• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
07.04.2017 | Гісторыя

7 красавіка — дзень пачатку беларускай палітычнай рэвалюцыі

7 красавіка (25 сакавіка па старым стылі) 1917 у Мінску адбыўся З’езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Чаму гэтая дата вылучаецца нават у багаты на падзеі 1917 год, расказвае гісторык Анатоль Сідарэвіч.

«Гэта першы ў гісторыі з’езд беларусаў. Як левыя, так і правыя, як палітычныя, так і культурныя дзеячы сабраліся разам, каб абмеркаваць будучыню.

Упершыню былі сфармуляваныя беларускія пастулаты. Абранае беларускае прадстаўніцтва перад расійскім Часовым урадам і мясцовымі органамі ўлады, — кажа Анатоль Сідарэвіч. —

І ёсць пэўная сімволіка ў тым, што ён адбыўся 25 сакавіка па старым стылі, у дзень, калі і праваслаўныя, і каталікі адзначалі Звеставанне. А праз год, 25 сакавіка — па новым ужо стылі — 1918 года была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Такім чынам сто гадоў таму пачалася беларуская палітычная рэвалюцыя. Ідэалагічны базіс яе быў падведзены ад 1903 — калі Грамада сфармулявала ідэю незалежнасці Беларусі».

Ініцыятарам з’езду быў Аркадзь Смоліч, тады кіраўнік мінскай арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады, а пазней — сябра Рады БНР, аўтар першай «Геаграфіі Беларусі», акадэмік, расстраляны ў 1937-м.

Аркадзь Смоліч

Аркадзь Смоліч

Смоліч разаслаў запрашэнні, на якія адгукнуліся 150 чалавек. «Дзе адбываўся з’езд — не ведаю, Зоська Верас не згадвала ва ўспамінах», — кажа Сідарэвіч.

Смоліч вітаў удзельнікаў ад імя БСГ.

Ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі прамаўляў ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, якога немцы загубяць у Трасцянцы ў Другую сусветную.

Вінцэнт Гадлеўскі

Вінцэнт Гадлеўскі

Вінцэнт Гадлеўскі казаў на з’ездзе: беларусам, каб быць моцным народам, трэба мець нацыянальную школу, культуру, мову і аўтаномію.

З’езд вызначаўся адзінадушшам ва ўсіх важных пытаннях. «У хуткім часе яго ўдзельнікі разыйдуцца ў поглядах. Жылуновіч і Фальскі стануць камуністамі, Смоліч і Заяц увойдуць у Раду БНР, Зямкевіч стане правым, Аляксюк стане на прапольскія пазіцыі. Але на з’ездзе ўсе адзінадушна давалі адлуп эсэру Метліну, які з трыбуны заявіў, што беларусаў не існуе».

На з’ездзе казалі пра школьніцтва, выдавецкую справу, самакіраванне, палітычныя пытанні.Сярод камісій, якія былі сфармаваныя, вылучалася этнаграфічная. Бо пытанне этнаграфічных межаў было адным з самых вострых палітычных пытанняў у той час.

Паўставалі літоўская, польская дзяржавы, і яны дэкларавалі свае правы на частку беларускіх тэрыторый.

З’езд стварыў Беларускі нацыянальны Камітэт, які меўся быць органам улады на ўсіх беларускіх землях. На чале яго стаў Раман Скірмунт. «Скірмунт, як былы дэпутат Дзяржаўнай думы, член Дзяржаўнай рады імперыі, мог годна прадстаўляць БНК перад Піцерам і Варшавай.

Раман Скірмунт.

Раман Скірмунт

Але абранне памешчыка кіраўніком Нацыянальнага камітэта сустрэла рэзкую крытыку: мінскія бальшавікі на чале з Фрунзе-Міхайлавым фактычна скарысталіся гэтым, каб пачаць антыбеларускую кампанію.

Дарэчы, «сваіх» бальшавікоў у Мінску, каб не вайна, не было б. Вільгельм Кнорын прызнаваў гэта, пішучы, што ў «рамесным і мяшчанскім Мінску бальшавіцкіх традыцый ніколі не было». А з’явіліся яны дзякуючы «старой бальшавіцкай гвардыі, закінутай вайной з Ленінграда, Масквы, Іванава і іншых цэнтраў».

На з’ездзе сфармавалі і дэлегацыю ў Пецярбург, да Часовага ўраду, каб заявіць аб правах беларускай нацыі. Успаміны пра паездку пакінуў Гадлеўскі. «Скончылася яна нічым.

Часовы ўрад не быў згодны нават на федэрацыю. Добра вядомая фраза Керанскага: мы не збіраемся ператвараць Расію ў этнаграфічны музей», — кажа Сідарэвіч. — Хоць пазней лідар расійскіх эсэраў Чарноў са скрухай прызнаваў: мы недаацанілі нацыянальнае пытанне».

Болей пра з’езд можна пачытаць у кнізе Станіслава Рудовіча «Час выбару», яго пратаколы перадрукаваныя ў кнізе ўспамінаў Зоські Верас «Я помню ўсё».

Праз год пасля З’езду нацыянальных арганізацый, 25 сакавіка 1918, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвесціць незалежнасць.

Запісаў Сяргей Мікулевіч, nn.by

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«За паўтара месяца мая душэўная стараннасць сышла ў мінус». Пісьменніца з Мінску прадала кватэру і купіла сінагогу

У студзені 2021 года пісьменніца з Мінска Ілона Караваева, якая піша пад літаратурным псеўданімам Іаана Рыўз, купіла...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

«Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»

«Гісторыю, якая цяпер адбываецца, варта было запісаць вышыўкай», — кажа мастачка Руфіна Базлава. Зь мінулага лета...

valiancina_shauchenka
Кіно

Дакументальны фільм Аляксея Палуяна «Смеласць» («Сourage») патрапіў у праграму Берлінскага кінафестывалю

Берлінскі кінафестываль — адзін з трох вядучых кінафорумаў у свеце. І гэта адно з самых вялікіх міжнародных...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Асобная алімпіяда для Беларусі, Эрытрэі і М'янмы

Аляксей Гайдукевіч піша на budzma.by пра новыя магчымыя абмежаванні з боку Міжнароднага алімпійскага камітэта ў дачыненні...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «За паўтара месяца мая душэўная стараннасць сышла ў мінус». Пісьменніца з Мінску прадала кватэру і купіла сінагогу
    Мастацтва
    «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    Кіно
    Дакументальны фільм Аляксея Палуяна «Смеласць» («Сourage») патрапіў у праграму Берлінскага кінафестывалю
    Грамадства
    Асобная алімпіяда для Беларусі, Эрытрэі і М'янмы
    Грамадства
    Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    Грамадства
    Згуртаванасць і салідарнасць: чаму заўзятары байкатуюць беларускі футбол
    Гісторыя
    «Ліст 28-мі» альбо як Гарбачоў беларускую мову ратаваў
    Тэатр
    Сёння ў Купалаўскім плануюць паказаць «Паўлінку»
    Грамадства
    Крама нацыянальнай сімволікі Symbal.by цалкам спыніла сваю працу
    Гісторыя
    100 год таму ў Гродне працавала запалкавая фабрыка. Аб ёй усе забыліся
    Музыка
    Міліцыянты сарвалі здымкі гурту «Дай дарогу!» ў адным зь менскіх клюбаў
    Музыка
    10 натхняльных песень гэтай вясны
    Літаратура
    У «Кантэксце» — Віктар Слінка. Новы выпуск праграмы!
    Замежжа
    Беларус апублікаваў інфармацыю аб усіх вядомых пахаваннях суайчыннікаў у Чэхіі і Славакіі
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...

Афіша

  • 04.03 20:00Кірыл Кедук і Міхаіл Радунскі: анлайн-канцэрт класічнай музыкі
  • 06.03 11:00Майстэрня Форум-тэатра
  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Палацы Брэсцкай вобласці
    • Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!
    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Амаральнасць ва ўсёй красе!» У Гомелі абласны суд прызнаў законным звальненне знакамітага гісторыка БелДУТ
    • У Беларусі рыхтуецца да запуску праект «Мова прафесіі», які дапаможа камунікаваць па-беларуску

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM