• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Словы мацней
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
06.04.2021 | Грамадства

Каляровыя футры, сафары, народны касцюм. 10 трэндаў з Беларускага тыдня моды

3 і 4 красавіка ў Мінску пасля перапынку ў год прайшоў тыдзень моды. Летась праз эпідэмію і палітычную сітуацыю ў краіне паказы былі немагчымыя. Сёлета за новымі калекцыямі моднікі сачылі анлайн. «Наша Ніна» вылучыла асноўныя трэнды ад айчынных дызайнераў.


Звычайна вясной прэзентуюць адзенне на восень-зіму, але на беларускім тыдні адышлі ад гэтых умоўнасцяў і паказалі калекцыі на цяперашні і наступны сезон.

Сафары


Nelva

Стыль адзення паляўнічых і археолагаў даўно палюбіўся модніцам за яго зручнасць і ўніверсальнасць. Дадаць атласную хустку ці туфлі-лодачкі — і атрымаеце элегантны вобраз, кеды і панаму — кэжуал-варыянт. Класічнае сафары мае на ўвазе пясочны колер, але дызайнеры прапануюць таксама новае прачытанне — у блакіце.

Пастэль


Buter, Nelva, Buter

Пяшчотна-ружовы, персікавы, малочна-блакітны... Калі хочацца, каб вясна з квітнеючымі садамі заўсёды была з табой, вы ведаеце, што абраць.

Трансфармацыя беларускага касцюму


LSD Clothing

Беларускі строй — гэта не толькі вышыванкі. Гэта яшчэ і асаблівы крой і прапорцыі. Брэнд LSD Clothing, вядомы стылёвымі касухамі з эка-скуры, прадставіў сваё бачанне культурнага коду. «Рупліва вывучыўшы архівы, я акуратна прэпарыравала касцюм, перасабраўшы яго ў сучасным ключы. Андарак, кашуля, фартух перанесліся ў 21 стагоддзе, знайшоўшы новае жыццё ў актуальных сілуэтах і тканінах», — тлумачыць задуму крэатыўны дырэктар брэнда Дар’я Лебедзева.

Пэчварк


Tanya Tur, Kastrama, Davidova

Трэнд на лапікавае шыццё прарочаць і сусветныя подыумы — яркія мадэлі мільгалі, напрыклад, на паказе Chloé ў Парыжы. Прычын такой увагі да рукадзелля можа быць некалькі: гэта і імкненне да экалагічнай вытворчасці, і жаданне разнастаіць будзённы гардэроб нестандартнай і эксклюзіўнай рэччу.

Высокае мастацтва


Buter, Key-to-art, Natalia Korzh

Галоўнай карцінай мінулага года стала «Ева» Хаіма Суціна. Рабіць адсылкі да яе цяпер — палітычнае выказванне. Дый хваля сышла. Таму дызайнеры натхняліся іншымі творамі. Рэнесанс, ар-дэко, супрэматызм — паход у такім уборы ў музей ці культурную імпрэзу нібыта нямакае, што вы ў кантэксце.

Раслінны прынт


Loverani, Natalia Korzh, Nelva

Без сукенак у кветкі не абыходзіцца ніводны сезон вясна-лета. Апроч прынту, звярніце ўвагу на аб’ёмныя рукавы — яшчэ адна тэндэнцыя, якая палюбілася дызайнерам і гучна вярнулася ў моду.

Каляровыя футры


Davidova, Davidova, T. Efremova

Узімку беларусы звычайна пераходзяць на цёмныя колеры. Але ў наступным халодным сезоне дызайнеры прапануюць перагледзець гэты падыход і аддаць перавагу яркай гаме. Застацца незаўважным у такім футры немагчыма, таму перш чым апрануць яго, сачыце за навінамі.

Неонавыя колеры


Davidova

Для тых, хто хоча адчуць сябе гераіняй мультфільма і сумуе па пазітыўных эмоцыях, натхненнем стане калекцыя Марыны Давыдавай. Калі няма настрою — стварай яго сам.

Сукенка для русалкі


Tamara Harydavets

Калі і быць каралевай, то марской. Бліскаўкі, перламутр, луска... Дызайнер Тамара Гарыдавец паказала, што серабрыстыя сукенкі могуць сабе дазволіць не толькі дзяўчаты, але і кабеты ў паважным узросце.

Плеценыя сумкі


Варыянт для расслабленага шпацыру па горадзе ці курортным узбярэжжы. Можна спалучаць як з лёгкімі пастаральнымі сукенкамі, так і з джынсамі.

Фота арганізатараў BFW

Nina.nn.by  

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Афіша Навіны "Будзьма!"

«Будзьма!» распачынае анлайн-чытанні для дзетак! – 29 красавіка

Кампанія «Будзьма беларусамі!» распачынае цыкл анлайнаў для самых цікаўных гледачоў. Першае чытанне для дзетак адбудзецца...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знакамітыя (не)беларускія ідалы

Пра некалькі вядомых прыкладаў культавай дахрысціянскай скульптуры і іх сакрэты на budzma.by піша гісторык Зміцер Скварчэўскі....

valiancina_shauchenka
Літаратура

Філасофія і лірыка быцця. У «Кантэксце» — Ігар Бабкоў

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Мітрапаліт Веніямін — Севярынцу: Каб сцяг не прызналі экстрэмісцкім, дастаткова не выкарыстоўваць яго для выражэння палітычных поглядаў

Кіраўнік БПЦ адказаў на просьбу палітвязня Паўла Севярынца, які прасіў заступіцца за бел-чырвона-белы сцяг, перадае...

Апошнія навіны

    Афіша Навіны "Будзьма!"
    «Будзьма!» распачынае анлайн-чытанні для дзетак! – 29 красавіка
    Гісторыя
    Знакамітыя (не)беларускія ідалы
    Літаратура
    Філасофія і лірыка быцця. У «Кантэксце» — Ігар Бабкоў
    Грамадства
    Мітрапаліт Веніямін — Севярынцу: Каб сцяг не прызналі экстрэмісцкім, дастаткова не выкарыстоўваць яго для выражэння палітычных поглядаў
    Грамадства
    Імя, пасада, маёмасць: што будзе лічыцца персанальнымі дадзенымі
    Тэатр
    Спектакль па раману Сашы Філіпенкі «Былы сын» не дазволілі ў Беларусі, прэм'ера адбудзецца ў Кіеве
    Культура
    Фотаздымкамі пінчука зацікавіўся Нацыянальны гістарычны музей
    Грамадства
    Беларусь прызналі чэмпіёнам Еўропы па рэпрэсіях супраць журналістаў — што пра гэта думаюць абітурыенты, якія плануюць паступаць на журфак
    Грамадства
    Freedom to Write Index. Як пісьменнікі інфармавалі свет пра пандэмію
    Замежжа
    Літва спрашчае пераезд супрацоўнікаў кампаній з трэціх краін, у тым ліку з Беларусі
    Культура
    Мастацтва выцінанкі ў Беларусі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства
    У Мінску пройдзе міжнародная спецыялізаваная выстава зоатавараў і паслуг «Мирзоо»
    Замежжа
    «Слова „салідарнасьць“ стала мацерным у Расеі», — беларусы Масквы і Піцера пра выкраданьне, рэпрэсіі і дапамогу землякам
    Грамадства
    Мінгарвыканкам: У дзіцячых садках і школах штогод расце колькасць груп з беларускай мовай навучання
    Культура
    Яго ўсе звалі Татам: унучкі — пра аўтара культавага буквара Анатоля Клышку

Афіша

  • 29.04

    Анлайн-чытанне казкі «Сподачак для Цмока» Надзеі Ясмінскай

  • 23.04 17:00Лекция «Современная трактовка авторского права»
  • 24.04 14:00Лекцыя “Такі розны: плыні фемінізму і з чым іх ядуць”
  • 25.04 12:40Sex Education Day
  • 27.04 18:00Бібліятэка лемолага: Віктар Язневіч пра Станіслава Лема
  • 27.04 19:00Спектакль «Тры Жызэлі» на VOKA
  • 27.04 20:00Спектакль “Х-Традиция” пластического театра “ИнЖест”
  • 29.04 19:00Анлайн-чытанне казкі «Сподачак для Цмока» Надзеі Ясмінскай

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Назаві мяне па-беларуску!
    • Ашмяны: горад з пакручастай гісторыяй
    • Arche ладзіць велікодны распродаж: 40 выданняў, зніжкі да 70%
    • Пачалася масавая вакцынацыя ад кавіду. Чым прышчапіцца? Каму можна, а каму нельга? Адказвае доктар Салавей
    • Рэвалюцыя, якую зрабіла песня

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM