трэба дзеля таго, каб нешта пакінуць пасля сябе. Я жыву ва імя ўсяго беларускага, жыву дзеля служэння беларускаму слову. Я прыняў гэтае беларускае слова па крыві, ад мамы, па генетычнаму коду і рыхтаваў сябе да гэтага служэння з маладых гадоў. Гавару гэта без высакамоўнасці: я рыхтаваў сябе не дзеля служэння беларускай паэзіі — для служэння беларускаму слову.

9. Чалавеку, як цяпер разумею, трэба абсалютна мала: душэўны спакой і раўнавага. Больш нічога. Проста каб было нешта перакусіць дый страха і спакойнае неба над галавой, спакойнае — як Космас, як Жыццё… З гадамі разумееш, што ўсе даброты часовыя, усё гэтае багацце не забярэш з сабой туды. І хоць некаторыя ўзурпатары, імператары імкнуліся стварыць імперыю амаль не на ўвесь зямны шар, аднак усё роўна больш, чым паўтара метра, ніхто ўрэшце рэшт не атрымліваў.

10. Фізічная старасць сапраўды страшная, але самае галоўнае, каб душа заставалася маладой — чалавек датуль жыве, пакуль яго душа маладая, а ўжо калі старэе і душа, тады ніякае цела не ўратуе. Менавіта душа трымае чалавека на зямлі. Калі ж яна, састарэўшы, адыходзіць, тады і чалавек адыходзіць следам за ёй.

nn.by
Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы”...

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр гісторык Леанід Лыч

Сёння ад каранавіруса памёр гісторык Леанід Лыч. У лютым яму б споўнілася 92 гады. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы. Леанід Міхайлавіч шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

Апошнія навіны

    Каляндар
    18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM