• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
05.11.2020 | Афіша Кіно

У масках і з шахматнай рассадкай: 7 вартых падзей кінафестывалю «Лістапад»

Большасць міжнародных кінафестываляў праз пандэмію альбо перанеслася, альбо перайшла ў анлайн. Мінскі «Лістапад» — гэта ўжо таксама «абкатаная» практыка — сёлета сумясціць абодва фарматы. Ужо з 6 лістапада журы і акрэдытаваныя замежныя «госці» будуць глядзець кіно анлайн, а беларуская публіка зможа карыстацца раскладам паказаў у мінскіх кінатэатрах. Тое ж — з дыскусіямі і майстар-класамі, да якіх магчыма далучыцца фізічна, але таксама праз трансляцыю ці запіс. «Наша Ніва» зрабіла падборку падзей 27-га кінафестывалю, якія варта не прапусціць — у масцы і трымаючы дыстанцыю.


«Урокі фарсі» Вадзіма Перэльмана

Усё пачнецца з галівудскага рэжысёра ўкраінскага паходжання Вадзіма Перэльмана, аўтара фільмаў з Умай Турман, Джэніфер Конэлі і Бенам Кінгслі ў галоўных ролях. Яго «Урокі фарсі», да вытворчасці якіх прыклалася і наша Нацыянальная кінастудыя, стане фільмам адкрыцця. Тут расказваецца, як бельгійскі яўрэй Жыль у 1942 годзе трапляе ў канцлагер і, каб выжыць, выдае сябе за перса. Уласная легенда ў выніку вымушае яго праводзіць урокі фарсі для лагернага кухара, толькі персідскую Жыль не ведае, таму яе прыдумляе, а праз гэта кожны дзень ходзіць па лязе.

Фільм зроблены па галівудскіх лякалах — пасля такіх «высокіх» еўрапейскіх прэм’ер, напрыклад, як невыносны «Сын Саула» Ласла Немеша, ён зноў змяшчае тэму Другой сусветнай у кантэкст папулярнай культуры. І хэпі-энд тут таксама будзе.


«Жанчына, якая збегла» Хон Сан-су

Гэты маленькі, бязважкі, вытанчаны шэдэўр аднаго з галоўных сучасных кінааўтараў Паўднёвай Карэі прыйшоў да нас з Берлінскага кінафестывалю, дзе скарыў і гледачоў, і прафесіяналаў і прымусіў глядзельную залу пяшчотна хіхікаць на сцэне з катом. Да таго ж атрымаў «Сярэбранага мядзведзя». Адзін толькі надзвычайны зум на коціка, які з’явіўся на здымачнай пляцоўцы выпадкова, варты таго, каб пайсці на сеанс.

Галоўную ролю ў фільме па традыцыі выконвае муза і каханка рэжысёра, вядомая карэйская актрыса Кім Мін-хі — зрэшты, з-за раману з жанатым Хон Сан-су яна займела кар’ерныя праблемы, але гэта ўжо іншая гісторыя. Сюжэт заключаецца ў тым, што гераіня Кім Мін-хі, з бутлямі алкаголю альбо без, па чарзе прыходзіць да трох сваіх сябровак і размаўляе з імі. У эпізодах з’яўляюцца і іншыя персанажы, але ў цэлым гісторыя прыкладна такая. Простая і чароўная.


«Вечнае святло» Гаспара Наэ

Новая работа таго самага Гаспара Наэ, які зняў незабыўнае згвалтаванне Монікі Белучы ў падземным пераходзе ў «Незваротнасці», які выклікаў скандал жаданнем у эратычным фільме схапіць пачуццё кахання, які зняў пякучы «Экстаз», дзе вялікая кампанія на вечарыне татальна губляе над сабой кантроль. У «Вечным святле» такі ж гармідар і хаос — здымкі фільма пра ведзьмаў і адпаведная атмасфера.

Разважаюць пра дэманаў кіно тут надзвычайныя Шарлота Генсбур і Беатрыс Даль, якія іграюць саміх сябе. Фільм быў ўпершыню паказаны на Канскім кінафестывалі мінулага года, а да кінатэатраў дабраўся толькі цяпер — яшчэ адной вакханаліі, можа, сапраўды не хапала.


«Мальмкрог» Крысці Пую

Рускія арыстакраты ходзяць па пакоях маёнтка, пацягваюць спіртныя напоі і бясконца размаўляюць філасофскімі тэкстамі Уладзіміра Салаўёва. Прэтэнцыёзную работу на тры з паловай гадзіны аднаго з галоўных прадстаўнікоў румынскай новай хвалі ўжо паспелі назваць і фільмам года, і найлепшым у фільмаграфіі рэжысёра, і ледзь не фільмам дзесяцігоддзя ў Румыніі.

Аўтар чароўных карцін «Смерць спадара Лазарэску» і «Сьераневада» гэтым разам запаўняе прастору манернасцю і кандэлябрамі — героі сустракаюцца ў маёнтку сябра на Каляды і паважна пераціраюць пра Расію і Еўропу, формы ўлады, смерць і Антыхрыста. У Крысці Пую, вядома, не адны толькі размовы — хоць ён здольны зрабіць з іх выбітны фільм нават у цеснай кватэрцы, а тут цэлае памесце. Але таксама прадчуванні, якія «Мальмкрог» транслюе праз мову кіно, і складана вытлумачальныя сцэны, што прынамсі выбіваюць з салаўёўскага гіпнозу.


«Зямля блакітная, быццам апельсін» Ірыны Цылык 

36-гадовая Ганна выхоўвае чацвярых дзяцей і захоўвае ў сям’і пазітыў у «чырвонай зоне» Данбаса, іншымі словамі, там, дзе ўжо доўгі час працягваюцца ваенныя дзеянні. Дакументальны фільм паспеў прагучаць яшчэ да пандэміі — яго прэм’ера адбылася не дзе-небудзь, а на кінафестывалі «Сандэнс», дзе стужка да таго ж атрымала прыз за рэжысуру. Як такой вайны ў карціне няма — ёсць сям’я, што, нягледзячы на выбухі і небяспечнасць, мае шэраг хобі, радуецца жыццю і нават супольна здымае кароткаметражны фільм. Уласна сама назва — цытата з паэзіі Поля Элюара — і перадае гэтае сумяшчэнне несумяшчальнага.


«Толькі д’ябал жыве без надзеі» Магнус Эртэн

Шведскі дакументаліст узяўся за шматгадовую гісторыю ўзбекскага палітычнага вязня Іскандара, і яго фільм выдатна адгукнуўся ў беларускай рэчаіснасці. У нашай сістэме абсурдна сфабрыкаваныя судовыя справы — таксама «нармальная» з’ява. Таму было б нядрэнна адчуць безвыходнасць галоўнай гераіні Дзілі, якая стала палітычный актывісткай, калі ў 2002 годзе рэжым Іслама Карымава асудзіў яе брата за тэрарызм і адправіў яго ў бязлітасную турму Яслык. Потым былі допыты і катаванні, уцёк з краіны, шпіянаж з боку мужа — ну проста трылер. Але галоўнае ўсё ж у тым, што амаль дваццаць гадоў Дзіля не спыняла барацьбы за тое, каб Іскандара выпусцілі з турмы. Яго выпусцяць — у фільме можна будзе ўбачыць мужчыну з патухлымі вачыма, у якога сістэма скрала дваццаць гадоў жыцця, і адчуць нейкую невытлумачальную радасць.


Дыскусія «Феномен жаночага кіно ў Беларусі»

Жанчыны ў краіне апошнім часам аджыгаюць, дык вось у беларускім сучасным кіно яны аджыгаюць ужо даўно і нават, можна сказаць, складаюць яго пантэон, што дазваляе казаць пра пэўны феномен. Гэтаму феномену будзе прысвечана дыскусія, арганізаваная на Індустрыяльнай платформе фестывалю (там яшчэ шмат важных падзей, паглядзіце).

На пытанні, ці варта вылучаць асобнае паняцце жаночага кіно, чаму жанчын у беларускім кінематографе больш, чым мужчын, ці супадае публіка рэжысёраў-жанчын і рэжысёраў-мужчын, будуць адказваць аўтаркі Дар’я Жук («Крышталь»), Юлія Шатун («Заўтра»), Дар’я Юркевіч («Невядомы рай» у сёлетнім Нацыянальным конкурсе) і сакрэтны спікер, які стане вядомы ў дзень падзеі. Мадэраваць размову будзе кінакрытык-фемініст Максім Карпіцкі, а далучыцца да яе можна і афлайн, і анлайн.

Уся праграма фестывалю — па спасылцы.

Наша ніва 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту

Экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Алег Трусаў патлумачыў у гутарке з Рацыяй, чаму рэжым стаў так варожа ставіцца да бел-чырвона-белай сімволікі. Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка стала прыкметай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU

Беларускі фонд культурнай салідарнасці BY_culture запусціў кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (EBU) і пазбаўленні права трансляцыі і ўдзелу вяшчальніка ў «Еўрабачанні»,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?

З тыдзень таму ў інтэрнэт пралезла інфармацыя, якая ў іншы час выглядала б сенсацыяй. Але ў наш час гэтай сенсацыі амаль ніхто не заўважыў — інтэрнэт-сайты збольшага адсправаздачыліся дзяжурнымі паведамленнямі. І дзеля...

valiancina_shauchenka
Музыка

Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Гурт Naviband у сацсетках падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў «бан» арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў. Еўрарадыё пагутарыла з людзьмі, якія сутыкнуліся з гэтай...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM