• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
11.10.2016 | У краіне Мова Нанова

10 шляхоў да беларускасьці ад наведнікаў курсаў «Мова нанова» ў Горадні

«Мова Нанова» ў Горадні

Пачатак восеньскага сэзону курсаў «Мова нанова» ў Горадні быў прысьвечаны таму, якімі шляхамі людзі прыходзяць да беларускасьці. Адмысловы госьць курсаў — гарадзенскі музыка, лідэр гурту Dzieciuki Алесь Дзянісаў.

Невялічкае памяшканьне гарадзенскіх курсаў «Мова нанова» традыцыйна запоўненае. Пераважна тут моладзь, хоць ёсьць людзі і больш сталыя; нехта прыйшоў з малымі дзецьмі. Вядоўца Ігар Кузьмініч у прыўзьнятым настроі, кажа, што нават крыху засумаваў па курсах і вельмі рады, што пачаўся новы сэзон.

Ігар Кузьмініч, вядоўца курсаў «Мова Нанова»

Ігар Кузьмініч, вядоўца курсаў «Мова Нанова»

— Натхняе тое, што ў новым сэзоне ў нас будуць новыя тэмы і новыя выкладчыкі, а беларускасьць — яна невычэрпная, і ніколі ў нас нічога не паўтараецца. Спадзяёмся і на новых гасьцей, якіх раней у нас не было — яны павінны таксама прынесьці нам нешта новае.

Аказваецца, што амаль 50% з тых, хто прысутнічае, прыйшлі на курсы ўпершыню. Вядоўцы просяць навічкоў падзяліцца, што іх сюды прывяло. Пачаткоўцы саромеюцца, але адзін малады хлопец пачынае распавядаць:

Заняткі «Мова нанова» ў Горадні

Заняткі «Мова нанова» ў Горадні

— Вось у школе некалі дрэнна вучыў беларускую мову, ніколі ня думаў, што яна спатрэбіцца. А цяпер жыцьцё прывяло мяне ў палітыку, а значыць, і ў апазыцыю. А тут амаль усе размаўляюць па-беларуску. Стала неяк ніякавата ад гэтага, ды і кніжкі ўжо па гісторыі пачытаў, шмат чаго даведаўся, вось і патрэба зьявілася ў мове.

Іншы слухач кажа, што яму 46 гадоў і да мовы таксама прывяла патрэба:

— Мой сябар-мэксыканец вывучае расейскую мову, але захацеў яшчэ ведаць беларускую. Захапіўся гэтым, а я са школы амаль нічога ня памятаю, даведаўся пра курсы і прыйшоў.

Тэма заняткаў

Тэма заняткаў

Традыцыйна на курсах праводзяцца тэарэтычна-практычныя заняткі. Сёньня тэма датычыць літары «ў». Напачатку выкладчык агучвае правілы, а затым усе пачынаюць працаваць па раней падрыхтаваных картках. Тэма аказалася цікавай, выклікала шмат пытаньняў і нават дыскусій, таму выкладчык паабяцаў, што да наступных заняткаў удакладніць некаторыя правілы.

Працуем у камандах

Працуем у камандах

А тым часам усе падзяліліся на каманды і рыхтуюць самыя цікавыя аповеды пра тое, як яны прыйшлі да беларускасьці. У кожнага, як высьвятляецца, свой шлях. Старэйшая слухачка прыгадала, што пра беларускую мову задумалася яшчэ ў піянэрскім узросьце:

— Ехалі цягніком з «Артэку», і расейскія дзеці зацікавіліся, чаму мы беларусы, а не гаворым на сваёй мове. Вось тады і стала сорамна. Выправілася, калі займела сваіх дзяцей і адправіла іх у піянэрскі летнік у Маскоўскую вобласьць, але з сабой паклала беларускія кніжкі, газэты і бела-чырвона-белы сьцяг. Расейскія дзеці ўвесь час прасілі сына, каб пачытаў ім па-беларуску, бо падабалася мова, а яму гэта было вельмі прыемна. Таму і мову лепей ведаць хочацца.

«Мова нанова» ў Горадні

«Мова нанова» ў Горадні

А вось спартовец-раварыст, спадар Віталь, ходзіць на заняткі трэці год і валодае мовай амаль дасканала.

— Я цяпер нядаўна прыехаў з Польшчы, у нас там доўгі маратон быў — 120 кілямэтраў праехалі. Дык вось едзеш, а побач паляк, і таксама стомлены, а ты зь ім па-беларуску, і ён цябе выдатна разумее і адказвае на сваёй мове, якую ты таксама разумееш. А раней, калі гаварыў па-расейску, нават і слухаць ніхто не хацеў.

Дзяўчына Руслана — украінка, нарадзілася ў Беларусі, вывучала мову ў школе, але ў жыцьці яе не выкарыстоўвала. І толькі калі выйшла замуж за ўкраінца, стаўленьне да мовы зьмянілася.

— Мой муж у мяне запытаўся, чаму я не размаўляю па-беларуску, хоць вырасла ў Беларусі? Ён сам зацікавіўся і пачаў хадзіць сюды на курсы. Дома мы пачалі гаварыць на беларускай мове ў асобныя дні, а потым прызвычаіліся, і нам стала вельмі цікава. І гэтая цікавасьць нас прывяла да беларускасьці, мы пачалі глыбей пазнаваць і нашу Беларусь. А мова проста мэлядычная.

Малады хлопец кажа, што сваім жыцьцём папросту «дакаціўся» да беларускае мовы. У школе вучыўся дрэнна, хоць маці выкладала родную мову. Але ў старэйшых клясах зацікавіўся гісторыяй Беларусі, а гэта пацягнула за сабой і цікавасьць да мовы.

— Цяпер я студэнт, і сябры ў мяне паважаюць беларускую мову, і выкладчыкі беларускамоўныя. І на заняткі «Мова нанова» хаджу ад самага пачатку, мне тут вельмі падабаецца.

Цікаўлюся ў людзей, якія першы раз на занятках, як яны тут пачуваюцца. Мужчына пакуль толькі ўсьміхаецца:

— Настраёва тут, усё так дынамічна адбываецца — і адразу нейкія веды зьяўляюцца. Спадзяюся, што веданьне мовы тут атрымаю, вельмі хочацца. Я сам інжынэр, працую, валодаю ангельскай і вывучаю гішпанскую, і мне стала сорамна, што ня ведаю сваёй роднай мовы…

А маладая дзяўчына, студэнтка ангельскай філялёгіі, мае шмат эмоцый:

— На вуліцы нідзе нашай мовы не чуваць, многія нават не разумеюць, а тут так цёпла і ўтульна ад таго, што гучыць беларуская — усё такое роднае, сваё… Мне падабаецца знаходзіцца ў гэтай атмасфэры.

Алесь Дзянісаў

Алесь Дзянісаў

Спэцыяльны госьць, лідэр гурту Dzieciuki Алесь Дзянісаў, расказаў пра свой шлях да беларускасьці. Да мовы ён прыйшоў праз музыку, і ягоны гурт першым у Горадні засьпяваў на беларускай мове.

— Шмат дала літаратура і маё навучаньне на гістфаку, тыя выкладчыкі, якія чыталі мне лекцыі і якіх цяпер павыганялі з гарадзенскага ўнівэрсытэту. А потым цікавасьць да беларускай мовы перайшла і да музыкі. Мы тады шукалі нейкай праўды, а яна патрабавала беларускай мовы…

Алесь Дзянісаў прасьпяваў некалькі песень на словы Уладзімера Караткевіча і Алеся Чобата, што яшчэ болей ажывіла наведнікаў курсаў «Мова нанова».

На курсы завіталі госьці з Гомелю: спадарыня Антаніна з сваёй маленькай дачкой. Яна сказала, што наведвае падобныя курсы ў сваім горадзе, і ёй захацелася пры нагодзе пабываць у Горадні:

— Шмат падобнага з нашымі курсамі, але тут вядоўцы больш жывыя, вясёлыя, публіку ўвесь час трымаюць на ўздыме.

Радыё Свабода

Tweet
Тэгі: Гродна

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM