• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
13.11.2017 | Грамадства

15 фактаў пра «віцебскія Курапаты», пахаваньне ля вёскі Хайсы, адкрытае 3 гады таму

Народны мэмарыял

1. 14 лістапада 2014 году грамадзкасьць упершыню даведалася пра месца расстрэлаў пад Віцебскам – перадае радыё “Свабода”. У той дзень віцебскія актывісты КХП БНФ разам з журналістамі выправіліся ў лес каля вёсак Хайсы і Дрыкольле на просьбу мясцовых жыхароў, якія знайшлі ў лесе чалавечыя парэшткі.

Паводле тутэйшых насельнікаў, чалавечыя парэшткі тут знаходзяць з 1990 году — у выніку таго, што ў лесе пачалі шукаць спажывы «чорныя капальнікі». Вяскоўцы яшчэ тады першы раз зьвярнуліся ў міліцыю ды сельсавет, але ім сказалі: «Гэта ня ваша справа».

Чарапы з кулявымі адтулінамі, знойдзеныя ў лесе (архіўнае фота)

Чарапы з кулявымі адтулінамі, знойдзеныя ў лесе (архіўнае фота)

2. За тры гады актывісты зьвярталіся да сьледчых, пракурораў і міліцыі 11 разоў.Першы раз — 12 лістапада 2014 году. Віцебскія сябры КХП БНФ імкнуліся ініцыяваць грунтоўную праверку па фактах знойдзеных парэшткаў, высьветліць дакладны час пахаваньня і імёны ахвяраў. Аднак ні пра якія вынікі расьсьледаваньня так і не даведаліся.

Косьці ў раскопах (архіўнае фота)

Косьці ў раскопах (архіўнае фота)

3. Увосень 2014 году ў лесе былі пастаўленыя першыя 5 крыжоў. Так пачалося стварэньне народнага мэмарыялу ў памяць пра забітых. Неўзабаве гэтыя крыжы зьніклі. Зварот у міліцыю не дапамог, а праз пэўны час крыжы знайшлі зламанымі самі актывісты.

Сымбалічная магіла з крыжам (архіўнае фота)

Сымбалічная магіла з крыжам (архіўнае фота)

4. Удзельнікі ініцыятывы «Хайсы» сабралі каля 40 аповедаў пра расстрэлы ў 1937-1938 гадах. Гэта ўспаміны старажылаў, якія паказваюць канкрэтныя месцы забойстваў, або тых, хто чуў пра масавыя забойстве ў лесе ад памерлых сваякоў. Але дзяржаўныя органы ня лічаць словы людзей доказамі, вартымі ўвагі.

89-гадовы Дзьмітрый Ганчароў, сьведка трагедыі

89-гадовы Дзьмітрый Ганчароў, сьведка трагедыі

5. Увесну 2015-га адкрывальнік «віцебскіх Курапатаў» Ян Дзяржаўцаў стварыў грамадзкую ініцыятыву «Хайсы». Найменьне грамадзкаму ўтварэньню вырашылі даць паводле назвы вёскі, каля якой былі знойдзеныя парэшткі. Ініцыятыва была створана, але зарэгістраваць яе як грамадзкую арганізацыю так і не ўдалося.

Ян Дзяржаўцаў (архіўнае фота)

Ян Дзяржаўцаў (архіўнае фота)

6. Увесну 2015 году ў лесе пад вёскай Хайсы ўпершыню пабывалі прадстаўнікі ўладаў. Пахаваньні агледзелі старшыня Мазалаўскага сельскага выканкаму Леанід Дубіна і сакратарка Кацярына Каралёва.

Прадстаўнікі мясцовых уладаў (архіўнае фота)

Прадстаўнікі мясцовых уладаў (архіўнае фота)

Таксама гэтыя мясьціны наведалі айцец Міхаіл з праваслаўнай царквы, што ў пасёлку Лужасна, і тамтэйшыя казакі. Сьвятар абяцаў неўзабаве адслужыць тут паніхіду па загінулых, але свайго абяцаньня ня выканаў. Спадар Дубіна адразу ж заявіў, што ва ўладаў няма грошай на помнік рэпрэсаваным.

Казакі і праваслаўны сьвятар

Казакі і праваслаўны сьвятар

7. Увосень 2015 году ў «расстрэльны лес» прыяжджалі навукоўцы, якія зазначылі, што пахаваньні дужа падобныя да курапацкіх. На запрашэньне Яна Дзяржаўцава адгукнуліся Мікалай Крывальцэвіч і Валянціна Вяргей: у свой час яны дасьледавалі менскія Курапаты, і ў Хайсах убачылі падабенства пахаваньняў — што косьці ляжаць у ямінах у некалькі пластоў. Бо расстраляных у 1930-я закідвалі зямлёй, а зьверху зноў хавалі забітых. На гэтую выснову мясцовыя ўлады таксама не зьвярнулі ўвагі.

Парэшткі ў яме (архіўнае фота)

Парэшткі ў яме (архіўнае фота)

8. У кастрычніку 2015-га ў лесе каля вёсак Хайсы і Дрыкольле працаваў 52-і пошукавы батальён, выкліканы ўладамі. Гэта падразьдзяленьне, якое мае права на правядзеньне раскопак і базуецца ў вайсковай частцы Заслонава ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласьці. Апрача парэшткаў і фрагмэнтаў жаночага ды мужчынскага абутку вайскоўцы знайшлі ў раскопах некалькі савецкіх манэт, выпушчаных у 1931-1936 гадах. На падэшвах абутку таксама дзе-нідзе захаваліся даты — 1930-я гады. Але з высновамі пра час пахаваньня віцебскіх актывістаў ніхто не пазнаёміў.

Парэшткі каля раскопаў (архіўнае фота)

Парэшткі каля раскопаў (архіўнае фота)

9. Парэшткі, эксгумаваныя пошукавікамі, у лістападзе 2015-га пахавалі як «ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны». Пахаваць косьці на брацкіх могілках каля станцыі Лужасна даў загад Мазалаўскі сельвыканкам. Падставай для гэтага стаў нібыта знойдзены пошукавікамі «фрагмэнт тканіны, ідэнтычнай той, зь якой выраблялася вайсковая форма нямецкіх жаўнэраў». Актывісты імкнуліся давесьці, што гэта памылка і блюзьнерства, але ў створаны «Аргкамітэт ушанаваньня памяці абаронцаў Айчыны і ахвяраў войнаў» іх не ўключылі.

Месца пахаваньня парэшткаў людзей, залічаных у ахвяры Вялікай Айчанный вайны (архіўнае фота)

Месца пахаваньня парэшткаў людзей, залічаных у ахвяры Вялікай Айчанный вайны (архіўнае фота)

10. Увесну 2017-га каля Хайсоў было адкрыта яшчэ адно невядомае масавае пахаваньне. Мясцовыя жыхары зноў знайшлі чалавечыя парэшткі — але ўжо ў іншым месцы. «Чорныя капальнікі» зрабілі 7 новых раскопаў, павыкідаўшы на паверхню косьці, фрагмэнты адзеньня, абутку і ўжытковых рэчаў.

Парэшткі ў лесе (архіўнае фота)

Парэшткі ў лесе (архіўнае фота)

11. У траўні 2017-га новае расстрэльнае месца стала «Аб’ектам 66 Д». Мясцовыя ўлады зноў выклікалі 52-гі пошукавы батальён, які заняўся эксгумацыяй парэшткаў і зборам артэфактаў. Паралельна з вайскоўцамі знаходкі аналізаваў прадстаўнік Акадэміі навук Алег Іоў, запрошаны на патрабаваньне актывістаў. Навуковец таксама пацьвердзіў падабенства пахаваньняў зь менскімі Курапатамі. Якія высновы былі зроблены вайсковымі археалягамі другі раз, дагэтуль ня ведаюць ні грамадзкасьць, ні актывісты ініцыятывы «Хайсы», якія распачалі традыцыю ўшанаваньня памяці загінулых.

Сьвечка памяці (архіўнае фота)

Сьвечка памяці (архіўнае фота)

12. Улетку 2017-га актывісты пачалі ўласныя дасьледаваньні на падставе знойдзеных артэфактаў і аповедаў мясцовых жыхароў. Удалося высьветліць імёны дзьвюх імаверных ахвяраў — настаўніцы Вольгі Данцыт і старшыні мясцовага калгасу Антона Рамашкі. Было вырашана зрабіць сымбалічныя магілы зь іхнымі імёнамі, пахаваўшы ў іх парэшткі, кінутыя ў лесе пошукавікамі.

Сымбалічная магіла Вольгі Данцыт (архіўнае фота)

Сымбалічная магіла Вольгі Данцыт (архіўнае фота)

Шыльда ў памяць пра Антона Рамашку (архіўнае фота)

Шыльда ў памяць пра Антона Рамашку (архіўнае фота)

13. Сёньня самаробны мэмарыял у «віцебскіх Курапатах» складаецца з 34-х крыжоў. 27 зь іх паставілі ў месцах раскопаў, дзе на працягу 3 гадоў знаходзілі чалавечыя парэшткі. Яшчэ 7 крыжоў — сымбалічныя: імі адзначаны ўваходы ў лес, дзе былі знойдзены чалавечыя парэшткі.

Сымбалічны крыж з боку вёскі Хайсы

Сымбалічны крыж з боку вёскі Хайсы

14. Апошні з крыжоў быў пастаўлены на трэція ўгодкі пасьля адкрыцьця «віцебскіх Курапатаў». Гэты крыж вышынёй больш як 4 мэтры ставілі каля дзясятка чалавек. Яго добра відаць з дарогі, якая ідзе зь Віцебску на Гарадок. Відаць ён і з чыгункі, якая праходзіць узбоч лесу у тым самым кірунку.

Усталяваньне апошняга крыжа 12 лістапада 2017 году

Усталяваньне апошняга крыжа 12 лістапада 2017 году

15. За тры мінулыя гады мясцовыя ўлады аніяк не прычыніліся да ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінізму. Нягледзячы на тое, што сярод расстраляных было нямала вядомых у Віцебску людзей, якія прынесьлі славу гэтаму гораду.

Паказальнікі ў лесе таксама зробленыя актывістамі

Паказальнікі ў лесе таксама зробленыя актывістамі

Радыё Свабода
Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле. Войны З 1420...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе. Заяўкі на ажыццяўленне журналісцкіх расследаванняў злачынстваў супраць работнікаў СМІ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM