• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
23.06.2017 | Афіша Музыка

15-гадовы гітарыст з Мінска завершыць «Джазавыя вечары 2017» (+відэа)

24 чэрвеня на сцэне каля Ратушы адбудзецца фінальны канцэрт фестывалю «Джазавыя вечары з Банкам БелВЭБ». Разам з Клівам Джонсам (ЗША), Набілем Хэмірам (Туніс), Premier Orchestra (Беларусь) і іншымі музыкамі завяршаць пяты сезон праекта будзе юны гітарыст Улад Кучынскі.

kuchinski-solo

Улад займаецца музыкай з 8 год. Спачатку ў музычнай школе №18 (электрагітара), а потым у музычнай школе №1 (класічная гітара), якую скончыў у гэтым годзе. Настаўнікам Улада з’яўляецца Віктар Самуілавіч Паяркаў, зараз музыка плануе паступаць у каледж імя Глінкі. Улюбёнымі гітарыстамі Улад называе Сціва Вая, Джорджа Бэнсана і Джо Сатрыяні. Прычым са Сцівам Ваем ён граў у Мінску ў 2013 годзе.

Гурт Kiwi і Улад Кучынскі – Being With You (кавер George Benson):

– Ідэя фестывалю гэтага году была ў тым, каб захаваць якасных замежных хэдлайнераў, але зрабіць яго больш адкрытым: для публікі з рознымі густамі і для беларускіх артыстаў, у тым ліку маладых талентаў. Гэта свята для ўсіх! Таму распачынала фэст неверагодная 7-гадовая Сафія Курловіч, а завяршаць будзе таленавіты 15-гадовы Улад Кучынскі, якога мы знайшлі праз конкурс заявак для фінальнага джэму, – адзначае Андрэй Каліна, музычны прадусар «Джазавых вечароў з Банкам БелВЭБ».

Акрамя Улада Кучынскага ў завяршаючым фестываль джэм-сэйшане знакамітую п’есу «Караван» Элінгтана і Цізола выканаюць усе ўдзельнікі фінальнага канцэрта, а таксама музыкі з розных гарадоў Беларусі: Раман Волазняў (вакал, Мінск), Андрэй Ускоў (гітара, Віцебск), Андрэй Церабеж (саксафон, Мінск), Іван Барысаў (гітара, Салігорск), Максім Ласкутоў (трамбон, Мінск), Яўген Казак (саксафон, Гомель), Сяргей Жамчужны (тэнар-саксафон, Магілёў). Адмысловы госць джэма – Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валерый Шчарыца (труба).

У заключную суботу 24 чэрвеня на «Джазавых вечарах» свае праграмы прадставяць вакаліст Кліў Джонс (ЗША), мультыінструменталіст Набіль Хэмір (Туніс), калектывы Premier Orchestra і Minsk Voices (Беларусь). Прагучаць стандарты з репертуару Нэта Кінга Коўла, Луі Армстронга, Рэя Чарльза, Элы Фіцджэральд, а таксама аўтарскія кампазіцыі Кліва Джонса, Набіля Хеміра і Канстанціна Гарачага.

Пачатак канцэрта ў 20:00. Уваход вольны. Арганізатарамі мерапрыемства ў гэтым годзе выступаюць Мінгарвыканкам, канцэртнае агенцтва «4А-Івэнт», Беларускі саюз музычных дзеячоў. Генеральны партнёр фестывалю – ААТ «Банк БелВЭБ». Партнёр – таксі «Пятніца».

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі

Сёння — 129-я гадавіна з дня нараджэння беларускага навуковага і грамадска-палітычнага дзеяча Браніслава Тарашкевіча. Асоба стваральніка першай беларускай граматыкі вельмі спрэчная, адны лічаць яго выбітным...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу

Аналітык Вадзім Мажэйка тлумачыць «Свабодзе», чаму ён вырашыў звольніцца зь Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры, дзе чатыры гады выкладаў гуманітарныя дысцыпліны. Вадзім Мажэйка ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Стартуе новы сезон літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Прэмія прысуджаецца за найлепшую дэбютную папяровую ці электронную кнігу на беларускай мове. Прымаюцца кнігі, выпушчаныя ў 2019 і...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом

Леанід Лыч пайшоў з жыцця 17 студзеня. Развітанне са знаным гісторыкам, прафесарам, доктарам гістарычных навук адбылося 19 студзеня ў памінальнай залі на Сямашка, 8/8, піша Новы Час. ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча
    Грамадства
    У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом
    Грамадства
    Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА
    Замежжа
    ​​​​​​​«Забойства Шарамета будзе раскрытае», — былы спэцназавец Макар даў паказаньні ў Кіеве
    Каранавірус
    Сёння пачнуць вакцыянаваць медработнікаў, што знаходзяцца ў зоне рызыкі
    Грамадства
    «Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца
    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Што гэта за танцавальны флэшмоб «Іерусалім», да якога масава далучаюцца ўсё новыя беларусы?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM