• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
28.06.2018 | Грамадства Літаратура

“70 кніг дастаткова”. Чаму гродзенскім бібліятэкам не патрэбныя “Галасы утопіі”

“Вялікі дзякуй, але кніг Святланы Алексіевіч у нас дастаткова”, — прыблізна так у Гродзенскім аблвыканкаме адказалі на прапанову “Белгазпрамбанка” забяспечыць усе бібліятэкі вобласці пяцітомнікам перакладаў нобелеўскай лаўрэаткі на беларускую мову – паведамляе Еўрарадыё. Сітуацыя дзіўная: мецэнаты бясплатна прапануюць бібліятэкам кнігі, а тыя ад іх адмаўляюцца!

Зрэшты, не: адмаўляюцца не бібліятэкі, а чыноўнікі. Афіцыйны адказ з фармулёўкай пра “дастатковасць кніг” ў банку атрымалі з Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама. Намеснік начальніка ўпраўлення Сяргей Шумейка запэўнівае Еўрарадыё, што “асабіста яму” кнігі “ніхто не прапаноўваў”, а мы вырашаем разабрацца, няўжо ў раённых бібліятэках на захадзе Беларусі і праўда не патрэбныя кнігі Святланы Алексіевіч?

Дзятлаўскі раён: 10 кніг Святланы Алексіевіч

“У нас ёсць кнігі і на беларускай, і на рускай мове. “Апошнія сведкі” — адзін асобнік (тут ёсць яшчэ, спісаныя), “Зачараваныя смерцю” — таксама адзін, “У вайны не жаночае аблічча” — адзін і “У войны не женское лицо” — тры, “Цинковые мальчики” — два, і “Цынкавыя хлопчыкі” — адзін, “Чарнобыльская малітва” — адна, — распавядаюць у раённай бібліятэцы горада Дзятлава. — Але гэта ўсё, што ёсць у наяўнасці, мы глядзім па каталогу. Якія-небудзь з іх могуць быць цяпер на руках”.

Усяго дзесяць кніг і, дарэчы, апошняй, “Час сэканд хэнд” ў фондзе бібліятэкі няма.

“Ведаеце, ёсць зачытаныя , — не без шкадавання дадаюць у бібліятэцы. — Чытаюць — і дарослыя, і дзеці”.

У Дзятлаве таксама дадалі, што калі б ім прапанавалі кнігі пісьменніцы бясплатна, то з задавальненнем бы прынялі, маўляў, падарункам рады заўсёды, а вось грошай на папаўненне фонду мала.

Ліда: кнігі Алексіевіч ёсць толькі на рускай мове

У Лідскай раённай бібліятэцы ад пяцітомніка Святланы Алексіевіч таксама не адмовіліся б. У бібліятэкі 20 філіялаў. Насельніцтва раёна на пачатак 2018 года — 131 тысяча чалавек, у пяць разоў больш, чым у Дзятлаўскім.

“Алексіевіч у нас толькі на рускай: “У вайны не жаночы твар” – 35 асобнікаў, “Цинковые мальчики” — 11, “Чернобыльская молитва” — 11, “Время секонд хэнд” — 13, “Последние свидетели” — таксама 11″, — распавядаюць у бібліятэцы.

Усяго 81 том! Па словах загадчыцы бібліятэкі, стан кніг нядрэнны, паколькі творы былі выдадзеныя “параўнальна нядаўна”, не лічачы кнігі “У вайны не жаночае аблічча”.

Часцей за ўсё чытачы звяртаюцца па “Временем секонд хэнд”:

“Пасля таго, як яе выдалі, наведвальнікі прыходзілі і пыталіся. Таму мы спецыяльна закупілі для бібліятэкі”, — сказалі нам.

Масты: 77 кніг Алексіевіч, “Часу сэканд хэнд” ў фондзе няма

У раённай бібліятэцы ў Мастах кажуць, што папулярнасць Святланы Алексіевіч сярод мясцовых чытачоў адчувальна вырасла пасля таго, як пісьменніца атрымала Нобелеўскую прэмію.

“У нас 77 асобнікаў, — распавялі Еўрарадыё. — Большасць — на беларускай, напрыклад, “Апошнія сведкі”, “Зачараваныя смерцю”, “У вайны не жаночае аблічча”, “Цынкавыя хлопчыкі”. На рускай — “Последние свидетели“, “У войны не женское лицо“, “Цинковые мальчики“, “Чернобыльская молитва“. Мабыць, усё”.

Кнігі “Час сэканд хэнд” ў фондзе няма. Даведаўшыся, што можна атрымаць у падарунак пяцітомнік, супрацоўніца бібліятэкі ўзрадавалася: маўляў, было б выдатна.

Дарэчы, такая рэакцыя была амаль ва ўсіх раённых бібліятэках, куды мы датэлефанаваліся. Але не абышлося і без выключэння.

Бераставіца: “Дзесьці 70 кніг Алексіевіч — дастаткова”

“Дзесьці семдзесят кніг Алексіевіч, і я думаю, што гэта вельмі шмат. Для нашага раёна гэта вялікая лічба. Думаю, што дастаткова, нам больш і не трэба, — лічыць намеснік дырэктара Бераставіцкай раённай бібліятэкі. — У нас ёсць і новыя, і старыя, і на рускай, і на беларускай. Але ў нас маленькі раён — ёсць вялікія. Там, можа быць, больш бібліятэк, а ў нас мала бібліятэк — усяго дзевяць. Калі мы будзем камплектаваць іх толькі Алексіевіч, у якой чытаюць на сёння толькі “Час сэканд хэнд”, і больш нічога, то навошта?”

Пераклад “Час сэканд хэнд” на беларускай тут таксама не патрэбны. Намеснік дырэктара тлумачыць, што тыя, хто хацеў, ужо прачыталі кнігу па-руску.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka

Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ціхан Чарнякевіч піша на budzma.by пра нядаўні візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля ў Мінск. Усім вядомыя, думаю, выказванні накшталт «спорт па-за палітыкай» альбо «проста бізнес,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM