• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Словы мацней
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
03.06.2014 | Гісторыя

100 дзён да 500-гадовага юбілею

Што расказваюць школьнікам пра бітву пад Оршай беларускія, украінскія і расійскія падручнікі? Ці ёсць адрозненні ў падачы інфармацыі? Інтэрпрэтацыях? Цікавае і карыснае мерапрыемства адбылося 30 траўня ў крэатыўнай прасторы “ЦЭХ”. Ім сталася публічная дыскусія “Бітва пад Оршай праз 500 гадоў: асаблівасці нацыянальных інтэрпрэтацый” з удзелам гісторыкаў Алега Дзярновіча (Беларусь), Аляксея Лобіна (Расія), Аляксандра Казакова (Беларусь) і Алены Русінай (Украіна).

5a07218a743bd8729f955d9f560cb2e4Вельмі цікавымі былі тэзісы выступу расійскага гісторыка. Перагляд дэталяў Аршанскай бітвы, прапанаваны Лобіным на падставе глыбокага вывучэння дадатковых крыніц з вайсковых канцылярыяў Масковіі XVI стагоддзя, хаця і больш позніх, падаецца досыць слушным. Таксама вартае ўвагі параўнанне вынікаў выкарыстання розных методык для іх узаемнай верыфікацыі. Вайсковая лагістыка як адна з методык вывучэння падзеяў вайсковай гісторыі мусіць прыцягнуць увагу айчынных даследчыкаў. Асабліва карыснай яна будзе ў выпадку недахопу непасрэдных сведчанняў, бо дазваляе выкарыстоўваць ускосныя дадзеныя не толькі з разнастайных гістарычных крыніц, але і з вялікага шэрагу галінаў ведаў.

Вялікую ажыўленасць сярод прысутных выклікала закранутая расійскім даследчыкам тэма дэміфалагізацыі Аршанскай бітвы. Спадар Лобін прапанаваў даволі цікавую сістэму ацэнкі вынікаў бітвы па наступствах, якія яна мела на далейшы ход вайны. Такім чынам перамогу пад Оршай ён залічыў да лакальнай тактычнай, бо яна не пацягнула за сабою адваяванне Смаленска, што і зафіксавала мірная дамова 1522 года. Хочацца спадзявацца, прапанова мае ўніверсальны характар. Гэтае ноў-хаў абавязкова павіннае стаць нагодай для шырокай дыскусіі беларускіх навукоўцаў. Але, імаверна, толькі пасля таго, як пройдзе выпрабаванне на грунце вялікай гістарыяграфіі нашых усходніх суседзяў. Кулікоўская бітва 1380 года не стала перашкодай для спалення Масквы Тахтамышам праз два гады. Бітва пры Барадзіне, акрамя таго, што стала крыніцай натхнення, мела вынікам і заняцце праз тыдзень той самай Масквы… Натуральна, што ваенным гісторыкам давядзецца перагледзець сваё стаўленне і да бітвы пры Канах, бо, як ні круці, а Ганібал тую вайну прайграў. Пэўна, нядоўга старому засталося прысутнічаць на старонках падручнікаў ваеннага мастацтва.

Ну а мы пакуль па-старому будзем лічыць гэтую бітву адной з найважнейшых у нашай гісторыі, хаця б таму, што ў 1514 годзе на крапівенскіх палях упершыню з 1487 года, з моманту, калі Маскоўскае княства распачало сваю “ціхую” анексію земляў ВКЛ, нашыя продкі здабылі перамогу і спынілі плынь агрэсіі. Непадалёк ад тых месцаў і цяпер праходзіць нашая мяжа. Але для беларусаў значэнне Аршанскай перамогі не толькі і, можа, не столькі вайсковая. Яе велізарнае значэнне ў тым уплыве, які яна зрабіла на свядомасць наступных пакаленняў. Памяць пра гэтую перамогу натхняла ваяроў часоў Лівонскай вайны, паўстанцаў, каліноўцаў ды случчакоў. І сёння гэтыя падзеі – падстава нагадаць сабе: Айчыну трэба ўмець і хацець бараніць. І тут можна цалкам пагадзіцца з думкай спадара Лобіна: трэба ведаць не штампаваныя міфы, а сваю гісторыю. І рабіць з яе высновы.

Тым больш калі міфы не намі, але для нас робленыя…

P.S. Слава Оршы ўжо нягорша! З юбілеем!

Міраслаў Лазоўскі

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Афіша Навіны "Будзьма!"

«Будзьма!» распачынае анлайн-чытанні для дзетак! – 29 красавіка

Кампанія «Будзьма беларусамі!» распачынае цыкл анлайнаў для самых цікаўных гледачоў. Першае чытанне для дзетак адбудзецца...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знакамітыя (не)беларускія ідалы

Пра некалькі вядомых прыкладаў культавай дахрысціянскай скульптуры і іх сакрэты на budzma.by піша гісторык Зміцер Скварчэўскі....

valiancina_shauchenka
Літаратура

Філасофія і лірыка быцця. У «Кантэксце» — Ігар Бабкоў

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Мітрапаліт Веніямін — Севярынцу: Каб сцяг не прызналі экстрэмісцкім, дастаткова не выкарыстоўваць яго для выражэння палітычных поглядаў

Кіраўнік БПЦ адказаў на просьбу палітвязня Паўла Севярынца, які прасіў заступіцца за бел-чырвона-белы сцяг, перадае...

Апошнія навіны

    Афіша Навіны "Будзьма!"
    «Будзьма!» распачынае анлайн-чытанні для дзетак! – 29 красавіка
    Гісторыя
    Знакамітыя (не)беларускія ідалы
    Літаратура
    Філасофія і лірыка быцця. У «Кантэксце» — Ігар Бабкоў
    Грамадства
    Мітрапаліт Веніямін — Севярынцу: Каб сцяг не прызналі экстрэмісцкім, дастаткова не выкарыстоўваць яго для выражэння палітычных поглядаў
    Грамадства
    Імя, пасада, маёмасць: што будзе лічыцца персанальнымі дадзенымі
    Тэатр
    Спектакль па раману Сашы Філіпенкі «Былы сын» не дазволілі ў Беларусі, прэм'ера адбудзецца ў Кіеве
    Культура
    Фотаздымкамі пінчука зацікавіўся Нацыянальны гістарычны музей
    Грамадства
    Беларусь прызналі чэмпіёнам Еўропы па рэпрэсіях супраць журналістаў — што пра гэта думаюць абітурыенты, якія плануюць паступаць на журфак
    Грамадства
    Freedom to Write Index. Як пісьменнікі інфармавалі свет пра пандэмію
    Замежжа
    Літва спрашчае пераезд супрацоўнікаў кампаній з трэціх краін, у тым ліку з Беларусі
    Культура
    Мастацтва выцінанкі ў Беларусі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства
    У Мінску пройдзе міжнародная спецыялізаваная выстава зоатавараў і паслуг «Мирзоо»
    Замежжа
    «Слова „салідарнасьць“ стала мацерным у Расеі», — беларусы Масквы і Піцера пра выкраданьне, рэпрэсіі і дапамогу землякам
    Грамадства
    Мінгарвыканкам: У дзіцячых садках і школах штогод расце колькасць груп з беларускай мовай навучання
    Культура
    Яго ўсе звалі Татам: унучкі — пра аўтара культавага буквара Анатоля Клышку

Афіша

  • 29.04

    Анлайн-чытанне казкі «Сподачак для Цмока» Надзеі Ясмінскай

  • 23.04 17:00Лекция «Современная трактовка авторского права»
  • 24.04 14:00Лекцыя “Такі розны: плыні фемінізму і з чым іх ядуць”
  • 25.04 12:40Sex Education Day
  • 27.04 18:00Бібліятэка лемолага: Віктар Язневіч пра Станіслава Лема
  • 27.04 19:00Спектакль «Тры Жызэлі» на VOKA
  • 27.04 20:00Спектакль “Х-Традиция” пластического театра “ИнЖест”
  • 29.04 19:00Анлайн-чытанне казкі «Сподачак для Цмока» Надзеі Ясмінскай

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Назаві мяне па-беларуску!
    • Ашмяны: горад з пакручастай гісторыяй
    • Arche ладзіць велікодны распродаж: 40 выданняў, зніжкі да 70%
    • Пачалася масавая вакцынацыя ад кавіду. Чым прышчапіцца? Каму можна, а каму нельга? Адказвае доктар Салавей
    • Рэвалюцыя, якую зрабіла песня

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM