• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
03.05.2018 | Навіны "Будзьма!" У краіне

6 сустрэч ад “Будзьма беларусамі!”

Разам з цеплынёй, што дорыць нам сонца, цеплыню і радасць дарылі мінулым тыднем і творчыя сустрэчы ад грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

24 красавіка ў канцэртнай залі сталічнай СШ № 37 з эстэтычным ухілам прайшла літаратурна-музычная сустрэча з гуртом “Балцкі Субстрат”. Музыкі прадставілі адмыслова складзеную з кампазіцый паводле беларускіх народных песень і тэкстаў беларускіх паэтаў праграму. Акрамя актыўнага слухання школьнікі змаглі паўдзельнічаць у музычна-гістарычнай віктарыне на прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Напрыканцы ўсе ахвотныя змаглі асабіста пазнаёміцца з музычнымі інструментамі, якія гучалі цягам сустрэчы.

 

 

25 красавіка ў рамках курса “Мова нанова” у Берасці адбылася прэзентацыя кнігі “Самурай” Алеся Кіркевіча і дыскусія на тэму “журналістыка і літаратура” (лакацыя – Краязнаўчы музей, вул.К.Марска, 60). Паколькі аўтарам кнігі з’яўляецца журналіст, прэзентацыя апынулася дарэчнай у кантэксце тэмы занятку. Паразмаўлялі з берасцейцамі, навошта патрэбная беларускамоўная журналістыка, у чым “кейсы” і асаблівасці, калі журналіст, а не пісьменнік, стварае літаратуру, ці важна апісваць ды рэфлексаваць у літаратуры сучаснасць ды інш. Напрыканцы сустрэчы выдавецтва “Кнігазбор” прэзентавала свае выданні. Цёплая сяброўская атмасфера панавала гэтым разам на занятках “Мовы нанова” – абаяльны малады журналіст-пісьменнік поўнасцю захапіў увагу наведнікаў курсаў.

 

 

 

Наступным днём у Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы ў межах праекта “Давай пагаворым” выступіла пісьменніца Людміла Рублеўская. Спадарыня Людміла пазнаёміла дзевяцікласнікаў з цікавым светам беларускай гісторыка-прыгодніцкай літаратуры, распавяла пра свае захапленні і тое, што натхняе пісаць. Больш падрабязна пра сустрэчу можна пачытаць тут.

 

Гэтым жа днём у гарадской бібліятэцы імя У. Корбана г. Оршы выступаў Уладзімір Арлоў. Аўдыторыя цёпла прымала знакамітага пісьменніка. Тут спадар Уладзімір прэзентаваў свае кнігі “Айчына”, і “Танцы над горадам”.

27 красавіка пісьменнік завітаў у Віцебскі паб “Торвальд” з прэзентацыяй “Айчыны”, “Танцаў над горадам” і “Пяцікніжжа”. Падчас сустрэчы спадар Уладзімір абвясціў конкурс на самае арыгінальнае пытанне – было абрана 5 пераможцаў, якія атрымалі прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

У суботу напярэдадні “вялікіх” выходных адбылася яшчэ адна цудоўная сустрэча – паэт Віктар Сямашка і музыкі з Мінску выступілі ў Мазыры. Выступ адбыўся ў культурнай прасторы “Даліна Анёлаў” пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Канцэрт рыхтаваўся цягам ажно двух гадоў. Па словах мазырскіх арганізатараў “Даліна Анёлаў” збірае рамантыкаў, якія “гатовыя рваць свой мозг дзеля ідэі і мастацтва”. І гэты канцэрт стаўся адпраўным пунктам для цэлага шэрагу падобных выступаў. Гасцей суботняй вечарыны чакала мэладэкламацыя вершаў ад паэта Віктара Сямашкі, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Глыбокі сімвалізм паэтычных радкоў падтрымалі музычнай імправізацыяй Уладзь Лянкевіч (бас), Дзяніс Кудраўцаў (гітара), Яўген Булдык (бубнач) і Максім Іўкін (клявішы).

Па водгуках слухачоў, у музыкаў атрымалася стварыць незвычайную, “касмічную” атмасферу, у якой прысутныя з лёгкасцю адказалі на пытанні віктарыны, датычнай гісторыі і культуры Мазыра, на прызы кампаніі “Будзьма беларусамі!”. (фота Ірыны Сяргейчык)

P.S. Калі Вы жадаеце зладзіць цікавую сустрэчу з “Будзьма беларусамі!” у сваёй мясцовасці, пішыце на скрыню: stasyaky88@gmail.com – будзем рады новым сябрам!

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле. Войны З 1420...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе. Заяўкі на ажыццяўленне журналісцкіх расследаванняў злачынстваў супраць работнікаў СМІ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM