• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
29.09.2016 | Кіно

«25» Андрэя Куцілы: шэрых дзён шэраг

Калі беларускаму дакументалісту няма пра што здымаць, ён «хаваецца ў бульбу». Таму наш дакументальны фільм так лёгка пазнаць: бабулі, коцікі і кроплі вады, што маляўніча падаюць са страхі вясковай хаты. Відаць, менавіта гэта азначае, што мы маем уласную школу кінематаграфіі. Не, у этнаграфічным кіно няма нічога дрэннага, але такое пастаянства толькі спачатку выклікае замілаванне, а потым амаль непазбежна – перанасычэнне і раздражненне. Натуральна, у вёсцы таксама можна знайсці і свежы сюжэт, і не зацяганыя кадры, бо дакументалістыка – гэта не паставіць камеру ды пайсці курыць, але актыўная праца па даследаванні рэальнасці. Занадта часта ў дачыненні да самых розных дакументальных стужак пішуць, што яны зробленыя «метадам назірання», на самай жа справе большасць з іх – зусім не сінема верытэ, і калі ў кадры паўхвіліны варкоча той самы пярэсты кот, то лепш бы яму хоць неяк спрычыняцца да агульнай задумы.

Андрэй Куціла падчас здымак фільма

Андрэй Куціла падчас здымак фільма

Андрэй Куціла паспеў аддаць даніну дажджавым кроплям у сваім нядаўнім фільме “Госці” (разам з іншымі стужкамі яго можна будзе паглядзець на анлайн-фестывалі BELARUSDOCS), і ўсё ж калі ён і не шукае нейкае новай эстэтыкі, тэматыка фільма (вясковы прытулак для жабракоў і людзей сталага веку) хоць і знаёма сацыяльна ангажаваная, але нетрывіяльная. Часам бывае ўражанне, што дзесьці Куціла «дае Аслюка», але гэты майстар дакументальнага кіно настолькі важны, што часам можна і прыдумаць ягоны ўплыў. Ва ўсялякім разе, можна смела сцвярджаць, што малады рэжысёр хоць і не працуе на «Летапісе», але працягвае традыцыі беларускай дакументалістыкі пераважна ў добрым, але часам і ў кепскім сэнсе. Нават такія «дзяжурныя» тэмы, як тэлеперадачы пра прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі (цыкл «Пераемнікі») у яго рэалізаваныя ўважліва і часцей за ўсё без злоўжывання ўласцівымі тэме клішэ.

still-1

Фільм “25” заслугоўвае ўвагі хаця б таму, што праекты такой амбітнасці даволі рэдкія: Андрэй Куціла абірае трох хлопцаў і дзвюх дзяўчат, што нарадзіліся разам з незалежнасцю Рэспублікі Беларусь, і спрабуе паказаць, чым і як яны жывуць. Мы, канечне, не бачым іх нараджэння, але ў фільм гледача ўводзяць кадры нараджэння дзіцяці з сапраўднай хронікі 1989–90-х гадоў, і метафарычнасць задумы робіцца яшчэ выразнейшай. Аднак Куціла не спяшаецца ставіць дыягназ грамадству (абраны тон даволі нейтральны, і ў рэжысёра атрымліваецца пазбегнуць фанабэрлівай паблажлівасці, даволі частай, калі адукаваныя творчыя людзі здымаюць кіно пра людзей «з народу»). Ідэя можа нагадаць серыял «Народжаныя ў СССР», але розніца прынцыповая: калі серыял Сяргея Мірашнічэнкі – гэта кінадаследаванне (невядома, кім стануць праз n-ю колькасць гадоў абраныя дзеці), то Андрэй Куціла выбіраў сваіх герояў амаль як выбіраюць персанажаў у гульнявым кіно. Мы маем інжынера з Баранавічаў, гастарбайтара з Гомеля, дзяўчыну-сірату ў разводзе і з дзецьмі, маладую маці і вясковую сям’ю. Відавочна, такі выбар наўрад ці прадстаўляе сярэднестатыстычнага беларуса (чытач можа пры жаданні спраўдзіць статыстыку), але даць усёабдымную карціну ў фармаце не сярэднеметражнага фільма было б праблематычна, дый задачы такой рэжысёр не ставіў. Сам аўтар гаворыць пра намер паказаць уласнае бачанне пакалення, зафіксаваць «мазкі жыцця», кіно ўсё ж не мусіць дубляваць працу Міністэрства статыстыкі і аналізу.

Вядома, любая, нават самая імпрэсіяністычная, стужка прадстаўляе пэўны мастацкі свет (у тым ліку ў выпадку дакументальнага фільма), які знаходзіцца ў пэўных стасунках з рэальнасцю. Глядач мае звычку ўспрымаць дакументальнае кіно як праўдзівы адбітак рэчаіснасці, а гулянявое – як фантазію, аднак пра аднаго і таго ж рэальнага чалавека розныя дакументалісты здымуць непадобныя фільмы. Дык вось тое, якімі ўявіў Андрэй Куціла пакаленне дваццаціпяцігадовых, выклікае шэраг пытанняў. У першую чаргу, не зусім зразумелыя жаночыя вобразы, бо Крысціна і Яна абедзве вызначаныя праз мацярынства; яны, імаверна, цікавяцца чымсьці акрамя дзяцей, але гэта застаецца за кадрам. Што гэта мусіць дэманстраваць: «натуральную» ролю жанчыны ці тое, што менавіта так яна найчасцей успрымаецца ў грамадстве? Хлопцы тым часам паказаныя больш рознабакова, мы бачым іх у розных сацыяльных сітуацыях. Што праўда, сітуацыі гэтыя паказваюць умоўна ключавыя моманты іх жыцця, у значнай ступені вызначаныя рэжысёрам яшчэ да пачатку здымак. Уявіце сабе ўласнае жыццё, што зводзілася б да найбольш тыповых сітуацыяў, у якія рэгулярна трапляюць усе людзі падобнага сацыяльнага становішча. Нядзіўна, што ад такой карціны можа скласціся даволі змрочнае ўражанне.

still-5

У гэтай пралічанасці – галоўны недахоп дыхтоўна зробленага фільма, бо нават калі сапраўднае жыццё і можна ў значнай ступені прадказаць, яно ніколі не зводзіцца да схемы «нараджэнне, вучоба, праца, шлюб, …, смерць». Можна выбраць пэўнага чалавека, папярэдне ўявіць ягонае жыццё і зняць у такіх вузкіх межах, каб ён выглядаў адпаведна плану, ды толькі гэта ўжо небяспечна блізка ад таго кшталту дакументалістыкі, якой займаўся Роберт Флаэрці. У тыповых абставінах, сярод шэрагу шэрых дзён, усе разыгрываюць вядомыя ролі, і выглядаюць больш абстрактнымі сацыяльнымі функцыямі, а не жывымі асобамі. Але ж чалавечае існаванне важнейшае за суплёт штодзённых узаемадзеянняў і за гісторыю, часткай якой яно можа стаць. На шчасце, часам у “25” можна адчуць ці прымроіць нешта падобнае: у песні «Мы ніколі не памром», якая стала лейтматывам фільма, у эпізодзе, дзе адна з дзяўчат супакойвае дзіця, што не хоча спаць. Дзіця глядзіць у акно на жыццё, што не было ўпісанае ў даволі жорсткую схему фільма, а маці кажа яму: «Пажадай добрай ночы машынцы, пажадай добрай ночы камп’ютару…» Хочацца дадаць: «Пажадай добрай ночы беларускаму кіно, і яно абудзіцца мацнейшым».

Максім Карпіцкі

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Байнэт

Twitter анансаваў платную падпіску на доступ да эксклюзіўнага кантэнту

У Twitter з'явіцца функцыя Super Follow, якая дазволіць уладальнікам акаўнтаў браць грошы з падпісантаў за доступ да эксклюзіўнага...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Краіна

Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!

Сёння вандруем з «Будзьма!» у Слонім — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Панямоння на рацэ Шчара, вядомы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Каманда «Прэс-клуба» патрабуе вызваліць затрыманых калег

Заснавальніца прэс-клуба Юлія Слуцкая, фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі, праграмны дырэктар Ала Шарко і аператар...

valiancina_shauchenka
Замежжа

Беларусы Амерыкі праводзяць незвычайную эстафету сцяга. Фота

Гэта пачалося з Сіэтла, штат Вашынтон, на ціхаакіянскім узбярэжжы, перадае Наша Ніва. Пасля гэтага вялікі беларускі...

Апошнія навіны

    Байнэт
    Twitter анансаваў платную падпіску на доступ да эксклюзіўнага кантэнту
    Гісторыя Краіна
    Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!
    Грамадства
    Каманда «Прэс-клуба» патрабуе вызваліць затрыманых калег
    Замежжа
    Беларусы Амерыкі праводзяць незвычайную эстафету сцяга. Фота
    Грамадства
    «Амаральнасць ва ўсёй красе!» У Гомелі абласны суд прызнаў законным звальненне знакамітага гісторыка БелДУТ
    Грамадства
    У Беларусі рыхтуецца да запуску праект «Мова прафесіі», які дапаможа камунікаваць па-беларуску
    Замежжа
    Брытанская зорка тэатра Крысцін Мілвард у падтрымку беларусаў запісала ўрывак з «Час сэканд хэнд» Святланы Алексіевіч
    Краіна
    Анатоль Каханчык адмаўляецца перафарбаваць сваю бел-чырвона-белую хату
    Грамадства
    Як ня падаць духам у чаканьні пераменаў? Парады дысыдэнта Міхася Кукабакі, які правёў у лягерах 17 гадоў
    Музыка
    У сеціве пакажуць канцэрт беларускага гурта, удзельнікам якога далі па 15 сутак
    Замежжа
    Прадстаўнік Беларусі ў ААН: 100, максімум 200 чалавек пратэстоўцаў на двухмільённае насельніцтва сталіцы
    Грамадства
    Улады збіраюцца ўвесці крымінальную адказнасць за паўторны ўдзел у пратэсце
    Літаратура
    Беларускія літаратурныя часопісы зменяць выдаўца
    Гісторыя Краіна
    Палацы Брэсцкай вобласці
    Замежжа
    Сі Цзіньпін заявіў пра перамогу над беднасцю ў Кітаі

Афіша

  • 27.02 14:00Ноч ваўкоў анлайн і ў лесе
  • 02.03 18:30Жывая Бібліятэка. Дзень нулявой дыскрымінацыі
  • 03.03 18:30Сацыяльная гульня “Іншы погляд”.
  • 06.03 11:00Майстэрня Форум-тэатра
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Словы мацней»: Дзмітрый Строцаў чытае Майсея Кульбака
    • Бітва за Арктыку. Каму патрэбная ледзяная пустка на краі свету?
    • Крыж аднавілі, прэмію атрымалі, пра даследчыка забыліся
    • Беларусы запусцілі петыцыю з патрабаваннем праверыць, ці не падпадае ролік дзяржаўнага тэлеканала СТВ пад 130-ы артыкул КК аб рэабілітацыі нацызму
    • Касцюшку – да 7 гадоў турмы. Як бы маглі асудзіць вядомых беларусаў сёння. У карцінках

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM