Брытанская навіновая кампанія BBC апублікавала свой штогадовы сьпіс найбольш натхняльных і ўплывовых жанчын сьвету. У сьпісе за 2020 год ёсьць Сьвятлана Ціханоўская, паведамляе Радыё Свабода.
«Сьвятлана Ціханоўская — былая кандыдатка на прэзыдэнта Беларусі, дзе яна ўзначаліла нацыянальна-дэмакратычны рух. У жніўні 2020 году прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка заявіў пра пераканаўчую перамогу на выбарах, выклікаўшы пратэсты па ўсёй краіне на фоне пашыраных абвінавачаньняў у фальсыфікацыі галасаваньня.
У хуткім часе пасьля выбараў, баючыся за бясьпеку сваіх дзяцей, Ціханоўская зьехала зь Беларусі ў Літву. Яна працягвае ўзначальваць дэмакратычны рух у выгнаньні».
BBC дае цытату Ціханоўскай:
«Ніколі, ні на імгненьне ня верце нікому, хто кажа, што вы слабыя. Мы часта не разумеем, якія мы моцныя».