• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
15.12.2016 | Літаратура

30-годдзе «Тутэйшых» адзначылі ў Мінску (+ФОТА)

Халодным зімовым вечарам у Палацы мастацтваў, дзе толькі што пераабралі страшыню Беларускага саюзу мастакоў, прыхільнікі, стваральнікі і ўдзельнікі легендарнага літаратурнага таварыства “Тутэйшыя” правялі юбілейную вечарыну ў гонар свайго 30-годдзя.

tut_005

Імпрэза нечым нагадвала вечар сустрэчы выпускнікоў пэўнай школы ці ВНУ: даволі вялікая зала ледзь не напоўніцу, але прынамсі на тры чвэрці складалася з саміх “тутэйшаўцаў”. Старонніх слухачоў было досыць мала, тут усе былі свае, адно што даўно не бачыліся, і таму перад пачаткам на ўваходзе ў залу і ўнутры яе назіраўся ажыўлены рух, размовы і поціскі рук.

Рэч у тым, што і самыя “Тутэйшыя” былі арганізацыяй шматлюднай, можна сказаць, масавай, і ў пэўным сэнсе іх сапраўды можна было параўнаць, як гэта і рабілася цягам імпрэзы, з часамі 1920-х гадоў. Як і тады, у памяці засталіся толькі некалькі дзясяткаў дзеячоў культуры. Для астатніх “Тутэйшыя” засталіся прыемнымі ўспамінамі бурлівай маладосці другой паловы 1980-х.

Таму і старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, які першым атрымаў слова ад вядоўцаў вечарыны Сяргея Кавалёва і Алеся Бяляцкага, адразу ж павіншаваў наведнікаў “са святам сустрэчы даўніх сяброў” і параіў збірацца часцей, “хаця б раз на пяць гадоў, бо многія не бачыліся калі не трыццаць, дык дваццаць гадоў”:

– Я не пагаджаюся крытыкамі, якія пішуць, што “Тутэйшыя” – гэта страчанае пакаленне. Гэта абсалютна не так. Я б назваў нашае пакаленне хутчэй замоўчаным. Крытыкамі і літаратуразнаўцамі, афіцыйнымі структурамі. Замоўчаным наўмысна, спецыяльна, таму што нашае пакаленне ішло ў літаратуру і грамадскую дзейнасць апазіцыйным да таго часу, да той літаратуры, да афіцыёзу. Потым праз колькі гадоў адносна вольнай незалежнай Беларусі зноў вярнуліся часы, падобныя да савецкіх. “Тутэйшыя” фактычна ў поўным складзе засталіся ў сваім Саюзе пісьменнікаў, захавалі вернасць сабе маладым.

Як ствараюцца суполкі? Звычайна, яны ўзнікаюць не на пустым месцы. Павінна быць пэўнае кола, якое гуртуецца вакол асобы. Такое кола ўзнікла ў 1980-я вакол братоў Адамчыкаў, Адама Глобуса і Міраслава Шайбака. Такія колы маглі фарміравацца вакол рэдакцый, і так сталася  з рэдакцыяй газеты “Хімік” у Наваполацку. У “Тутэйшых” усё пачалося з таго, што з Гомеля ў Мінск прыехалі тры волаты: Анатоль Сыс, Сяргей Дубавец і Алесь Бяляцкі. Добра, што Таварыства было легалізаванае тагачасным кіраўніцтвам Саюза пісьменнікаў, тут трэба падзякаваць Максіму Танку і Нілу Гілевічу, якія далі памяшканне, далі магчымасць збірацца ў Доме літаратара. На той час у Гомелі існавала адзіная філія “Тутэйшых” па-за межамі Мінску, якая існавала пры моладзевым аб’яднанні “Талака”. Раз на тыдзень мы збіраліся, да нас прыязджалі Данута Бічэль, Уладзімір Арлоў, Алег Мінкін. Тое былі вельмі цікавыя сустрэчы, дыскусіі пра літаратуру. Думаю, што гэтая старонка таксама павінна застацца ў гісторыі і не быць забытай.

Сумаваць не варта. Што такое 50 ці 60 гадоў для творцы – гэта сапраўдны росквіт. Думаю, лепшыя творы “Тутэйшых” яшчэ наперадзе.

Інтрыгу і нязгоду ўвёў у ход вечарыны Алесь Аркуш, былы “тутэйшавец” і заснавальнік Таварыства вольных літаратараў. Ён заявіў, што, хоць пакаленне і склалася, але яно не дало сакральнай кнігі, як гэта атрымалася ў нашаніўцаў ці ўзвышаўцаў. Усе кнігі вымушаныя  былі выходзіць пад грыфам афіцыйных выдавецтваў, і таму неслі на сабе пячатку цэнзуры. Калі ж у дзевяностыя гады распачалася незалежная кнігавыдавецкая дзейнасць, “шлюзы закрыліся”, і сакральнай кнігі папросту ўжо не магло быць.

Сяргей Дубавец, аўтар маніфеста “Тутэйшых”, не пагадзіўся ні з “страчанасцю”, ні з нерэалізаванасцю: “Крыху смешна гаварыць пра “Тутэйшых” у мемарыяльным ключы, настолькі гэта нехарактэрна было для іх радыкальнай атмасферы. Усе былі рэзкія, маглі аблаяць творы на абмеркаванні, Сыс ці Глобус маглі так спрачацца, што хапаліся за грудкі. Наконт рэалізаванасці, то скажу, што аднаўленне “Нашай Нівы” было цалкам прадуктам “Тутэйшых” і па задуме, і па творах: жывая, адкрытая, творчая беларушчына. Беларуская літаратура наогул пакаленчая, было нашаніўства, былі дваццатыя гады з “Маладняком” і “Узвышшам”, потым гады жаху, пасля чаго з’явілася філалагічнае пакаленне, дзецьмі якога фактычна і былі “Тутэйшыя”. Цяперашняе пакаленне, можна сказаць, нашы дзеці, але яны яшчэ не аформіліся і асэнсаваць іх ніхто не бярэцца. А вось “Тутэйшыя” цалкам сфармаваная з’ява”.

Вечарына ішла ў некалькіх накірунках. Хтосьці вырашыў дзяліцца сваімі ўспамінамі, хтосьці наадварот абмежаваўся вершамі, як Уладзмір Сіўчыкаў, Алесь Ліпай, Алег Мінкін, Людка Сільнова, Іна Снарская, нехта перамяжоўваў вершы і ўспаміны, як Славамір Адамовіч, Павал Зьмітрук і Міхась Скобла. Пра ўвагу да “Тутэйшых” з боку КДБ узгадалі Славамір Адамовіч і Максім Клімковіч. Па-над залай увесь час лунаў мяцежны дух Анатоля Сыса і сціплай паэткі Таццяны Сапач. То вылятаючы з успамінаў пра хлёсткія словы ці ўчынкі, то адбіваючыся на вялізарным экране са старога чорна-белага фотаздымка, але найбольш адчувальна – праз песні Вальжыны Цярэшчанка і Касі Камоцкай.

Напрыканцы літаратуразнаўца Сяргей Кавалёў яшчэ раз заклікаў усіх сяброў таварыства напісаць успаміны, апублікаваць старыя запісы і дзённікі, бо пакуль што пра васьмідзясятыя вядома значна менш, як пра дваццатыя. Застаецца спадзявацца, што толькі ўспамінамі “тутэйшаўцы” не абмяжуюцца.

Сяргей Кавалёў і Алесь Бяляцкі

Старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч

Уверсе, злева направа: Алесь Аркуш; Валянціна Аксак, Уладзімір Арлоў, Аляксандр Лукашук; унізе: Сяргей Дубавец, Міхась Скобла

Злева направа: Вальжына Цярэшчанка, Уладзімір Сіўчыкаў, Славамір Адамовіч, Максім Клімковіч 

Людка Сільнова

Алег Мінкін

Уверсе: Алесь Ліпай; унізе: Сяргей Кавалёў, Павал Дзмітрук, Уладзімір Арлоў

Іна Снарская

Сяржук Сыс, Наталля Кучмель, Аксана Спрынчан, Кася Камоцкая

Спявае Кася Камоцкая

Ціхан Чарнякевіч, для lit-bel.org; фота Вікторыі Трэнас

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM