• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
11.09.2017 | Беларуская мова

3% vs 97%: як уратаваць нацыянальную мову

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і грамадскі рух «Дзея» прэзентавалі шэраг рэкамендацый па паляпшэнні стану беларускай мовы на прэс-канферэнцыі 8 верасня.

«У банку прававой інфармацыі з прыкладна двухсот тысяч нарматыўных актаў толькі 3,1% беларускамоўныя. І нават гэтыя нешматлікія акты на беларускай мове маюць тэхнічны характар і невялікі аб’ём», — адзначыў юрыст «Дзеі» Аляксандр Жук. З поўным тэкстам даследавання можна азнаёміцца па спасылцы.

Каб выправіць дадзеную сітуацыю, паўгады таму ТБМ і «Дзея» распачалі ініцыятыву «Перакладатон», дзякуючы якой валанцёрамі быў перакладзены на беларускую мову Грамадзянскі кодэкс. Актывісты не збіраюцца спыняцца на гэтым, а плануюць перакласці аналагічным чынам Працоўны кодэкс, а таксама накіраваць рэкамендацыі па паляпшэнні стану беларускай мовы ва ўрад, парламент і Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў, з подпісам старшыні ТБМ Алега Трусава. Сярод сфармуляваных рэкамендацый:

  • унесці змены ў закон «Аб нарматыўных прававых актах», у адпаведнасці з якімі акт прымаецца на беларускай і рускай мовах;
  • увесці пасаду ўпаўнаважанага па абароне дзяржаўных моваў;
  • унесці змены ў закон «Аб абароне правоў спажыўцоў» і СТБ 1100-2016, паводле якіх інфармацыя павінна даводзіцца да спажыўца адразу на дзвюх дзяржаўных мовах;
  • дадаць змены ў закон «Аб рэкламе», паводле якіх рэклама мусіць падавацца адначасова на дзвюх мовах, або ўвесці норму аб 50% рэкламы кожнай з дзяржаўных моваў.

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў і намесніца старшыні ТБМ Алена Анісім адзначыла, што праект закона «Аб нарматыўных прававых актах» падрыхтаваны на беларускай мове. «Зараз сваю задачу я бачу ў тым, каб пераканаць дэпутатаў, Савет міністраў прыняць гэты дакумент адначасова на дзвюх дзяржаўных мовах у Палаце прадстаўнікоў у другім чытанні», — дадае Анісім.

Апроч праекта рэкамендацый у заканадаўчай сферы, актывісты «Дзеі» прадставілі сайт Nabyvaj.by, што ўяўляе сабой сэрвіс бясплатнага перакладу для беларускіх і замежных бізнэс-суб’ектаў. На дадзеным сайце прадстаўнікі той ці іншай кампаніі могуць пакідаць заяўкі з матэрыяламі, што хацелі б перакласці на беларускую мову (інфармацыя пра кампанію ці пра пэўны тавар: склад прадукта, інструкцыя карыстання таварам і інш.).

Акрамя таго, электронны рэсурс дае магчымасць прагледзець ужо існуючыя прыклады паспяховага выкарыстання беларускай мовы ў маркетынгу і рэкламе. Сярод іх прысутнічаюць як Velcom, Symbal.by, «Лідскае піва», так і, напрыклад, Coca-Cola з нядаўняй рэкламнай кампаніяй з удзелам гурту Naviband.

«Мы хочам прасоўваць гэтыя прыклады, а таксама матываваць іншых гульцоў на рынку ўжываць беларускую мову ў сваім бізнэсе», — адзначыў лідар «Дзеі» Алесь Лагвінец. Палітык таксама дадаў, што ён разам з аднадумцамі плануе рассылаць бізнэсоўцам лісты з прапановай скарыстацца бясплатнай паслугай перакладу патрэбнай ім інфармацыі, а таксама накіроўваць лісты падзякі тым кампаніям, што ўжо пачалі карыстаць беларускую мову ў камунікацыі са спажыўцом. «Мы спадзяёмся, што здолеем атрымаць станоўчы водгук ад уплывовых гульцоў рынку, і неўзабаве гэта стане добрым знакам для кампаніі, што яна ёсць у каталогу на гэтым сайце».

Ганна Клімовіч, інфаграфіка Ганны Клокавай, Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM